На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Азнаямленне з жыццёвым творчым шляхам лтаратара Кастуся Калинойского. Вызначэнне плыву грамадзянска-палтычнай атмасферы на станалення рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду. Аналз патрыятычных дэмакратычных дэй у творы Хлопская правда.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Литература. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


КАСТУСЬ КАЛІНОЎСКІ
(1838-1864)
Сакавіцкай раніцай 1864 года на Лукішскай плошчы ў Вільне пакаралі смерцю дваццацішасцігадовага юнака. Калі назвалі Яго імя як дзяржаўнага злачынцы "дваранін Вікенцій Каліноўскі, той усклікнуў: "У нас няма дваран, усе роўныя".
Так выразіў у апошні момант жыцця сваю адданасць абранаму шляху барацьбы за народную волю рэвалюцыянер-дэмакрат Кастусь Каліноўскі
Нарадзіўся ён 21 студзеня (2 лютага па новым стылю ў вёсцы Мастаўляны Гродзенскага павета (цяпер знаходзіцца на тэрыторыі Польшчы). Наванароджаны быў двойчы запісаны ў хрэсныя кнігі мясцовага прыходскага касцёла: адзін раз пад імем Вікенція, а другі пад двума імёнамі -- Вікенцій і Канстанцін. Бацька яго быў уладальнікам маёнтка і невялікай ткацкай фабрыкі.
Маленства Кастуся праходзіла на ўлонні прыроды сярод аднагодкаў -- вясковых дзяцей. Блізкімі і зразумелымі былі яму клопаты і турботы сялян, абурэнне выклікала іх галеча. Таму і з'явіліся ў яго пазней поўныя гневу спачування да абяздоленых словы: "Жыццё нашае горш сабачага. Гэтакага ліха, дзецюкі, і скаціна не знае".
Тады ж пачуў ён народныя песні, поўныя лірызму і адначасна тугі і скаргі на нялёгкую долю. У іх гучалі матывы любові да роднага краю, часам заклікі сілай дабіцца лепшай долі:
Годзе, братцы, трэба біцца За зямлю з панамі, -- пяялася ў адной з іх.
У 1847 г. Кастусь паступае ў Свіслацкую гімназію, дзе навучэнцам давалі глыбокія веды па асновах розных навук. Тут панаваў дух вольнасці і дэмакратыі. Ды працавалі знакамітыя выкладчыкі: будучы прафесар Казанскага універсітэта Восіп Кавалеўскі, вядомы батанік, уражэнец Брэстчыны, Станслаў Горскі. Гімназія па праву магла ганарыцца сваімі выпускнікамі: знакамітым пісьменнікам Юзэфам Крашэўскім, слынным мастаком Напалеонам Ордам, ураджэнцам вёскі Варацэвічы цяперашняга Іванаўскага раёна.
Вучоба захапіла Кастуся, прывабіла магчымасцю глыбейшага пазнання свету. Таму і быў у ліку лепшых вучняў.
Па заканчэнні К. Каліноўскі адзін час слухае лекцыі ў Маскоўскім медыцынскім інстытуце, затым паступае на юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. Гады навучання спрыялі далейшаму грамадзянскаму сталенню юнака.
Аформілася польская нелегальная арганізацыя. Яе кіраўнікамі былі афіцэры Генеральнага штаба Зыгмунт Серакоўскі і Яраслаў Дамброўскі У гэтую арганізацыю ўваходзілі студэнт Ляснога інстытута Валерый Урублеўскі і іншыя прагрэсіўна настроеныя людзі, многія з якіх пазней сталі паплечнікамі Каліноўскага. У яе складзе быў і сам Кастусь з братам Віктарам.
На фарміраванне рэвалюцыйна-дэмакратычнага светапогляду К.Каліноўскага ўплывала і сама грамадска-палітычная атмасфера ў краіне. Яшчэ ў 30-я гады былі пашыраны ідэі Франца Савіча аб неабходнасці знішчэння памешчыцкага землеўладання шляхам агульнай барацьбы народаў Беларусі, Украіны, Літвы, Польшчы і Расіі супраць цара і паноў. Блізкімі былі яму дэмакратычныя традыцыі 40-х гадоў. Фарміраванню светабачання ў 50-я гг. спрыялі часопісы "Современник" і "Колокол", дзе ўсебакова абмяркоўвалася сялянскае пытанне, крытыкавалася прыгоннае права як асноўнае сацыяльнае зло, прычына усіх народных бед.
Станаўленню светабачання Кастуся спрыяў і яго родны брат Віктар. Ён прыцягнуў да рэвалюцыйнай дзейнасці многіх афіцэраў (на жаль, сам памёр ад сухотаў за год да паўстання). Віктар збіраў сілы для кіраўніцтва паўстаннем найперш з ліку прафесійных ваенных, але асаблівае значэнне надаваў далучэнню да падрыхтоўкі паўстання сялян -- ідэя, якая будзе падхоплена і развіта малодшым Кастусём.
Пасля заканчэння універсітэта ў 1861 г. К. Каліноўскі пэўны час жыве ў бацькоў, затым пераязджае ў Гродна, дзе прыступае да стварэння рэвалюцыйнай арганізацыі. Пры гэтым ён ўвесь час падтрымлівае сувязь з Вільняй, дзе складваўся агульны цэнтр па кіраўніцтву рэвалюцыйнымі групамі Літвы і Беларусі.
Каліноўскі выдатна разумеў сілу друкаванага слова, здольнага узняць народ на барацьбу. Ва ўспамінах яго сучаснікі неаднойчы падкрэслівалі, што Кастусь надаваў друкаванаму слову асаблівае значэнне. Таму і бярэцца за выданне першай беларускай газеты для народа, якой даў сімвалічнаю назву -- "Мужыцкая праўда". Яна была адрасавана простаму люду, напісана на зразумелай яму мове і расказвала пра набалелае.
К.Каліноўскі падпісваў яе псеўданімам "Яська-гаспадар з-пад Вільні". Гэта дапамагала хавацца ад царскіх шпікоў; друкарню шукалі ў Вільні, нават у Варшаве, толькі не ў Гродне, дзе газета выдавалася. Усяго и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.