На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Паказ псьменнкам на шырокм гстарычным фоне пераадоленне традыцый мёртвых пакалення, што всяць кашмарам над свядомасцю жывых. Сакрэты паэтычнай прывабнасц рамана. Яскравыя вобразы героя з акрэсленай сацыяльнай непаторнай асабстай бяграфяй.

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Литература. Добавлен: 04.10.2009. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


17
МДУ ім. А. А. Куляшова
Кафедра беларускай літаратуры
Рэферат
Тэма:
Раман К. Чорнага “Трэцяе пакаленне”: вобразы, спецыфіка вырашэння канфлікту, сучасны погляд на твор

Выканала студэнтка ФСФ,
р/о, 3 к., “В” групы
Кісель Алена
Магілеў, 2007
Раман Кузьмы Чорнага «Трэцяе пакаленне», упершыню надрукаваны ў 1935 г. у часопісе «Полымя рэвалюцыі», на працягу доўгага часу заставаўся адным з найболей вядомых твораў беларускай літаратуры. А тое, што раман быў уключаны ў школьную праграму, забяспечыла яму асабліва шырокую папулярнасць.
У рамане «Трэцяе пакаленне» (1935) пісьменнік на шырокім гістарычным фоне паказвае пераадоленне ўлады «вечнасці» -- традыцый мёртвых пакаленняў, што вісяць кашмарам над свядомасцю жывых.
Трэба шчыра сказаць, што гэты твор мае нейісую неспазнаную, неразгаданую таямніцу, ён валодае вялікай прыцягальнай сілай. I прыцягальнасць гэтую не вытлумачыш толькі майстэрствам К. Чорнага, яго ўменнем будаваць напружаны сюжэт, займальна разгортваць дзеянне, заглыбляцца ва ўнутраны свет чалавека, шчыра і пранікнёна маляваць цяжкое дзяцінства. Сакрэты паэтычнай прывабнасці рамана трэба шукаць у самабытным таленце мастака, у яго адметным поглядзе на свет. Раманіст умеў ствараць яскравыя вобразы герояў з акрэсленай сацыяльнай і непаўторнай асабістай біяграфіяй. У творчасці К. Чорнага ўвогуле нямала герояў, якія в поўнай падставай прэтэндуюць на тое, каб быць мастацкімі тыпамі. Прычым тыпамі нацыянальнымі. У характары гэтых герояў заўжды прываблівалі ўнутраная цэласнасць натуры, засяроджанасць. мэтаімкнёнасць, неадольнае жаданне дасягнуць сваёй мэты.
Міхал Тварыцкі, адзін з галоўных герояў рамана, змалку быў прыгнечаны галечай і непасільнай працай. 3 мінулага яму засталася сумная «спадчына»: магіла атручанага газамі на імперыялістычнай вайне бацькі, галодныя меншыя браты і сёстры. Бездапаможны перад Скуратовічам і адзінокі ў сваім горы падлетак Міхалка застаўся па натуры індывідуалістам. Бяда юнака перарасла ў яго віну. Лепшыя якасці сваёй натуры -- працавітасць і пракгычны розум -- ён скіраваў на «фалыпывую дарогу», імкнучыся яшчэ болып адасобіцца ад людзей, схавацца ад іх у нару, бо па сваёй душэўнай слепаце не бачыў сярод іх братоў і сясцёр па лёсе. «Гэтая дзіцячая душа была змучана і разарвана на часткі ўсім тым, што навісла над ёю», -- так дакладна ставіць дыягназ пісьменнік-гуманіст, не абмяжоўваючыся публіцыстычным выкрыццём індывідуалізму.
Плённа выкарыстоўваючы вопыт Дастаеўскага, Чорны ў сваім даследаванні ідзе далей. Міхал можа стаць злачынцам, ворагам сваёй сям'і, аднак пісьменнік бачыць і яго духоўныя рэсурсы. Сапраўднае духоўнае разняволенне Міхала пачалося тады, калі ён сам скінуў усё «паскудства», што гняло яго душу, палохала, нібы авечку, і адначасова падштурхоўвала на антыгуманныя учынкі, -- страх перад лёсам, скепсіс у адносінах да людзей. Сімвалічнае значэнне мае ў гэтых адносінах звернуты да Анатоля Скуратовіча маналог Тварыцкага ў канцы рамана -- новае слова былога парабка: «Твой бацька і ты, мучачы мяне, убівалі мне ў галаву, што чалавек на свеце ад веку да веку будзе рваць горла цругому. I кожны павінен быць гатоў сам ірваць кожнаму горла, каб абараніцца. Выварочваючы маю дзіцячую душу, вы ўпэўнівалі мяне, што нявінныя дзеці, змучаныя і сіратлівыя, як пакалечаныя птушкі, будуць бадзяцца па пакутных дарогах і з грымасамі на сваіх нявінных тварах піць усю прагоркласць свету. Вы гандлявалі маім маленствам і пакутамі майго абязвечанага пашым жа ўстанаўленнем бацькі! Цераз вас бачыў я сваё дзіця босым і голым на гэтых жа дарогах! Цераз вас я смяяўся з вялікага подзвігу малога дзіцяці Ірынкі, асоба якой цяпер для мяне ў арэоле! Цераз вас я сам сябе бачу разарваным на дзве часткі! Лдзін я цяпер, другі раней. I паміж гэтых двух стаіць постаць нашага пастушка, які дрыжаў пад вашым голасам і якога вы калечылі!»
Маналог наогул займае важнае месца ў паэтыцы раманаў Чорнага: у ім звычайна адлюстроўваюцца духоўныя вынікі цоўгіх жыццёвых пошукаў героя, пераломныя моманты яго станаўлення. У канцы рамана «Трэцяе пакаленне» К. Чорны паказаў Міхала здольным змагацца за сваю і агульначалавечую будучыню.
Пасвойму да гэтых рубяжоў ідуць і іншыя героі.
Своасаблівым двайніком Тварыцкага з'яўляецда кравец, таксама прыгнечаны і прыніжаны падзёншчык без сталага месца на зямлі, вандроўны рамеснік. Кравец жыве ілюзіяй, ён лічыць сябе чалавекам бывалым, вопытным, аднак сапраўднага жыцця, яго размаху ён не ведаў. Вандруючы па хутарах, ён, па сутнасці, пераходзіў з адной шчыліны ў другую. Яго сапраўдная духоўная актыўнасць пачалася тады, калі ён трапіў у бяду і адчуў шчырую дапамогу рабочага калектыву, скінуў маску бывалага чалавека і загаварыў нарэшце сваім голасам, без паказнога аптымізму: «Забярыце мяне, браткі, адсюль... Лячыце мяне, я адзінокі... ». Ён правільна ацэньвае пражытыя гады: «Нідзе я не быў і нічога не бачыў. Па сваіх закутках хадзіў і болыш нічога».
У вобразе Зосі падкрэслены вялікія магчымасці працоўнай жанчыны-сялянкі. Многія з іх страчаны гераіняй незваротна ва ўмовах сацыяльнай несправядлівасці, разам з незваротнай стратай блізкіх, маладосці. Шчодрыя сілы душы Зосі шмат у чым не рэалізаваны. Пасля таго, як бандыты на чале са Скуратовічам забілі брата і бацьку, Зося жыла нібыта ў замагільным свеце, нібы механічна Гора прыглушыла яе на доўгі час, зрабіла абыякавай да сябе, I яна не заўважыла, як трапіла ў «нару», жывучы з Тварыцкім, як душа яе маленькай дачкі апынулася пад пагрозай скалечання Вечная філасофія страху, якую прапаведаваў Тварыцкі, пусцілп ўжо свае глыбокія карані ў свядомасці трэцяга пакалення. Зося і гэта заўважыла са спазненнем. У сваім горы яна была адзінокай. Першая сустрэча з Кандратам Назарэўскім па-братняму зблізіла іх, роўных па долі. Новая ж сустрэча пасля злачынства Тварыцкага не прынесла ранейшага ўзаемаразумення. У чэкіста Назарэўскага былі ўжо свае таямніцы, ён мала быў падобны да былога чырвонаармейца. Зосі прыйшлося пазнаваць Назарэўскага пановаму. Мала што гаворыць ёй і занадта афіцыйная ацэнка Назарэўскім справы Тварыцкага. Чорны - рэаліст паказвае, што ў Зосі яшчэ не сфарміравалася здольнасць рабіць абагульненні -- судзіць гісторыю, бо ў яе не было ніякай магчымасці нанова перажыць, пераасэнсаваць сваё жыццё ў святле вялікіх ідэй. Пафас вобраза Зосі ў інстыктыўным імкненні жанчыны вырвацца і «нары» да людзей, да жыцця. Гэтае імкненне абуджае ў яе прагу пазнання.
Тым не менш трэба выразна, недвухсэнсоўна сказаць пра тое, што многія папярэднія, традыцыйныя ацэнкі рамана, характарыстыкі герояў і агульныя высновы не адпавядаюць сапраўднасці. Ацэнкі -- завышаныя, неаб'ектыўныя, меркаванні пра герояў -- няслушныя, прадузятыя. Перш за ўсё непрымальная з маральнага пункту гледжання агульная канцэпцыя твора, аўтарская трактоўка галоўных герояў твора -- Міхала і Зосі Тварыцкіх.
Вырашаючы гэты канфлікт, пісьменнік рабіў уступку патрабаванням, якія вымагаліся ідэалагічнымі ўстаноўкамі, вульгарызатарскай крытыкай 30-х гг., і тым самым значна абясцэніў гуманістычнае гучанне твора. Сюжэтнае дзеянне ў рамане разгортваецца так, што пісьменнік падыгрывае сваёй гераіні, знарок ставіць яе ў выйгрышнае становішча, а ў адносінах да Міхала выяўляе прадузятасць. Атрымліваецца, што Зося ва ўсім і заўсёды мела рацыю, а Міхал заўжды быў вінаваты. Але ж такі падыход пярэчыць духу рэалістычнага мастацтва, дзе вобразы герояў не павінны быць рупарамі аўтарскіх ідэй. На жаль, іменна так і адбываецца ў «Трэцім пакаленні». Раманіст хоча паказаць гераіню як чалавека новай, калектывісцкай маралі. Зося ненавідзіць свет уласніцтва, які духоўна калечыў чалавека і ператвараў яго ў раба рэчаў, раба зямлі. А носьбітам уласніцтва з'яўляецца Міхал. Аднак паводзіны і ўчынкі герояў, калі ацэньваць іх непрадузята, на кожным кроку пярэчаць зыходным аўтарскім характарыстыкам.
Сапраўды, Зося не была ўпэўнена, што Міхал прысвоіў знойдзеныя ім дзяржаўныя грошы, не здаў іх прадстаўнікам улады. Тым не менш яна паведамляе пра свае падазрэнні следчым органам. Да апошняга часу мы ўсе дружна расцэньвалі Зосін учынак як акт выканання ёю свайго грамадзянскага доўгу. Але фактычна гэта быў данос, і як данос ён патрабуе адпаведнай маральнай ацэнкі.
Ніхто, вядома, не мае права вучыць пісьменніка, як ён павінен вырашаць тую ці іншую сітуацыю. Можна толькі выказаць меркаванне наконт таго, што паводле логікі свайго характару Зося, носьбіт ідэй гуманізму, павінна была добрым, шчырым словам пераканаць Міхала, каб ён сам здаў знойдзеныя грошы. На такі ўчынак у Зосі, аднак, не хапіла ні ўнутраных сіл, ні здольнасці, ні -- і гэта галоўнае -- веры ў духоўныя патэнцыі Міхала. Вера ў чалавека, якую так настойліва абвяшчае ўлюбёная гераіня К. Чорнага, мела адцягнены характар. Гэта была вера ў будучых людзей, а не ў тых, што яе акружалі.
Бясспрэчна, не выклікае сумнення віна Міхала. Сваім учынкам ён нанёс шкоду дзяржаве, бо затрымаў будаўніцтва. Міхал заслугоўвае адпаведнага пакарання. Аднак у мастацкім творы нас цікавяць не толькі падзеі, учынкі, але і матывы паводзін людзей, маральны сэнс імі зробленага. I ў гэтых адносінах паводзіны Зосі не толькі не бездакорныя ў маральных адносінах, але і непрымальныя. Аднак выразнаій ацэнкі ў рамане гэтым паводзінам не дадзена. Тут мы якраз і маем канкрэтны прыклад таго, што не героі праз асабістыя ўзаемаадносіны і ў адпаведнасці са сваім характарам рухаюць сюжэтнае дзеянне, а мэтавая аўтарская ўстаноўка.
Вось Зося дае параду Кандрату Назарэўскаму, як лепей націснуць на Міхала, каб ён давёў, што ўкрадзеных з банка дзяржаўных грошай у яго няма: «А не -- то няхай давядзе фактамі, а не пустым словам...» Незразумела, чаму гэта Міхал павінен даказваць, што ён невінаваты? Гэта ж следчы абавязаны ўстанавіць яго віну. Але следчы наслухаў Зосіных парад і зрабіў адпаведны вывад: «I калі вы не раскажаце ўсяго, то я супраць вас выстаўлю абвінавачванне, што гэта вы аграбілі банк, забілі Сэдаса, памаглі знікнуць таму, другому, з якім разам вы ўсё гэта зрабілі. Болей н гаварыць з вамі не буду. Як сабе хочаце». Інакш кажучы, следчыя дабіліся ад Міхала прызнання тэрорам, пагрозамі прыпісаць яму чужую віну, ды не абы якую, бо гаворка ішла ўжо не пра крымінальнае, а палітычнае злачынства, у тым ліку пра шпіянаж у карысць замежнай дзяржавы і г. д. Такім чынам, у рамане высакародныя мэты абароны інтарэсаў дзяржавы дасягаюцца супрацьзаконным шляхам. На жаль, даказаць парушэнне законнасці і абараніць сябе нават літаратурны герой ва ўмовах 30-х гг. не меў магчымасці. Затое станоўчы герой гэтага часу меў нрава ігнараваць этычныя прынцыпы і законы чалавечага сумлення. Ігнараваць пры маўклівай падтрымцы аўтара.
Так, калі Назарэўскі даў Зосі заданне знайсці схаваныя грошы і яна пачала старанна іх шукаць, ды пе знаходзіла, то варожасць яе да Міхала ўзмацнілася. «Часамі нават з'яўляліся адзнакі злараднага жадання: каб няйначай знайсці які-небудзь доказ яго вінаватасці». Бачыце, станоўчаму герою даруецца ўсё. Зося лічыць для сябе маральна апраўданым ноччу абшукваць кішэні Міхала, пакуль той, стомлены цяжкою працай, спіць. «Кішэні былі пустыя. Тады яна падышла бліжэй да пасцелі. Заўважыла, што пад падушкай у яго штосьці ёсць, старанна завязанае ў хустачку... Ціхом, баючыся дыхнуць, яна падсадзіла руку пад падушку і пачала цягнуць. Ен спаў, напрацаваўшыся за дзень».
Увогуле ў рамане пры непрадузятым яго чытанні выяўляецца багата не заўважаных даследчыкамі разыходжанняў паміж высокімі аўтарскімі характарыстыкамі Зосі і яе справамі. Апошнія не пацвярджаюць станоўчай атэстацыі Зосі, яе прэтэнзій на ролю гераіні. Наадварот, яны з'яўляюцца сведчаннем духоўнай абмежаванасці Тварыцкай, доказам нарматыўнасці яе мыслення, східьнасці браць на веру ў гатовым выглядзе чужыя думкі і пераконанні. Рашэнне паведаміць следчаму пра свае падазрэнні адносна Міхала якраз і народжаны дагматызмам мыслення, схільнасцю даводзіць да абсурду пэўныя лозунгі і ўстаноўкі. Гэтыя якасці яскрава выявіліся пасля суда над Міхалам, калі Зося прыняла рашэнне паехаць на будаўніцтва. Перад ад'ездам дачка Слава пытаецца ў яе, дзе лепей жыць -- у старым ці ў новым доме? Зразумела, Зося, якая ўспрымае хутар і сваю недабудаваную хату як цёмную, змрочную нару, не задумваючыся аддае перавагу новай хаце.
Аднак на будаўніцтве Зося пачынае жыць не ў новым доме, як яна даказвала дачцэ, а ў чужой хаце, былой кулацкай, ужо занятай краўцом. Там ёй адвялі бакоўку. Праўда, далікатная і непатрабавальная Зося чамусьці бесцырымонна забірае ў краўца лепшы (непрахадны) пакоік на той падставе, што тут, маўляў, усе роўныя. Але калі гэта сапраўды так, то чаму стары і хворы кравец павінен уступаць лепшы куток Зосі?
У сваіх паводзінах пад час ад'езду Зося нагадвае нейкае перакаці-поле. Яна не адчувае сувязі з той глебай, на якой вырасла, з той мясцовасцю, дзе прайшло яе маленства, і памятае толькі змрочнае, што давялося перажыць. калі яна працавала батрачкаю на хутары Скуратовіча. Увогуле ўзаемаадносіны Зосі з зямлёй, са светам сялянскага жыцця складаныя. Яна хоча вучыцца, марыць стаць інжынерам, наракае на сваю горкую долю: многія аднагодкі маюць адукацыю, а яна, цёмая, толькі працуе, так і не выявіла ўласныя здольнасці.
«Зося вярнулася ў сваю хату. Гэтыя сцены душылі яе. Усё тут ёй было брыдкім. Яна адчула нянавісць да гэтай хаты і да ўсяго, што было з ёй звязана. Трымаючы Славу на руках, яна доўга сядзела і думала. Яна ўспамінала знаёмых, былых сваіх таварышак, думала пра іх. Некаторыя з іх паканчалі вышэйшыя школы, некаторыя ўжо выявіліся і выславіліся на рабоце вялікіх маштабаў. Пра адну сваю колішпюю таварышку яна чытала ў газеце як пра выдатнага інжынера. А яна -- у самыя лепшыя свае маладыя гады глядзіць з гэтай нары, тхланіць гэту цесную і разам з тым ненаедную прорву. Самыя лепшыя яе гады праходзілі ў агіднай гэтай нары.
I яна пачала дзейнічаць».
Вядома, мы не маем права навязваць пісьменніку грамадскія ідэалы, што склаліся ў пазнейшы час, у параўнанні з часам, пра які ён расказвае ў рамане. Але ж і вартасць мастацкага твора вымяраецца тым, як далёка яго аўтар глядзеў наперад. Тое, што гераіня «Трэцяга пакалення» марыла вывучыцца на інжынера, яскрава перадае атмасферу часу. Разам з тым пісьменнік не ўлавіў небяспечнай тэндэнцыі, якая нараджаецца ў перыяд прымусовай калектывізацыі і якую несла ў сваёй свядомасці і Зося Тварыцкая,-- абыякавыя мдносіны да земляробчай працы. Зося да працы на зямлі ставіцца болей чьім стрымана. Для яе такая праца ды і увесь той шматгранны свет, які быў звязаны з хутарам, з Міхалам і будаўніцтвам уласнай хаты,-- штоосьці абражальнае. Дзіўная атрымліваецца логіка: для Міхала, па якога з усіх бакоў -- і Зося, і Назарэўскі, і суддзі -- льюць бруд, выкрываюць як ворага народа, уласніка і патанцыяльнага здрадніка Радзімы,-- для Міхала праца з'яўляецца асалодай, паратункам ад усіх бед, а для Зосі -- ледзь не пакараннем. Вось што гаворыцца пра Міхала, калі ён трапіў у лагер: «3 першага ж дня пасля суда, як толькі яго адаслалі на месца, ён узяўся за работу, маючы ў ёй сваю найвялікшую асалоду, і такім парадкам, душачы свой чор и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.