На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Вызначэнне месца сатыры гумару сстэме рода, вда жанра лтаратуры. Дыферэнцыяцыя погляда даследчыка на сатырычны род. Пародыя, эпграма, працэс станалення развцця жанру пароды беларускай лтаратуры ХХ ст. Парадыйная спадчына Г. Юрчанк.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Литература. Добавлен: 05.03.2010. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


27
Змест
    Уводзіны
      Глава І. Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры
      1.1 Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род
      Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці
      Асаблвасці развіцця эпіграмы як літаратурнага жанру
      Глава ІІ. Пародыя і эпіграма ў беларускай літаратуры
      2.1 Працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя
      2.2 Парадыйная спадчына Г. Юрчанкі
      Заключэнне
      Спіс літаратуры

Уводзіны

Дастаткова вялікая колькасць даследчыкаў прысвяцілі свае працы апісанню сутнасці, этапаў станаўлення парадыйнага жанру ў беларускай літаратуры. У гэтай сувязі мэтазгодна назваць некаторыя прозвішчы.

Так, даследчык Літвінава Ю. аналізуе рысы сатыры і гумару ў паэтычных творах Уладзіміра Караткевіча (“Сатыра і гумар у паэзіі Уладзіміра Караткевіча”). Зянько А.І. разглядае сатырычнае на базе дакастрычніцкіх апавяданняў Якуба Коласа (" Сатырычны аркан на злабадзённыя праблемы свайго часу”). Ролю сатырычных твораў у літаратурным працэсе перыяду Вялікай Айчыннай вайны раскрывае літаратуразнаўца Багрова Д. у сваёй працы “Беларуская сатырычная літаратура перыяду Вялікай Айчыннай вайны". Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці аналізуецца і ацэньваецца ў працы Наркевіча А. “Зайздросны талент пераймальніка”.

Плённа займаецца даследваннем жанрава-стылёвых асаблівасцяў беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гг. даследчык літаратуры, кандыдат філалагічных навук В.Ф. Падстаўленка (“Крывое люстэрка трагедыі: тэндэнцыі развіцця беларускай сатырычнай прозы 1920-1930-х гг. ”).

Праца Шчэрбы С. “Парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя" прысвечана раскрыццю сутнасці і асаблівасцяў працэсу парадыявання ў паэзіі і прозе ХХ стагоддзя. Аб'ектам аўтарскай увагі ў дадзенай працы выступаюць творы Ядвігіна Ш., Я. Коласа, К. Крапівы.

У выдавецтве “Ураджай” выйшла “Анталогія беларускай пародыі", якая ўпершыню сабрала пад адной вокладкай пародыі амаль на паўтысячы беларускіх пісьменнікаў і паэтаў. Выданне раздзелена на дзве асобныя кнігі: адна змяшчае пародыі на вершы, другая - на прозу. Укладальнік і аўтар прадмовы Анатоль Кудласевіч надзвычай сур'ёзна падышоў да тэмы. Пародыя ў згаданых кнігах разглядаецца не толькі як літаратурны жанр, але і як з'ява жыцця. Пры складанні анталогіі аўтар уключаў па адной лепшай пародыі на аднаго пісьменніка.

Што да беларускай эпіграмы, то яшчэ ў 30-х гадах ХХ стагоддзя быў выдадзены зборнік літаратурных пародый і эпіграм. Сярод яго аўтараў значыліся вядомыя паэты Кандрат Крапіва, Тодар Кляшторны, Сяргей Дарожны, Андрэй Александровіч, Цішка Гартны.

Мэтай даследавання нашай курсавой працы з'яўляецца: вылучэнне месца і ролі пародыі і эпіграмы ў беларускай літаратуры.

Адпаведна, перад курсавой работай ставяцца наступныя задачы:

Прааналізаваць літаратуразнаўчыя крыніцы, тэмы якіх прысвечаны

разгляду пародый і эпіграм беларускай літаратуры;

Вызначыць месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры;

Ахарактарызаваць літаратурную пародыю як від мастацтва;

Апісаць парадыйную спадчыну Г. Юрчанкі.

Аб'ектам даследавання выступаюць парадыяванне і эпіграмы.

У якасці прадмета даследавання можна вылучыць парадыйныя творы і эпіграмы пісьменнікаў ХХ стагоддзя.

Глава І. Вызначэнне месца сатыры і гумару ў сістэме родаў, відаў і жанраў літаратуры

1.1 Дыферэнцыяцыя поглядаў даследчыкаў на сатырычны род

Праблема літаратурных родаў, на думку некаторых даследчыкаў - адна з самых складаных у тэорыі літаратуры. З часоў Арыстоцеля (які першы вылучыў тры асноўныя роды) і да нашага часу сістэма гэтая сістэма перапрацоўвалася (так, напрыклад, з'явіліся ліра-эпічны, ліра-драматычны, мастацка-гістарычны роды літаратуры, а некаторыя даследчыкі вылучаюць яшчэ і сатырычны.

Розныя даследчыкі мінулых стагоддзяў мелі свае погляды на праблему вызначэння месца і ролі сатырычных твораў у літаратуры.

Так, вядомы нямецкі філосаф Георг Гегель пісаў, што звычайныя тэорыі не ведалі, што рабіць з сатыраю, і ім было цяжка вырашыць, да чаго яе аднесці. Бо ў сатыры зусім няма нічога эпічнага, а да лірыкі яна, уласна кажучы сама не падыходзіць" [19; С.93].

Рускі даследчык Пётр Смірноўскі разглядаў сатыру як жанр лірыкі, але заўважаў, што больш мэтазгодна называць сатыраю любы твор, які мае сатырычны характар. Для характарыстыкі іншых жанраў, напрыклад камедыі, ім выкарыстоўваліся паняцці “смешнае", “камічнае". Рускі даследчык Аркадзь Сасніцкі таксама перш-наперш разглядаў сатыру ў дачыненні да лірыкі, між тым ён вызначаў сатыру як адносіны аўтара да жыцця, як “пачуцці” сатырыка.

Такім чынам, мы маем два погляды на сатыру адзін - разгляд яе ў дачыненні да лірыкі (з характарыстыкай астатніх жанраў праз камічнае ці смешнае), і другі - разгляд яе як “пачуццяў", “адносін” аўтара да жыцця, якія праяўляюцца ў відах таго ці іншага жанру.

Калі звяртацца да больш сучасных сістэм, то можна назваць рускага літаратуразнаўцу Барыса Тамашэўскага, які разглядае сатыру ў сувязі з формамі жанру (напрыклад, адной з формаў рамана ён вылучае “сатырычны раман”). Але трэба адзначыць, што тэрмін “форма” даследчык прымяняе і ў дачыненні “малая форма", “вялікая форма". Такая з'ява можа прыводзіць да тэрміналагічнай блытаніны [6; С.110].

Сучасны рускі даследчык Міхаіл Палкін прытрымліваецца думкі, што “від” і “жанр" - тэрміны раўназначныя і ўзаемазамяняльныя. Жанравая спецыфіка, на яго думку, залежыць ад творчага метаду і асаблівасцей таленту пісьменніка. На думку даследчыка, своеасаблівасцю адрозніваюцца, напрыклад, творы пісьменнікаў-сатырыкаў і гумарыстаў.

Даследчык Леанід Цімафееў бачыць у сатыры асаблівую вобразную форму адлюстравання жыцця. І менавіта гэты факт, на думку аўтара, дазваляе вылучыць сатыру ў асобны род літаратуры.

Блізкія да думак Л. Цімафеева і разважанні даследчыка Якава Эльсберга. Па яго словах, сатыра не з'яўляецца ў дакладным сэнсе слова эпасам, бо ў ёй заўсёды адчуваецца прысутнасць сатырыка, да лірыкі яе таксама цалкам аднесці нельга. Урэшце, даследчык прыходзіць да высновы, што сатыра, якая стала самастойным родам літаратуры, разам з тым у кожным са сваіх твораў выяўляе рысы і асаблівасці, якія да вядомай ступені набліжаюць яе да іншых родаў літаратуры, разам з тым, у кожным са сваіх твораў выяўляе рысы і асаблівасці, якія да вядомай ступені набліжаюць яе да іншых родаў літаратуры - то да эпічных, то да лірычных, то да драматычных жанраў.

Існуе ў літаратуразнаўчых крыніцах і канцэпыі Івана Гутарава, які ўключае паняцці “сатыра", “гумар", “сарказм”, “іронія" для характарыстыкі звязаных з гэтымі паняццямі жанраў. У падобным рэчышчы разглядаюць гэтае пытанне Міхась Лазарук і Алена Ленсу ва “Уводзінах у літаратуразнаўства”. Праўда, больш падрабязна яны спыняюцца на такіх паняццях, як іронія і сарказм. А гумар і сатыру згадваюць у сувязі жанрам камедыі.

Сатыру, гумар, іронію, сарказм Іван Волкаў разглядае як тыпы мастацкага зместу. Тып мастацкага зместу, па аўтару, гэта сінтэз устойлівай характэрнасці жыцця, узвядзення яго да ўсеагульнай значнасці, асэнсавання, адзнакі і перастварэння ва ўяўленні пісьменніка.

Такім чынам, падводзячы вынікі ўсяго вышэйсказанага, прадстаўляецца магчымым даць азначэнні некаторым разгледжаным паняццям.

Камічнае - эстэтычная катэгорыя, якая адлюстроўвае ў мастацтве з'явы, што нясуць у сабе несуадноснасць, алегарычныя супярэчлівасці і гэтак далей, і ацэньвае іх апасродкавана, праз смех. Камічнае мае разнавіднасці: сатыру і гумар. Як бачна, некаторыя даследчыкі побач з сатыраю і гумарам называюць іронію, сарказм.

Іронія ж у сваім першапачатковым змесце - не самі насмешлівыя адносіны да жыцця, а сродак, пры дапамозе якога гэтыя адносіны раскрываюцца. Такім чынам іронія - адзін з тропаў, як і сарказм. Іронія - прыхаваная насмешка. Разнавіднасцю іроніі з'яўляецца сарказм - едкая, знішчальная насмешка. Сатыра і гумар увасабляюцца ў мастацкім творы праз мастацкія прыёмы, паэтычныя тропы: іронію, сарказм, гратэск, каламбур, гіпербалізацыю, парадзіраванне. Каб не парушаць адзінага крытэрыю падзелу на літаратурныя роды, мэтазгодна пакінуць сістэму з трох родаў літаратуры: эпасу, лірыкі, драмы. У такім выпадку сатыра і гумар уключаюцца ў мастацкі твор як пафас і уплываюць на від жанру, на яго асаблівасці. Кожны з родаў літаратуры мае сатырычныя, гумарыстычныя, сатырыка-гумарыстычныя жанры.

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці

Літаратурная пародыя як жанр мастацкай творчасці мае даўнія традыцыі. Яна была вядома яшчэ ў антычным свеце, у старажытнай Грэцыі. Да нас дайшлі пародыі на вялікага Гамера. У Заходняй Еўропе яна асабліва развівалася ў сярэднія вякі. З ХVІІІ стагоддзя пародыя стала вядома і ў рускай літаратуры. Беларускія пародыі з'явіліся ў нашым стагоддзі і асабліва пашырыліся з развіццём літаратуры ў 20-х гадах. Тады пародыі пісалі М. Хведаровіч, З. Астапенка, Ю. Таўбін, А. Куляшоў. У пасляваенны час з пародыямі выступалі М. Паслядовіч, С. Шушкевіч, М. Скрыпка, Н. Гилевіч, Р. Барадулін, П. Місько. Сапраўднае ж развіццё беларуская пародыя атрымала ў наш час і звязана з імем Георгія Юрчанкі, які зрабіў яе сваім сталым заняткам, прафесійнай справай. У галіне пародыі ён працуе тры з паловай дзесяцігоддзі. Пры яго ўдзеле пародыя трывала прапісалася ў нашай літаратуры, набыла правы грамадзянства.

Існаванне жанру пародыі - адна з істотных прыкмет самастойнасці літаратуры. Пародыя на працягу тысячагоддзяў была яе пастаяннай спадарожніцай [9; С.18].

Надзвычай цікава паглядзець на беларсукую літаратуру з парадыйнага ракурсу, па-новаму прачытаць знаёмыя ўжо творы. Слова “пародыя” перакладаецца з грэчаскай мовы як “навыварат".

Роданачальнікам пародыі лічыцца грэчаскі пісьменнік Гіпанакт (памёр у 530-м годзе да н. э). А ўзнікла пародыя яшчэ раней. Да жанру пародыі звярталіся Шэкспір, Сервантэс, Шылер, Гётэ, Пушкін, Дастаеўскі [7; С.5].

Адна з першых беларускіх пародый - славутая ананімная паэма “Прамова Мялешкі", напісаная ў пачатку ХІХ стагоддзя. У парадыйных паэмах ХІХ стагоддзя “Энеіда навыварат" і “Тарас на Парнасе" востра высмейваюцца прынцыпы класіцыстаў. З гісторыі літаратуры вядома: рамантыкі пісалі пародыі на прадстаўнікоў класіцызму, рэалісты - на рамантыкаў. Пісалі пародыі Кандрат Крапіва, Паўлюк Трус, Аркадзь Куляшоў, Мікола Хведаровіч.

Пародыя - самастойная галіна, трывалы камель, крона на магутным ствале літаратуры. Гэта адметны від літаратурнай крытыкі. Яна нараджаецца ад клопатаў за стан літаратуры. Своеасаблівыя яе будовы, склад, гучанне паэтычнага слова. Яна выкарыстоўвала прыёмы, прынцыпы, метады, стыль, жанравыя асаблівасці, мову, граматычны лад таго ці іншага творцы. Пародыя развіваецца тады, калі літаратура дасягае сапраўднай сталасці, калі паспяхова развіваюцца ўсе яе віды і жанры, пра што Г. Юрчанка сказаў у невялікай прадмове-анатацыі да зборніка “Немеладычныя мелодыі”. Па яго меркаванні, галоўнае не ў тым, хто напісаў пародыю, а “галоўнае ж у тым, што гэта сама беларуская літаратура дасягнула такога ўзроўню сталасці і ўзмужнення, што спарадзіла сваю пастаянную і неад'емную спадарожніцу” [10; С.7].

Пародыя адкрывае пісьменніка ў некалькі незвычайным плане. У парадыста даследчыцкі падыход да ідэйна-мастацкіх і стылёвых асаблівасцяў твораў ці ўсёй творчасці пісьменніка. Ён праз павелічальнае школ гумара ці сатыры раскрывае адметнасць індывідуальна-творчага вобліку, аўтарскага почырку. Важныя сродкі пародыі - гіпербала, гратэск. Парадыст імітуе літаратурны твор камічнымі ці сатырычнымі прыёмамі, прымушае пісьменніка выказацца ў адпаведнасці з яго схільнасцямі, густамі, звычкамі, выказацца наперкор яго жаданню гаварыць самакрытычна, схіляе падаваць у перабольшанай форме сваі пралікі, недахопы.

Да паслуг парадыста багаты інструментарый. Гэта і спагадлівая ўсмешка, добразычлівы жарт, і лагодны гумар, мяккая смяшынка, і жартаўлівы намёк, сатырычная шпілька, з'едлівая іронія. Пад удар крытыкі падпадаюць асобныя радкі, няўдалыя творы і нават асобныя кнігі.

Парадысту, безумоўна, патрэбны і веды, і густ, і такт, каб беспамылкова выбраць від зброі і належным чынам яе прымяніць.

Поспехі беларускай літаратуры бясспрэчныя. Але крытыкаваць у ёй ёсць што. У празаікаў часам заўважаецца слізганне па паверхні апісываемых з'яў і працэсаў, празмернае захапленне словатворчасцю, дэалектызмамі, сустракаецца драбнатэм'е, шматслоўе.

У паэтаў можна сустрэць надзвычайную аблегчанасць або, наадварот, залішнюю ўскладненасць, калі за словам губляецца думка. Не вельмі шанцуе ў наш час і байцы. Мала сапраўдных набыткаў у песеннікаў. Нярэдка і ў крытыкаў можна прыкмеціць уяўную глыбакадумнасць. Так што, на думку многіх аўтараў, у сучасных парадыстаў шырокі абсяг дзейнасці.

Па-рознаму ставяцца розныя аўтары да пародыі. Напрылад, быў вельмі задаволены пародыяй на сябе аўтар песні “Бывайце здаровы" Адам Русак. Тарас Хадкевіч прызнаваў, што па стылі пародыя “Апошні хутаранін" лепш за яго прозу. Таксама вядомы такі факт, што старэйшы сучасны беларускі парадыст Георгій Юрчанка ў свой час так удала спарадыраваў Аляксея Русецкага, што той адразу даў яму рэкамендацыю для ўступлення ў Саюз пісьменнікаў.

Беларускія парадысты па-сяброўску ўсміхаюцца з нейкіх прынцыпаў жыцця. Іх крытыка ў асноўным не бывае злой, абразлівай. Генадзь Бураўкін, прачытаўшы пародыю на сябе, зазначыў, што можна было ўесці і мацней. Добра ставліся да пародый Станіслаў Шушкевіч у “ЛіМе", Сяргей Дзяргай у “Вожыку”, Эрнест Ялугін у газеце “Наша слова.

Алесь Адамовіч у свой час зазначыў, што не вельмі прыемна чытаць пародыі на сябе, затое сапраўднае задавальненне - на іншых. Як, напрклад, гэту. Пад назвай “Упоравень з Трусам” на наступныя радкі Міхася Губернатарава:

У яе далонях томік Труса

І газета з вершыкам маім.

Анатоль Зэкаў удала парадыруе:

Гарнуся да дзяўчыны русай -

Няўжо каханнем абміне?

Яна ж гартае томік Труса - І нуль увагі на мяне.

Не знаю, што сказаць пра гэта,

Хіба шапнуць на вушка ёй:

“Ты лепей зазірні ў газету -

Вунь, у куточку, вершык мой.

Хай томіка яшчэ не маю,

Ды рукапіс я здаў у друк.

Калі ж мяне ты пакахаеш,

Пачну пісаць, як Трус Паўлюк.

Беларуская пародыя, такім чынам, сведчыць пра тое, што наша літаратура жыве і развіваецца, а творы пісьменнікаў і паэтаў чытаюцца. Таму пародыі з'яўляюцца рэгулярна. І гэта добра.

Асаблвасці развіцця эпіграмы як літаратурнага жанру

Век у эпіграмы не такі малы. Перш чым стаць літаратурным жанрам, яна мусіла прайсці вялікі гістарычны шлях, каб сцвердзіцца ў той якасці, якую мы мае сёння. Узнікла эпіграма ў Старажытнай Грэцыі прыблізна дзве тысячы васемсот гадоў таму назад. У перакладзе з грэчаскай мовы слова “эпіграма" азначае “надпіс”. Яна ўзнікла як надпіс (дарункавы ці хвалебны) на трынозе, шчыце, глінянай вазе. Яе паслядоўніцай пасля сталася эпітафія: надпіс на магільным камені. Праца разьбяра на цвёрдым матэрыяле патрабавала і кароткага, лаканічнага тэксту ўвасаблення. І той, хто браўся прыдумваць надпіс, вядома ж, гэта ўлічваў. Паколькі надпіс часцей за ўсё сведчыў толькі сам факт жыццёвага існавання і адыходу з жыцця, то ён быў сціслым і інфармацыйным. Але паступова сцісласць пачала пераходзіць у радкі, якія маглі быць сагрэты і пачуццём любові, добрым чалавечым шкадаваннем, нават досціпам. Гэта дазволіла эпіграме пазней з мемарыяльнага функцыянавання перайсці ў самастойны жанр літаратуры.

Эпіграма паступова багацее новым зместам. Факт саступае месца філасофскаму роздуму над існасцю чалавечага жыцця. Паэт ужо меў магчымасць выказаць сваю адзіную думку як мага арыгінальней, ён імкнуўся надаць асаблівае значэнне канцоўцы. У эпіграме павінна была абавязкова быць нечаканая развязка, соль самой эпіграмы ці па латыні - клаўзула. З цягам часу сам жанр набывае сатырычны адценак, элементы жартоўнага. Добры ўзлёт эпіграма атрымала дзякуючы геніяльнаму Марцыалу.

Трэба, аднак, адзначыць, што шлях эпіграмы не быў гладкім і роўным. Былі ў яе і ўзлёты, і падзенні. Так, з развіццём хрысціянства, з узнікненнем цэркваў і манастыроў “слова божае" пацясніла сатырычную эпіграму і зусім пазбавіла яе існавання.

Другое жыццё эпіграма атрымала дзякуючы пісьменнікам еўрапейскага Адраджэння. Што да беларускай эпіграмы, то яна, як і руская, узнікла значна пазней. Але глеба для яе ўзнікнення была самая выдатная - яе падрыхтаваў сам фальклор.

У народнай прыпеўцы, жарце было заўсёды тое, што і сёння ўласціва эпіграме як літаратурнаму жанру. Гэта - і лаканічнасць, і вастрыня, і дасціпная ўсмешка, а то і падтэкст, які потым атрымаў шырокае распаўсюджванне і ў лірычным жанры.

Наш народ заўсёды славіўся нечаканым вострым словам на самы розны выпадак. Тут варта прывесці толькі некалькі прыкладаў: “Уцёк я тады, каб не ўцёк, то даў бы ім дыху"; “На адно вока глухаваты, на адно вуха слепаваты”; “Гаворыць як у торбу кладзе".

Першы літаратурны вопыт рускай эпіграмы знаходзім у нашага земляка Сімяона Полацкага, запрошанага царом Аляксеем Міхайлавічам на жыхаства ў Маскву. А ўласна беларускія вострыя сатырычныя матывы з элементамі эпіграмічнага прасочваем у ананімнай паэме “Тарас на Парнасе". Але паўнакроўнае літаратурнае жыццё беларускай эпіграмы пачынаецца ад Купалы, Коласа, Багдановіча.

Варта зазначыць, што ў развіцці беларускай эпіграмы заўсёды існавала пэўная стыхійнасць. А адценні яна заўсёды мела і палітычныя, і бытавыя, як таго вымагалі і момант, і жыццё. Сённяшняя эпіграма часта нараджаецца як ржакцыя на нейкі твор, з'яву або недахоп у літаратурным працэсе, як шарж, часта сяброўскі, на самога творцу. А часцей яна ўзнікае як экспромт у нейкім застоллі, у добрай сябрыне ці ў дарозе.

Як не дзіўна, да эпіграм часта звярталіся не толькі слынныя паэты. Вершаванымі жартамі-экспромтамі сыпалі і многія іншыя нашыя славутасці. Вядома, што багата эпіграм трымаюць у сваёй памяці сын Якуба Коласа Міхась Міцкевіч, вучоны Ромаш Лядаховіч-Тамілін. Пісалі эпіграмы і празаікі. Многія з нашых паэтаў маглі б пацягнуць на цэлыя зборнікі гэтага жанру. Тут маюцца на ўвазе Рыгор Барадулін, Максім Лужанін, Ніл Гілевіч.

Добрая кніга эпіграм ёсць у літаратурнай спадчыне таленавітага Анатоля Вялюгіна. І яна чакае свайго часу. Таму невыпадкова ўжо даўно выспявала думка аб выданні анталагічнага зборніка беларускай эпіграмы. У іншых краінах такія выданні ўжо даўно прыйшлі да свайго чытача.

У зборнік беларускіх літаратурных эпіграм, які быў выдадзены яшчэ ў 30-я гг. ХХ стагоддзя была ўключана, напрыклад, такая эпіграма Цішкі Гартнага на Міхася Чарота:

Скажы, Марына, сваё слова,

Паведай нам, бо знаць ахвота, -

Ці жджэш яшчэ ты песні новай

І стрэчы новай ад Чарота?

У сучасным зборніку беларускіх эпіграм аўтарамі ўключаныя вядомыя ў шырокіх літаратурных колах эпіграмы, а таксама тыя, што з'явіліся толькі нядаўна на старонках нашага друку. У асобныя раздзелы ў згаданым зборніку вылучана і ўсё тое лепшае з народнага досціпу, што мае эпіграмічны характар.

Такім чынам, у нашым сённяшнім, часта неўладкаваным жыцці, матэрыялу для эпіграмы больш чым дастаткова. Таму, можна пажадаць паспяховага развіцця гэтаму літаратурнаму жанру.

Глава ІІ. Пародыя і эпіграма ў беларускай літаратуры

2.1 Працэс станаўлення і развіцця жанру пародыі ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя

На пачатку ХХ стагоддзя парадыяванне як спосаб сатырычнай тыпізацыі вявілася не толькі ў паэзіі, але і ў прозе. Прыкладам вострай празаічнай пародыі, дзе перададзены водгукі тагачаснай дыскусіі па нацыянальна-палітычных і літаратурных пытаннях паміж прадстаўнікамі прагрэсіўнага і рэакцыйнага чарнасоценнага друку, з'яўляецца апавяданне Ядвігіна Ш. “Пратэст". Напісана яно ў форме адкрытага ліста ў рэдакцыю “Нашай нівы” ад імя вясковых сабак Лыскі, Разбою і Жука. Сабакі выказваюць пратэст супраць таго, што нібыта ў названай газеце часта ўпамінаецца слова “брахня" ў дачыненні да рэакцыйных пісьменнікаў, якія распаўсюджваюць выдумкі і “лгарства" за грошы. Яны не могуць пагадзіцца з гэтым, на іх думку, брэшуць толькі сабакі. Далей аўтары ліста агаворваюцца, што і сярод сабак бываюць правакатары і ляпайлы, але з імі брахуны нічога агульнага не маюць і, у адрозненні ад людзей, з такімі не вітаюцца і грошы такім не плацяць.

Станаўленне парадыявання як спосабу сатырычнай тыпізацыі адбывалася ў ХХ стагоддзі на аснове абвостранага ўспрымання рэчаіснасі, новага сэнсавага напаўнення традыцыйных жанравых формаў, адваротнага тлумачэння асноўнай ідэйнай думкі арыгіналаў. Так, у вершы Якуба Коласа “Малебен” форма малебну напаўняецца іншым сэнсам і зместам. Замест таго, каб услаўляць цара, маліцца за яго здароўе, як патрабуе жанр, сатырык свядома знізіў яго вобраз. Знарок ужываючы простанародную лексіку, паэт дэгераізаваў цара, панізіў “божага памазаніка” да ўзроўню звычайнага чалавека, які робіць не надта прыстойныя рэчы. Асаблівага камічнага эфекту дасягну аўтар дякуючы трапным параўнанням:

Ці ж цар нам патрэбен?

Патрэбен ён, братцы,

Як прус у аладцы,

Як у мосце дзірка,

Як з гразі зацірка,

Як скула балячцы.

Якуб Колас высмеяў самадзержца, у карыкатурным плане паказаў яго “высокую дзейнасць”, у першую чаргу яго знешнюю палітыку, вайну з Японіяй. У канцы верша аўтар фамільярна назваў цара другім і апошнім Міколам, падкрэсліваючы сваю пагарду да яго:

Пануй, Мікалае,

Часіна такая,

Трымайся прастола,

А будзе вас гола.

Закончан малебен,

Ты нам не патрэбен,

Другі і апошні Мікола!

Верш Янкі Купалы “Ісцінна чорнае трыо” напісаны ў форме размовы Дубровіна, Пурышк и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.