На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Праблема колерабачання мастацкага тэксту. Сстэма колера - святлоабазначэння. Колеравая светлавая эстэтыка паэз А. Салая. Частотнасць ужывання колеравых светлавых лексем. Ахраматычныя каларонмы люксонмы паэтычных зборнках А. Салая.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Литература. Добавлен: 05.03.2010. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


31
Змест
    Уводзіны
      Глава I. Праблема колерабачання мастацкага тэксту
      1.1 Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры
      1.2 Сістэма колера - і святлоабазначэння мастацкага твора
      Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя
      2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем
      2.2 Ахраматычныя каларонімы і люксонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя
      2.3 Храматычныя каларонімы ў паэтычных зборніках А. Салаўя
      2.4 Асаблівасці люксонімаў у паэтычных зборніках
      Заключэнне
      Спіс літаратуры

Уводзіны

У сучаснай лінгвістычнай навуцы адной з актуальных і прыарытэтных з'яўляецца праблема колерабачання мастацкага тэксту. Даследаванне сістэмы колерабачання многімі замежнымі і некаторымі айчыннымі навукоўцамі дазваляе меркаваць, што ў апошнія гады акрэсліваецца новы напрамак у мовазнаўстве, які можна ахарактарызаваць паняццем “лексічная каларыстыка". Колеравая і светлавая лексіка валодае істотным семантычным, сінтагматычным і выяўленчым патенцыялам, мае вялікае значэнне ў плане адлюстравання пэўных фрагментаў моўнай карціны свету мастака і забеспячэння эстэтычнага дыялогу паміж пісьменнікам і чытачом. Аналіз колераабазначэнняў дае магчымасць вызначыць асаблівасці ўжывання ў мастацкім тэксце адпаведных фарбаў, характар асацыятыўных сувязяў, якія пры гэтым узнікаюць.

Катэгорыя колеру і святла звязана з псіхічнай і эмацыянальнай сферай пісьменніка, глыбіннымі тэкставымі мікраструктурамі. Каларыстычная лексіка, будучы пэўнай знакавай сістэмай, выступае ў мастацкім тэксце як своеасаблівая вербальна-эстэтычная парадыгма, што адлюстроўвае спецыфіку аўтарскага светаўспрымання.

Выкарыстанне пісьменнікам колеравай і светлавой лексікі, творчае пераасэнсаванне яе семантычнага патэнцыялу з'яўляецца важным элементам дасягнення мастацкай вобразнасці і выразнасці. Бачанне свету ў колеры - адно з найбольш моцных чалавечых адчуванняў. Трэба таксама звярнуць увагу на тое, што чалавек даволі лёгка запамінае фарбы, зрокавае ўяўленне колеру няцяжка выклікаць, назваўшы адпаведнае слова. Таму моўныя сродкі абазначэння колеру, даступныя не толькі розуму, але і пачуццю, валодаюць вялікімі выяўленчымі магчымасцямі.

Выбар каларатываў характарызуе час працы мастака. Да гэтага трэба дадаць, што і светапогляд мастака выяўляецца ў мастацкім творы праз слова, выбар і ўжыванне якога вызначае як творчасць мастака, яе адметнасць ад іншых, так і яго творчую асобу. Такім чынам, у святле адзначанага цікава прасачыць (і, адпаведна, акрэсліць як мэту працы), якія найменні колеру выбірае Алесь Салавей, а як вынік гэтага - як характарызуюць яны паэта, яго час, дапамагаюць выявіць адметнасць яго праз іх ужыванне, найперш прыметнікаў колеру.

Зыходзячы з названага, можна акрэсліць наступныя задачы працы:

Вывучыць і прааналізаваць існуючыя ў сучасным мовазнаўстве крыніцы, што займаюцца распрацоўкай пытання колеранайменняў у мастацкіх тэкстах;

Вызначыць характар ужывання каларонімаў і люксонімаў, а таксама іх колькасныя паказчыкі ў паэзіі А. Салаўя (на прыкладзе зборнікаў вершаў “Мае песні", “Сіла гневу", “Звіняць званы Святой Сафіі”);

Прааналізаваць як праз выбар тых ці іншых колеранайменняў адлюстроўваецца спецыфіка аўтарскага светаўспрымання.

Прадметам даследавання з'яўляюцца колеранайменні (каларонімы і люксонімы) у паэзіі А. Салаўя. Аб'ектам даследавання - зборнікі вершаў “Мае песні", “Сіла гневу", “Звіняць званы Святой Сафіі" аўтара.

Глава I. Праблема колерабачання мастацкага тэксту

1.1 Распрацоўка пытання колерабачання мастацкага тэксту ў навуковай літаратуры

Як правіла, вылучаюцца два шляхі вывучэння мастацкага слова. Першы - ад аналізу і разумення цэласнага слоўна-мастацкага твора як эстэтычнага адзінства. Другі - ад самых першых, непасрэдных састаўных яго элементаў - гукаў, фанем, слоў.

Першы з адзначаных напрамкаў бачыцца больш лагічным і паслядоўным. З аднаго боку, ён дазваляе ў пэўнай ступені выявіць семантычны патэнцыял канкрэтнай лексічнай адзінкі ў адпаведных дыстрыбуцыйных умовах, а з другога - дае магчымасць прааналізаваць ролю лексемы ў вертыкальным кантэксце. Нефармальны падыход да мастацкага слова дазваляе гаварыць пра яго унутраную форму, якая па-рознаму успрымаецца носьбітамі розных моў.

Унутраная форма слоў уяўляе сабой адносіны зместу думкі да свядомасці, яна паказвае, як уяўляецца чалавеку яго ўласная думка. Такі падыход да аналізу моўнай адзінкі, у прыватнісці, колеравай і светлавой лексікі дае падставы меркаваць пра спецыфіку светаўспрымання пэўнага этнасу, бо мова - не толькі выяўленне разумовай здольнасці народнай, але і ўсяго побыту, нораваў і звычаяў краіны і гісторыі народа.

Колеравую і светлавую лексіку (ці інакш каларонімы і люксонімы) для зручнасці даследавання мэтазгодна аб'яднаць у адпаведныя семантычныя палі: “Колер” і “Святло" [2; 5].

Узнікненне паняцця “семантычнае поле” звязана з іменамі нямецкіх лінгвістаў Й. Трыра і В. Порцыга, з вяртаннем да вывучэння В. Фон Гумбальта пра “унутраную форму мовы”. Пад “унутранай формай мовы” Гумбальт разумеў пастаянны і гамагенны элемент у дзейнасці розуму, які падымае артыкуляваны гук да выражэння думкі [2; 6].

Найбольш істотную ролю ў распрацоўцы тэорыі “семантычнага поля” адыгралі прадстаўнікі так званага неагумбальціянства. Кожны з іх укладваў у дадзенае паняцце свой, адрозны ад іншых сэнс. У прыватнісці, Й. Трыр суадносіў “семантычнае поле” з “колам паняццяў", “паняційнай сферай”, “паняційным полем”.В. Порцыг тлумачыў “семантычнае поле” як сутнасныя сувязі значэнняў”, а Л. Вайсгербер - як частку зместу мовы.

Г. Іпсэн называў “семантычным полем" групу слоў, якія аб'яднаны іх сэнсавай і граматычнай агульнасцю.

А. Елес “семантычнае поле” суадносіў з антанімічнымі парамі слоў, так званымі “семантычнымі зрашчэнямі", а В. фон Вартбург і Ф. Дорнзейф карысталіся паняццямі “прадметная" і “семантычная группа” [3; 4].

Тэорыя “семантычнага поля” атрымала далейшае сваё развіццё ў працах лінгвістаў сярэдзіны мінулага стагоддзя: Дж. Вершурэна, О. Духачака, Г. Мюлера, А. Уфімцавай і інш.А. Уфімцава, напрыклад, адзначае, што паняційныя (семантычныя) палі уяўляюць сабой абстрактныя, адцягненыя ад іх моўнага выражэння паняційныя сверы, розныя галіны сацыяльнага, палітычнага, маральнага ці духоўнага жыцця народа, як яны прысутнічаюць у свядомасці калектыву, які гаворыць на сваёй мове. Такі падыход да вызначэння “семантычнага поля” можна назваць экстралінгвістычным.

У той жа час шэраг навукоўцаў (А. Рэфармацкі, Л. Васільеў) прытрымліваюцца іншай пазіцыі: на іх погляд, аднясенне пэўных груп лексікі да адпаведных “семантычных палёў" павінна разглядацца як з'ява ўнутрымоўная, інтралінгвістычная. Апошнім выдзяляюцца тры асноўныя тыпы лінгвістычных палёў: парадыгматычныя, сінтагматычныя, комплексныя.

Такім чынам, вызначэнне “семантычнага поля", прапанаванае А. Уфімцавай, з'яўляецца найбольш дакладным, калі падыходзіць да аналізу адпаведнай групы лексікі не з фармальнаго боку. Такая трактоўка “семантычнага боку” дазваляе даследаваць аб'яднаныя ў ім лексемы як пэўныя элементы моўнай карціны свету, своеасаблівы вынік перапрацоўкі інфармацыі пра асяроддзе і чалавека. Гэта таксама датычыцца і слоў са значэннем колеру і святла.

Вызначэнне спецыфікі ўжывання колеравай і светлавой лексікі, аб'яднанай у асобныя семантычныя палі, з пункту гледжання этна-, псіха - і тэралінгвістыкі, мэтазгодна правесці на матэрыяле мовы пісьменніка, які ў сваіх творах імкнуўся да лепшага адлюстравання нацыянальных асаблівасцяў свайго этнасу.

Цікавасць да колеру узнікла яшчэ ў антычнасці. Арыстоцель, Платон, Геракліт і іншыя філосафы імкнуліся зразумець яго прыроду, асэнсаваць сімвалічны характар светабачання, колераабазначэння. Пазней колер стаў аб'ектам даследавання фізікі, псіхалогіі, мастацтвазнаўства, мовазнаўства.

Вывучэнне функцыянавання колеру з пункту гледжання розных навук мае істотнае значэнне для разумення лінгвістычнай сутнасці калароніма. Напрыклад, аптычная, тэрмічная і іншая характарыстыка колеру, якая разглядаецца ў фізіцы, служыць асновай для выяўлення моўных асаблівасцяў няўласных якасцяў колеру у мастацкім творы. Даследаванні з пункту гледжання псіхалогіі дазваляюць меркаваць пра спецыфіку колеравых асацыяцый чытыча, служаць базай для лінгвістычнай інтэрпрэтацыі прыёму колеравай гармоніі і дысгармоніі.

У такіх навуковых працах у той ці іншай ступені выяўляюцца экстралінгвістычныя кампаненты колерабачання.

Так, Г. Цойгнер аналізуе ўздзеянне колеру на чалавека, у прыватнасці, асацыяцыі, што выклікаюцца колерам. Ім дастаткова падрабязна разглядаецца праблема колеравай сінестезіі і колеравых асацыяцый у залежнасці ад характару асобы рэцэпіента. Даследчык адзначае розную сілу ўздзеяння колеру у залежнасці ад характару асобы, тэмпераменту і духоўнага стану чалавека [2; 11].

Колеравыя і светлавыя асацыяцыі разглядаюцца М. Дэрыберэ. Аўтар даследуе характар успрымання аб'екта з пэўнай афарбоўкай або асвятленнем у залежнасці ад пары года, часу сутак і іншых прычын. Гэта мае важнае значэнне для разумення колеравых і светлавых уяўленняў у мастацкім тэксце.

Блізкія паводле аб'екта давледавання М. Дэрыберэ працы М. Мінарта. Аўтар вывучае характар святла ў залежнасці ад крыніцы выпраменьвання, хаактар колеру ў залежнасці ад фактуры і аддаленасці адпаведнай афарбаванай рэаліі. Даследаванні М. Мінарта маюць істотнае значэнне ў першую чаргу для стварэння лінгвістычнай тэорыі колеравага і светлавога кантрасту.

Элементы псіхалінгвістыкі знайшлі сваё адлюстраванне ў працах Ж. Агастона. Даследчык аналізуе псіхалагічнае ўздзеянне колеру на чалавека ў залежнасці ад колератону, колеравых камбінацый. Засяроджваецца ўвага на асаблівасцях успрымання ізаляванага колеру, яго эстэтыцы.

У манаграфічных даследаваннях С. Аляксеева, В. Шаронава, В. Зярнова характарызуецца спецыфіка ўспрымання колеру паводле яго прыналежнасці да храматычнай ці ахраматычнай гамы. Акцэнтуецца ўвага на прыродзе колеру і святла, развіцці іх сімвалічных асацыяцый.

Працы Р. Івенса і С. Краўкова даюць грунтоўную базу для лінгвістычнай інтэрпрэтацыі паняццяў “колеравы тон" і “светлавая насычанасць”.

Важнае значэнне для разумення спецыфікі функцыянавання колеравых і светлавых лексем у мастаціх тэкстах маюць даследаванні польскіх навукоўцаў А. Заўшніцы і М. Жэпіньскай. Першая шмат увагі надае асаблівасцям уздзеяння на чалавека колеравых спалучэнняў, а другая - гісторыі колеру з пункту гледжання мастацтвазнаўства.М. Жэпіньскай разглядаюцца найбольш тыповыя выпадкіколеравай гармоніі і дысгармоніі.

Гісторыя колерабачання, але ўжо з боку ўласналінгвістычнага, прысвечана грунтоўная праца Н. Бахілінай. Даследчыца прасачыла развіццё значэнняў каларонімаў, пачынаючы з першых вядомых пісьмовых помнікаў ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Ёй прыводзяцца шматлікія старажытныя варыянты назваў колеру, разглядаецца залежнасць выкарыстання каларонімаў ад жанру твора.

Розныя лінгвістычныя аспекты ўжывання каларыстычнай лексікі аналізуюцца ў дысертацыйных даследаваннях І. Куліковай, С. Бекавай, В. Паршынай, С. Бабыль, М. Піменавай, Т. Нікулінай і іншых навукоўцаў.

Менш актыўна праблемы колера - і святлоабазначэння вывучаліся беларускімі даследчыкамі. Варта адзначыць грунтоўную манаграфічную працу Л. Міронавай, дзе аўтар дэталёва разглядае развіццё колеравых асацыяцый у розныя гістарычныя перыяды. Даследчыцай аналізуюцца таксама псіхалагічнае ўздзеянне колеру, колеравы сімвалізм, гармонія і г. д.

Уласналінгістычныя пытанні колеравай і светлавой лексікі знайшлі сваё адлюстраванне ў працах Л. Сямешкі і Н. Мажэйкі.

Даследаванне сістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачання пісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора (або яго асобных частак) чытачом. Але успрыманне мастацкага тэксту - не простая перасадка яго зместу ў галаву асобы, не простае набыццё інфармацыі, а творчы працэс мастацкага ўзнаўлення рэчаіснасці, які патрабуе ўзаемадзеяння моўнага, мысліцельнага, эмацыянальнага, валявога актаў, гэта значыць, сутворчасцю чытача. Таму адэкватнае ўспрыманне мастацкага тэксту павінна забяспечвацца экстралінгвістычнымі ўмовамі, праз своеасаблівы сінтэз ведаў з розных галін чалавечай дзейнасці. Гэта патрабуе пэўнай падрыхтоўкі чытача з пункту гледжання літаратуразнаўства, мастацтвазнаўства, псіхалогіі і іншых навук.

Усебаковы аналіз колераабазначэнняў дазваляе асэнсаваць глыбінныя тэкставыя мікраструктуры, якія істотна пашыраюць яго семантычную прастору. Даследаванне асаблівасцяў стварэння вобразу, механізма рэалізацыі адмысловых мастацкіх прыёмаў павінна праходзіць з улікам жанравых адметнасцяў твора. Як правіла, вершаваныя, празаічныя і драматычныя тэксты характарызуюцца выкарыстаннем розных мастацкіх прыёмаў, стылістычных фігур, дзе адным з кампанентаў выступае колеравая лексема. Таму важным бачыцца выяўленне не толькі частотнасці пэўнага калароніма ў вершы, апавяданні ці п'есе, але і асэнсаванне структуры колеравобразу ў кожным канкрэтным выпадку.

Можна меркаваць, што каларонімы і люксонімы заўсёды з'яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю. Гэта значыць, не проста фігуруюць у якасці лагічнага азначэння, а выкарыстоўваюцца менавіта як сродак выяўлення вобразнасці. Напрыклад, традыцыйнае для беларусаў спалучэнне “белы снег” ілюструе, у першую чаргу, каларыстыку прыроды нашай краіны [10; 55]. Але гэта сінтагма ў народаў Поўначы выклікае іншыя асацыяцыі, бо для абазначэння розных адценняў снегу раніцай, удзень, увечары яны карыстаюцца васемнаццаццю-дваццаццю назвамі адценняў колеру.

Прыблізна тое жа назіраецца пры параўнальным аналізе колеравых пераваг еўрапейцаў і азіятаў. Калі белы і чырвоны колеры з'яўляюцца дастаткова частотнымі ў творах нашых пісьменнікаў, то ў мастакоў слова Усходу яны рэдкаўжывальныя. І наадварот, высокай прадуктыўнасцю вызначаюцца шэры і карычневы (колеры пяску, гор), якія пры гэтым не нясуць адмоўнай характарыстыкі.

Такім чынам, шэраг розных фактараў уплывае на выбар таго ці іншага калароніма або люксоніма, на фарміраванне колеравай і светлавой эстэтыкі.

1.2 Сістэма колера - і святлоабазначэння мастацкага твора

У любым літаратурным творы ў той ці іншай ступені выкарыстоўваецца колеравая і светлавая лексіка, якая валодае істотным семантычным, сінтагматычным і канатацыйным патэнцыялам.

Распрацоўка праблемы колера-святлоабазначэнняў патрабуе адпаведнай тэрміналогіі, якая забяспечвала б шматаспектнае даследаванне згаданых моўных адзінак.

Беларуская каларыстычная тэрміналогія практычна нераспрацаваная. Нягледзячы на тое, што ў замежным (перш за ўсё расійскім) мовазнаўстве праблема колераабазначэння атрымала дастаткова шырокае асвятленне, пытанні адпаведнай тэрміналогіі і там вырашаюцца толькі часткова. Верагодна, таму, што даследаванні праводзяцца, як правіла, з пункту гледжання традыцыйных інтралінгвістычных аспектаў.

Пры экстралінгвістычным аналізе ўзнікае неабходнасць у шырокім коле тэрмінаў, якія дазволілі б максімальна поўна апісаць сістэму колераабазначэнняў пэўнага твора.

Сёння для намінацыі лексікі са значэннем колеру адны навукоўцы ўжываюць тэрмін “колераабазначэнне”, іншыя - “колеравыя словы". Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім" [2; 16].

Першы з прапанаваных тэрмінаў пахадзіць ад лацінскага “color", таму няма неабходнасці больш падрабязна спыняцца на яго этымалогіі. Гэтым тэрмінам мэтазгодна абазначаць усе словы з колеравым значэннем (белы, чорны, чырвоны, блакіт). Другі з тэрмінаў паходзіць ад лацінскага “lux”, які азначае “святло”. Паводле свайго гукавого складу гэты корань - найбольш зручная база для ўтварэння адпаведнага тэрміну. Словам “люксонім" могуць быць названы лексемы, што маюць значэнне наяўнасці або сутнасці святла (светлы, бліскучы, цемень). Такім чынам, усе словы, што абазначаюць колер і святло, - гэта адпаведна каларонімы і люксонімы. Для характарыстыкі паўнаты колеру ў каларыстыцы існуе паняцце “колеравы гон”, які абазначае “якасць колеру, што дазваляе даць яму пэўную назву". Колеравым тонам вызначаюцца толькі храматычныя, спектральныя каларонімы. Ступені колератону могуць адвольна вар'іравацца ў мастацкім тэксце ў залежнасці ад індывідуальна-аўтарскіх асаблівасцяў, светаўспрымання пісьменніка.

Важнае значэнне для разумення спецыфікі аўтарскага светабачання мае з'ява “колеравай індукцыі". Названы тэрмін абазначае змяненне характарыстыкі аднаго колеру пад уплывам сузірання іншага або ўзаемны ўплыў колераў. Як правіла, колеравая індукцыя мае месца пры ўжыванні розных каларонімаў у межах аднаго сказа (страфы). Разнавіднацю колеравай індукцыі можна лічыць “колеравую гармонію” і “колеравую дысгармонію". Колеравая гармонія - гэта камбінацыя пэўных колераў, якія ў сукупнасці рэалізуюць станоўчую эмацыянальна-экспрэсіўную афарбоўку. Адпаведна дысгармонія - спалучэнне колераў, што выяўляюць адмоўную канатацыю.

Эстэтычныя погляды пісьменніка ў значнай меры ілюструюць так званыя няўласныя якасці колеру, якія выкарыстоўваюцца ў творы. Пад няўласнымі якасцямі колеру трэба разумець тэрмічную, аптычную, акустычную і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі. Так, у навуковай літаратуры па колеразнаўству прынята лічыць цёплымі жоўты, аранжавы і чырвоны, а халоднымі - астатнія спектральныя колеры. Найбольш блізкім уяўляецца белы, а далёкім - сіні колер. Як глухі ўспрымаецца, напрыклад, карычневы, а як звонкі - ярка-чырвоны [2; 14].

З колеравай эстэтыкай цесна звязана паняцце “колеравай сімволікі". Практычна за кожным колерам замацавалася пэўнае сімвалічнае значэнне. Залаты колер, як правіла, не мае адмоўных асацыяцый, а ілюструе звычайна нешта станоўчае, радаснае, узнёслае. Чорны ж, наадварот, сімвалізуе зло, пакуты, няшчасці. Аднак колеравыя сімвалы могуць змяняць свой характар у залежнасці ад светапогляду, творчай манеры пісьменніка. Менавіта праз сімволіку колеру выяўляецца не толькі ўмоўна-эстэтычная, але і светапоглядная выразнасць.

Значыць, разгледжаныя вышэй тэрміны і паняцці з розных бакоў характарызуюць сістэму колера - і святлоабазначэння мастацкага твора. Каларыстычная тэрміналогія можа быць выкарыстана ў розных галінах мовазнаўства: этналінгвістыцы, тэралінгвістыцы, псіхалінгвістыцы, а асобныя з тэрмінаў - у літаратуразнаўстве і культуралогіі.

Такім чынам, падводзячы вынікі папярэдняй главы, трэба адзначыць, што даследаванне сістэмы колераабазначэння мастацкага тэксту дае магчымасць меркаваць не толькі пра асаблівасці мовы канкрэтнага твора, але і пра спецыфіку колерабачання пісьменніка, пра ўплыў колеравых камбінацый на ўспрыманне твора чытачом.

Для намінацыі лексікі са значэннем колеру можа быць выкарыстаны тэрмін “каларонім", а светлавой лексікі - “люксонім”. Каларонімы і люксонімы заўсёды з'яўляюцца мастацкім матэрыялам, выконваюць выяўленчую функцыю.

Эстэтычныя погляды пісьменніка здольныя ілюстраваць так званыя няўласныя якасці колеру (тэрмічная, аптычная, акустычная і іншыя характарыстыкі колеру: цёплы - халодны; блізкі - далёкі; глухі - звонкі), якія выкарыстоўваюцца ў творы.

Глава ІІ. Колеравая і светлавая эстэтыка паэзіі А. Салаўя

2.1 Частотнасць ужывання колеравых і светлавых лексем

Частотнасць ужывання пэўных колеравых і светлавых лексем дае падставы для характарыстыкі аўтарскіх асаблівасцяў бачання свету ў фарбах, вызначэння колеравых густаў і эстэтычных поглядаў пісьменніка. Гэта, у сваю чаргу, ілюструе спецыфіку яго творчай манеры і светаўспрымання ўвогуле.

У творах (зборнікі вершаў “Мае песні", “Сіла гневу", “Звіняць званы Святой Сафіі”) адзначана 237 ужыванняў розных лексічных адзінак са значэннем колеру і святла. Сюды ж мэтазгодна ўключыць і лексіку з пераносным метафарычным значэннем.

Табліца 1: Частотнасць каларонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці да пэўных часцін мовы

Каларонім
Назоўнік
Прыметнік
Дзеяслоў
Дзеепрыметнік
залаты
2
7
1
1
срэбны
3
6
зялёны
1
5
чырвоны
2
1
1
белы
1
10
1
сіні
5
5
сівы
3
шызы
1
1
чорны
6
шэры
2
4
блакітны
7
9
жоўты
1
пажоўклы
1
Такім чынам, выяўлена 86 ужыванняў каларонімаў. Акрамя пададзенай колькасці каларонімаў, што абазначаюць “чысты” колер, існуюць колеравыя кампазіты, якія ўяўляюць сабой камплекс узаемазвязаных кампанентаў, якія характарызуюць разнастайныя колеравыя ці светлавыя адценні:
Заслалі аранжава-мосяжнай коўдраю двор;
Я гляджу за вакно: панадворкі там жоўта-барвовыя;
Узняўшы бел-чырвона-белы сцяг.

Сярод уласнаколеравых вылучаецца група каларонімаў, якая абазначае колер апасродкавана, на аснове асацыятыўнай сувязі:
Раса лугоў, раса крыштальная;
Дзе новы ўсход пурпурая зарэе;
Ні шэрых вечароў, ні мутных ранняў;
Цвіці вяргіннаю зарой;

Колер такіх кампазітаў лёгка вызначыць праз супастаўленне з адпаведна афарбаванымі рэаліямі.
Найбольш частотнымі па сваім выкарыстанні з'яўляюцца блакітны (16) і белы (12) колеры. Дастаткова часта ўжываецца сіні і залаты колеры. Самымі рэдкаўжывальнымі аказаліся каларонімы жоўты і пажоўклы.
Абсалютная большасць каларонімаў рэпрэзентавана прыметнікамі. Гэта звязана з тым, што колеравыя лексемы выкарыстоўваюцца пераважна ў сваім звычайным граматычным афармленні: колеравая прымета рэалізоўваецца праз прыметнік. Да таго ж, стылістычнае ўжыванне прыметнікаў увогуле тлумачыцца агульнымі ўласцівасцямі гэтай часціны мовы, якія даюць магчымасць выражаць самыя разнастайныя па сваёй эмацыянальна-эксрэсіўнай афарбоўцы прыметы і якасці прадметаў і з'яў.
Неабходна таксама адзначыць той факт, што сустракаюцца каларонімы выражаныя адноснымі прыметнікамі (макаў цвет, вяргінная зара), а таксама прыметнікамі са ступенямі параўнання: сіней, бялей, зеляней (вышэйшая ступень параўнання); найсвятлейшае (найвышэйшая ступень параўнання).
Табліца 2: Частотнасць люксонімаў, іх падзел паводле прыналежнасці да пэўных часцін мовы
Люксонім
Назоўнік
Прыметнік
Дзеяслоў
Дзеепрыметнік
Ззяць, зігцець
3
11
знічка
2
іскрыцца
1
1
3
ясны
3
агністы
6
4
зорны
1
светлы
11
6
6
промні
6
2
ірдзець
1
цёмны
17
4
1
блекнуць
2
бліскучы
2
1
2
мігценне
2
4
тусклы
2
зыркі
3
яскравы
1
1
бражджыць
1
Найбольш частотна вызначаюцца антанімычныя люксонімы “светлы" і “цёмны". Паводле біблейскай міфалогіі, гэта на и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.