На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Дэфнцыя спецыфка паняцця лрычная проза. Традыцы лрычнай прозы беларускай лтаратуры. Вызначыня мона-стылёвыя асаблвасц лрычнай прозы Ул. Караткевча. Асноныя вобразныя сродк. Даследаванне эсэ, лсто, крытычных артыкула нарыса.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Литература. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


3
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт
Інстытут журналістыкі
Кафедра стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
Мова і стыль лірычнай прозы Ул. Караткевіча

Курсавая работа
студэнткі 3 курса 2 гр.
Настассі Занько
Навуковы кіраўнік ?
кандыдат філалагічных навук
дацэнт П. П. Жаўняровіч
Мінск 2008
Змест

Уводзіны
1. Лірычная проза: праблемы вызначэння
1.1. Дэфініцыя і спецыфіка паняцця “лірычная проза”
1.2. Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры
2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча
2.1. Эсэ
2.2. Нарысы
Заключэнне
Спіс выкарыстанай літаратуры
Уводзіны

Прыдзе дзень, і мяне не будзе.
А свет не застанецца без слоў.
...Прыдзе дзень, і мяне не будзе.
Але будзе вечнай зямная цеплыня.
...А на цёплай зямлі ў буркатлівых галубоў
лапкі ў векі вякоў будуць каралавымі.
Ул. Караткевіч “Подыхі продкаў”
Уладзімір Караткевіч - аўтар знакавы для ўсёй беларускай літаратуры. Сваімі “Каласамі…”, “Паляваннем…”, “Хрыстом…” ён даў магчымасць беларускаму народу адчуць гістарычную сувязь з продкамі, што так часта гублялася, абудзіў нацынальную годнасць, любоў да сваёй краіны, якую сам аддана любіў.
Талент Караткевіча шматгранны. Пачынаў як паэт, моцны, арыгінальны, разважлівы, глыбокі. Пасля яго выклікала на дуэль проза. Апавяданні, нарысы, эсэ, казкі, раманы - і ўсё непаўторнае, дынамічнае, філасофска-глыбокае. А яшчэ драматургія і публіцыстыка. Проза падпарадкоўвалася яму, нібы паслухмяны сабачка. А ён трэніраваў яго і трэніраваў, не даючы застойвацца на месцы.
З багатых літаратурных традыцый Караткевіча выйшлі такія сучасныя аўтары, як Л. Дайнека, В. Іпатава, Ул. Арлоў, А. Наварыч і інш. Для ўсіх іх, мяркуючы па творах, прыкладам і ідэалам быў ён.
Крытыкі ўжо даўно разабралі па цаглінках усю творчую спадчыну Уладзіміра Сямёнавіча. Ацэньваліся гістарызм яго раманаў, лірычнасць яго вершаў, стылістыка твораў і г.д.
Здавалася б, даследаваць творчасць Караткевіча ўжо няварта ды і непатрэбна: усё зроблена і так.
Аднак Уладзімір Сямёнавіч, паўтаруся, валодаў шматгранным талентам, таму не ўсе аспекты яго творчасці даследаваны грунтоўна і паслядоўна.
Напрыклад, многія даследчыкі выдзяляюць тэрмін “лірычная проза”. Такі жанр прысутнічае і ў творчасці Ул. Караткевіча, а вось якія творы адносяцца да лірычнай прозы - пытанне, што патрабуе дэталёвага вывучэння, разгляду таксама патрабуюць і яе моўна-стылёвыя асаблівасці.
Такім чынам, прадметам дадзенай курсавой працы з'яўляецца лірычная проза Ул. Караткевіча, аб'ектам - моўна-стылёвыя асаблівасці гэтай лірычнай прозы.
Мэта курсавой працы-вызначыць моўна-стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча.
Для дасягнення пастаўленай мэты вырашаліся наступныя задачы:
- прааналізаваць лірычныя творы Ул. Караткевіча з моўна-стылёвага пункту гледжання;
- супаставіць моўныя і стылёвыя сродкі розных жанраў лірычнай прозы аўтара.
- выявіць адметнасці аўтарскага стылю і мовы ў кожным з іх;
- акрэсліць адметныя асаблівасці стылю і мовы лірычнай прозы Ул. Караткевіча.
Навізна работы заключаецца ў распрацоўцы праблемы моўна-стылёвых асаблівасцяў лірычнай прозы Ул. Караткевіча. У ходзе распрацоўкі тэмы выкарыстоўваліся наступныя метады даследавання:
- апісальны і яго прыём ? назіранне, ? каб адзначыць прыкметныя асаблівасці мовы твораў;
- супастаўляльны ? выявіць падабенствы і адрозненні моўна-стылёвай палітры розных жанраў лірычнай прозы ;
Паводле структуры даследаванне ўключае ўводзіны, два разделы, заключэнне, спіс выкарыстанай літаратуры. Агульны аб'ём работы ? 24 старонкі.
1. Лірычная проза: праблемы вызначэння

1.1 Дэфініцыя і спецыфіка паняцця “лірычная проза”

Паэзія і проза - дзве формы мастацкага слова, якія знешне адрозніваюцца арганізацыяй, будовай мастацкай мовы: у паэзіі мова выразна дзеліцца на суразмерныя адрэзкі - вершы, у прозе - рухаецца суцэльнай плынню, што перарываецца паўзамі ў канцы сінтагмаў і сказаў. Часта кажуць, што паэзія - рытмічная мова, а проза - мова “звычайная”. Але мастацкая проза таксама валодае спецыфічным рытмам і нават бывае рытмічнай, гэта ўжо і не верш, але і не “звычайная” (немастацкая) мова.
Паэзіі звычайна адводзілася месца паказу чалавечых эмоцый, пачуццяў, унутранага свету асобы, у той час як проза лічылася больш “сур'ёзным” жанрам, здольным перадаць навуковыя, філасофскія і іншыя разважанні. Мастацкая проза лічылася “лёгкім чытвом” [2, с. 9]. Рускі даследчыкі Ю.М. Лотман, разглядаючы спецыфіку паэзіі і прозы як розных відаў мастацтва, адзначаў, што ў XVIII-XIX ст. тагачасная літаратурная тэорыя лічыла празаічныя жанры ніжэйшай разнавіднасцю мастацтва. Аднак проза з цягам часу даказала адваротнае: “Мастацкая проза выявіла здольнасць ствараць прыгажосць слова, не саступаючы прыгажосці слова ў паэзіі”, - адзначае А. Яскевіч [2, с. 8].
Падчас свайго развіцця проза творча пераасэнсоўвала рэчаіснасць, ствараючы свае жанравыя формы, правілы і законы. Паступова ўскладняючыся, яна ўзаемадзейнічала з паэзіяй, вынікам чаго сталі спецыфічныя жанравыя формы: верш у прозе, раман у вершах, імпрэсія, лірычнае апавяданне і г.д.
Празаічныя па форме, але лірычныя па змесце жанры ўтварылі новы від літаратуры - лірычную прозу. Спынімся больш падрабязна на гэтай з'яве мастацкай літаратуры.
Перш чым перайсці да разгляду непасрэдна лірычнай прозы, разбяромся з тэрмінам “лірызм”. Вельмі часта адбываецца блытаніна паняццяў “лірычная проза” і “лірызм у прозе”.
“Лiрызм” у шырокiм сэнсе - эмацыйная афарбоўка мастацкага тэксту, якая сустракацца ў творах розных жанраў i стылёвых накірункаў [2, c. 10].
Г.М. Паспелаў адзначае, што “ад лiрыка-эпiкi i лiра-драматургii трэба адрознiваць лiрызм уласна эпiчных i драматургiчных твораў. Лiрызм - гэта ўласцiвасць, што адносiцца не да “родавага” аспекту зместу лiтаратурных твораў, а да таго боку, якi можна назваць пафасам твора” [2, c. 10]. То бок да выяўлення актыўнай iдэйна-эмацыйнай ацэнкi пiсьменнiкам узноўленых iм сацыяльных характараў, народжаная iх аб'ектыўнымi ўласцiвасцямi.
Каб зразумець, у якiх суадносiнах знаходзяцца паняццi “лiрызм” i “лiрычная проза”, неабходна засяродзiць увагу на асаблівасцях функцыянавання лiрызму ў празаiчных жанрах.
Функцыянаванне лiрычнага ў празаiчных жанрах абумоўлена пранiкненнем чужароднага элемента ў мастацкі твор. Тэкст пачынае iснаваць ужо на зусiм iншым узроўнi. Ягоныя элементы зведваюць структурную пераарганізацыю ў кірунку, абумоўленым аўтарскім успрыманнем і адлюстраваннем свету.
З дапамогай лірыкі ствараюцца новыя ўмовы для існавання празаічнага твора. Паэзiя i проза тут уступаюць у пэўны дыялог, пры гэтым лiрычна-суб'ектыўнае i эпiчна-аб'ектыўнае сумяшчаюцца ў межах аднаго тэксту. Такім чынам узнікае “лiрычная проза”, якая з'яўляецца разнавiднасцю эпiчнага па форме і адгалiнаваннем лiрычнага па змесце. У такім выпадку рытмiчная арганiзацыя тэксту змяняецца, наблiжаючы яго да паэтычнага. Пранiкаючы ў мастацкі твор, лiрызм дадае туды свае законы.
“Гэта можна параўнаць са стыхiяй, калi лiрызм урываецца ў цяжкую прозу, ствараецца iншая вобразнасць, твор становiцца лёгкiм, як музыка. Ён успрымаецца больш арганiчна i мае большы эфект уздзеяння. Пранiкненне лiрычнага ў празаiчны твор нагадвае пэўны парадокс” [2, с. 12].
Твор становіцца ўжо не чыста лiрычным, але i не чыста празаiчным. Ён i ўспрымаецца больш цiкава, бо знаходзiцца на мяжы двух лiтаратурных родаў.
Звернемся да азначэння тэрміну “лірычная проза”. Даволі распаўсюджаным з'яўляецца выказванне, што лiрычная проза - амаль паэзiя. Але А. Яскевiч лiчыць, што лiрычная проза “гэта не сiнтэз прозы i лiрыкi, але штосьцi спецыфiчна новае, якое развiваецца цалкам па празаiчных законах”. Даследчык адзначае, што “лiрычную прозу зблiжаюць з паэзiяй толькi спосабы адлюстравання рэчаiснасцi” [2, c. 16]. У выпадку лiрычнай прозы празаiчны жанр iмкнецца аб'яднаць на глебе аб'ектыўнасцi яшчэ i магчымасць адлюстравання ўсёй непасрэднасцi пачуцця i перажывання, уласцiвага лiрыцы.
Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі дае наступную дэфініцыю тэрміна: “лірычная проза - стылявая плынь мастацкай прозы, якая вылучаецца павышанай эмацыйнасцю і адкрытым, непасрэдным выяўленнем аўтарскіх адносін да паказу; празаічная разнавіднасць ліра-эпасу. Своеасабліва спалучае ў сабе асобныя рысы лірыкі і эпасу, якія ў кожным канкрэтным выпадку ствараюць непаўторнае мастацкае адзінства” [8, c. 263].
Прадметам паказу лірычнай прозы з'яўляецца духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў, у якіх у канчатковым выніку адлюстроўваюцца аб'ектыўныя заканамернасці рэчаіснасці.
Аўтар і яго лірычны герой - не нейтральныя назіральнікі і сведкі, яны як бы ўбіраюць у свой кругагляд знешнія падзеі, людскія ўчынкі, характары, індывідуальна пераламляючы іх у сваім уяўленні. Яны становяцца структурным цэнтрам усёй кампазіцыі, якая складаецца з ланцуга перажыванняў і думак героя ў дадзены момант жыцця. Гэта надае своеасаблівасць і сюжэту, што ахоплівае дынамічнае адзінства, плынь перажыванняў лірычнага героя, яго пачуццяў, думак, успамінаў, рашэнняў, яго узаемасувязі са знешнім светам. Вобраз аўтара і яго лірычнага героя разгортваецца перад чытачом не паступова і паслядоўна, як у звычайным эпічным творы, а імкліва і шматпланава, паказваючы складанасць і шматграннасць унутранага свету чалавека, яго магчымасці ахапіць з'явы сусвету і людскога існавання, пераадолець час і прастору.
Задачы, якія ставіць перад сабой лірычная проза, вырашаюцца з дапамогай разнастайных сродкаў выяўлення канкрэтнага душэўнага стану лірычнага героя. Напрыклад, з дапамогай лірычнай арганізацыі маўлення, якая дае выявіць усе аспекты і разнастайнасць перажывання. Асаблівае месца ў лірычным творы займае цэнтральны вобраз-перажыванне, які адлюстроўвае вялікі свет чалавечага жыцця.
Асаблівае значэнне ў лірычнай прозе мае суб'ектыўнае-за кошт павелічэння аўтарскага ўспрымання рэальнасці, аб'ектыўны план становіцца другасным. Празаічны суб'ект адрозніваецца ад лірычнага тым, што калі ў лірыцы ён тоесны самому сабе, то ў прозе прысутнічае суадноснасць з аб'ектыўным светам. Таму ў лірычнай прозе заўсёды ёсць як суб'ектыўнае (прыватнае, індывідуальнае, чалавечае “я”), так і аб'ектыўнае (рэальнасць, якая праходзіць праз свядомасць аўтара).
Спектр кампазіцыйных формаў лірычнай прозы даволі шырокі, сюды ўваходзяць усе тыя формы, дзе пераважвае аўтарскае “я”, размытасць і шматпланавасць сюжэта, эмацыйнасць і экспрэсіўнасць. “Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ (К. Г. Паустоўскi, В.А. Салаухiн, А. дэ Сент-Экзюперы)” [6, с. 637].
На наш погляд, сюды можна дадаць яшчэ лірычныя апавяданні, імпрэсіі, замалёўкі і нарысы.
Такім чынам, можна выдзеліць наступныя характарыстыкі паняцця “лірычная проза”:
1. Павышаная экспрэсіўнасць, эмацыйнасць мовы.
2. Аслабленасць фабулы.
3. Вялiкая роля светапогляду аўтара, яго суб'ектывізм.
4. Прадмет адлюстравання - духоўнае жыццё чалавека, свет яго ідэй і пачуццяў. Асаблівае месца - цэнтральны вобраз-перажыванне.
5. Вобраз аўтара разгортваецца не паслядоўна, а шматпланава, адначасова.
6. Прадмет, які разглядае лірычная проза, - духоўнае жыццё чалавека, паказ рэальнасці праз яго суб'ектывізм.
7. Кампазіцыйныя формы: эпісталярная, дзённікавая, аўтабіяграфічная, падарожжа, эсэ, лірычныя апавяданні, замалёўкі, нарысы і г.д.
1.2 Традыцыі лірычнай прозы ў беларускай літаратуры

Паэзія больш старажытная па сваім паходжанні, чым проза. Верш выкарыстоўваўся яшчэ ў жанрах антычнасці, сярэднявечча і нават Адраджэння і класіцызму для эпічнай паэмы, трагедыі, камедыі, оды і іншых відаў лірыкі.
“Станаўленне мастацкай прозы пачынаецца толькі ў эпоху Адраджэння, а ўсведамленне і сцвярджэнне прозы як законнай формы мастацтва адбываецца нават пазней - у XVIII - пач. XIX ст.” [2, с. 8]. Спачатку літаратурная тэорыя той эпохі трэціравала раман і іншыя празаічныя жанры як ніжэйшыя разнавіднасці мастацтва. Проза ўсё яшчэ злівалася з філасофіяй і палітычнай публіцыстыкай, успрымалася як жанр сур'ёзны, але які выходзіць за межы прыгожага пісьменства, то лічылася чытвом, разлічаным на непатрабавальнага і эстэтычна нявыхаванага чытача.
Беларуская проза пачала сваё станаўленне недзе з канца XIX - пач. XX ст. У гэты час пісалі такія аўтары, як Цётка, Ядвігін Ш., Якуб Колас, Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, Цішка Гартны і інш.
У той час беларуская літаратура развівалася паскорана. За восем-дзесяць год яна прайшла шлях, на які еўрапейскія краіны патрацілі стагоддзі.
У адпаведнасці з агульнымі законамі ў нашай літаратуры бурна развівалася паэзія, пераважна лірычная. Паэтычны эпас з'яўляецца пазней, калі лірыка дасягae пэўнага ўзроўню. Поруч з паэтычным эпасам развіваецца проза і нацыянальная драматургія. Паводле А. Лойкі “да нацыянальнай прозы і драматургіі беларуская літаратура шмат у чым ішла цераз жанр паэмы [5, c. 48].
А. Адамовіч у артыкуле “Паэтычнае вярхоўе беларускай прозы” пісаў, што “беларуская проза рабіла свае крокі, абапіраючыся на вопыт паэзіі, яе формы, шырока выкарыстоўваючы паэтычную стылістыку, паэтычную трансфармацыю фальклору” [2, c. 59].
На першым этапе свайго развiцця ў пошуках лiрычных сродкаў проза звярталася да арсенала народнай паэзii, народнай песеннай творчасцi, дзе лiрызм быў ужо ў гатовых запевах, паралелiзмах, багатым паэтычным сiнтаксiсе, высокай метафарычнасцi, а пераноснае аўтарскае i фiласофскае мысленне мела форму паэтычных вобразаў - алегорый.
“У структуры псiхiкi беларусаў прысутнiчае спецыфiчная лiрычная субстанцыя, што дыктуе свае законы непасрэдна маўленню, якое ў сваю чаргу ўздзейнiчае на саму псiхiку. Мова - адлюстраванне мыслення нацыі, а ў беларусаў мысленне надзвычай лірычнае. У структуры псіхікі беларусаў прысутнічае спецыфічная лірычная субстанцыя, што і дыктуе свае законы непасрэдна маўлення” [2, c. 22].
Пачатковы этап развіцця беларускай прозы характарызаваўся багаццем малых жанравых форм: замалёўка, абразок, імпрэсія, прытча, навела, апавяданне. Сталасць літаратуры - з'яўленне буйных жанравых форм - прыйшло ў беларускую літаратуру ўжо на пачатку 20-х гадоў (раман “Сокі цаліны” Ц. Гартнага, “Золата” Ядвігіна Ш. і інш.). Асаблівасцю развіцця тагачаснай беларускай прозы было тое, што яна адначасова абапіралася на фальклор і кніжна-літаратурныя традыцыі.
На пачатку развіцця беларускай прозы лірызм праяўляўся ў розных формах. Паколькі проза адштурхоўвалася ад фальклору, выкарыстоўвала мастацкі вопыт паэзіі і паэтыку фальклору, то лірычны пачатак быў моцны ва ўсіх празаікаў, але згодна з асаблівасцямі мастацтва і таленту атрымаў розны узровень рэалізацыі.
У другой палове ХХ стагоддзя лірычная проза стала адной з прыкметных з'яў часоў адраджэння надзей, хрушчоўскай адлігі як вынік распрыгоньвання і адкрытасці душы мастакоў, звернутых да чалавека, прыроды, усяго навакольнага свету. Пісьменнікам хацелася нераўнадушна, зацікаўлена расказаць пра падзеі, удзельнікамі якіх яны былі самі, адкрыць чытачам патаемныя мары. Яны захапляліся і захаплялі кожнай драбніцай жыцця, укладваючы ў расповед пра яе часцінку сэрца. Суб'ектыўная ацэнка стала дамінавальнай, аўтарскае “Я” - усюдыісным, вышэйшым за “Мы”. З'явілася “проза паэтаў”. Проза пачала ўпрыгожвацца яскравымі дэталямі, тропамі, рытмізавацца. Сюжэт (падзейны) “размываўся”, паслабляўся. На эпічную апавядальнасць наслойвалася лірычная спавядальнасць, што адчувальнае і ў сучаснай прозе. Падобныя тэндэнцыі адбываліся ў рускай, украінскай, прыбалтыйскіх і іншых літаратурах.
Такім чынам, зыходзячы з вышэйсказанага, да лірычнай прозы Ул. Караткевіча можна аднесці яго эсэ (“Дыяментавы горад”, “І будуць людзі на зямлі”, “Песня з паўночных Афін” і інш.), нарысы (“Вiльнюс-часцiнка майго сэрца”, “Вязынка”, “Казкi Янтарнай краiны”, “Мой се градок!”, “Рша камен...” і інш.), эпісталярныя і дзённікавыя творы, а таксама апавяданне “Подыхі продкаў”, жанр якога сам Ул. Караткевіч вызначыў як “экспрэсія”.
2. Стылёвыя асаблівасці лірычнай прозы Ул. Караткевіча

Пры аналізе твораў мы будзем карыстацца наступнай схемай:
1. Прысутнасць аўтарскага “я” ў тэксце.
2. Выкарыстанне вобразных сродкаў (стылістычныя фігуры і тропы).
3. Наяўнасць гістарызмаў, дыялектызмаў, аказіяналізмаў і спецыяльнай лексікі.
4. Асаблівасці структуры тэксту.
2.1 Эсэ

Для аналізу мы возьмем эсэ “Абраная”, “Твой зорны шлях”, “Балады камяня”.
Эсэ “Абраная” - аўтарская пераасэнсоўка асабістага жыцця. Эсэ прасякнута любоўю да “цёткі” Украіны, якая на пэўны час замяніла Ул. Караткевічу, маці Беларусь.
Аўтар паўстае перад намі праз займеннік “я” і яго склонавыя формы “мой”, “майго” і г.д., а таксама праз дзеяслоў першай асобы адзіночнага ліку ( Каб мяне занесла туды (а хацеў!) - усё гэта таксама было б наканаванне, лёс, прароцтва аб будучым, памятаю, ведаю і г.д Прыклады з твораў Ул. Караткевіча ўзятыя з інтэрнет-сайта www.uladzimir-karatkevich.com.); праз займеннік “ты” і дзеясловы другой асобы цяперашняга часу адзіночнага ліку (Чытаеш цяпер кнігі, бачыш: "укладальнік такі", "прадмова такога", "пераклад з іспанскай і каментарый таго і таго", а сам успамінаеш, як жылі ў адным калідоры, па суседству, як здабывалі на хлеб, як разам спявалі, як вырашалі сусветныя праблемы, як зацята спрачаліся аб паэзіі, праўдзе, любові да радзімы і проста любові, і зноў, і зноў аб паэзіі). У тэксце адчуваецца накіраванасць на удзел чытача, яго як быццам запрашаюць да дыскусіі, гэта выражаецца праз пытальныя сказы (...А можа, і сапраўды лёс?; ...Фаталізм?). Ужыванне займенніка “наш”, “мы” дазваляе чытачам адчуць сваю прыналежнасць да сомага аўтара ераг майго і твайго Дняпра), яго аўдыторыі, а таксама да ўсяго и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.