На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Азнаямленне з жыццёвым творчым шляхам А. Письмякова. Лрыка паэта наскрозь прасякнуты пачуццем патрыятызму глубь любов да свайго роду, якя адлюстроваюць праз апсанне прыгажосц Беларускага краю творах Балада роду, Трызненне пастанца.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Предмет: Литература. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2010. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ
І. ГЛАВА. АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ А.ПІСЬМЯНКОВА
ІІ. ГЛАВА. ХАРАКТАРЫСТЫКА ТВОРЧАЙ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ ПІСЬМЕННІКА
2.1 Асноўныя тэмы і вобразы паэзіі А.Пісьмянкова
2.2 Суадносіны сучаснага і мінулага ў часавай прасторы твораў Алеся Пісьмянкова
2.3 Тэма Радзімы ў лірыцы А.Пісьмянкова
ЗАКЛЮЧЭННЕ
СПІС ЛІТАРАТУРЫ
Уводзіны
Маладая беларуская паэзія 80-90-х гадаў - з'ява шматаблічная, яна складаецца з цікавых творчых індывідуальнасцяў, увабрала ў сябе багаты мастацкі спектр вобразаў, тэм пачуццяў і думак.
Сучасная беларуская паэзія складаецца з вялікай колькасці творчых індывідуальнасцяў. Не выключэнне і імя Алеся Пісьмянкова ў паэзіі гэтага часу.
Калі чалавека не стае, найперш падчас ягонага імгненнага адыходу, інакш пачынаеш успрымаць шмат якія ягоныя ранейшыя выказванні, абавязкова шукаючы ў іх нейкі патаемны сэнс, што на адлегласці ўспрымаецца ўжо як змрочнае прадчуванне. У дачыненні да пісьменніка, прынамсі, зрабіць гэта прасцей, бо ўсё тое, што гняло яго, не давала спакою, выклікала трывожныя думкі, як правіла, занатавана на паперы. Алесь Пісьмянкоў у гэтым выпаду таксама не з'яўляецца выключэннем. Менавіта ў гэтым заключаецца значнасць і актуальность тэмы, якой прысвечана наша курсавая работа.
Агляд літаратуразнаўчых крыніц па тэме даследавання паказаў, што жыццёваму і творчаму шляху Алеся Пісьмянкова прысвяцілі свае працы многія крытыкі і літаратуразнаўцы, сярод які варта назваць наступных аўтараў. Так, творчасці А.Пісьмянкова ўвогуле прысвечаны працы: Галубовіч П. "Рыцар паэзіі"; Гальпяровіч Н. "Паэзія дабрыні: творчасць Алеся Пісьмянкова", "Творчы партрэт Алеся Пісьмянкова"; Коршуков Е. "Сердце поэта: прочитывая книгу поэзии Алеся Письменкова". Асобныя тэмы ў творчасці А.Пісьмянкова раскрываюцца ў працах: "Паэзія А.Пісьмянкова ў колерах і пахах" Бельскі А.І.; "Праз уласнае сэрца: Тэма Радзімы ў творчасці Алеся Пісьмянкова" Марціновіч А.
Калі звяртацца да выказванняў літаратараў і пісьменнікаў пра асобу і творчасць Алеся Пісьмянкова, то тут варта згадаць наступныя:
Вельмі праўдзіва і кранальна малюе партрэт свайго сябры Уладзімір Ягодвік, звяртаючыся да яго з такімі словамі: "Ты ўмеў жартаваць. Ты любіў жартаваць. Ты заўсёды імкнуўся і блізкага сябра, і калегу па рабоце акрыліць радасцю. Не імкнуўся, а проста ў цябе так атрымлівалася, бо інакш ты жыць не ўмеў. Вядома, ты меў права назваць сваё выбранае: "Я не памру, пакуль люблю" [9; С.200].
Слушна сказала пра творчасць Алеся Пісьмянкова Таццяна Мушынская: "Сам Пісьмянкоў лічыў, што шмат пісаць не трэба, бо кожнае слова павінна быць аплачана пачуццём. Як грошы ў дзяржаве - золатам. А іначай пачынаецца інфляцыя... Цяпер зразумела, чаму так моцна дзейнічалі на свядомасць яго вершы - слова сапраўды было аплочана чыстым золатам паэтавай душы. Зразумела, вершы Алеся застаюцца ў хрэстаматыях і школьных падручніках, некалі сябры выдадуць зборнік успамінаў. Магчыма, залічаць да сонму класікаў. Гэта суцяшэнне, але слабое. Жывы, хоць без рэгалій - усё роўна лепей..." [9; С. 200].
Мэтай нашай работы з'яўляецца комплексны аналіз творчасці Алеся Пісьмянкова.
Пастаўленая мэта патрабуе вырашэння наступных задач:
- прааналізаваць літаратуразнаўчыя крыніцы па дадзенай тэме;
- даць характарыстыку асноўным этапам жыццёвага і творчага шляху Алеся Пісьмянкова;
- разгледзець і вызначыць асаблівасці творчасці аўтара.
Аб'ектам даследавання дадзенай курсавой работы з'яўляецца творчая індывідуальнасць Алеся Пісьмянкова.
Прадметам жа ў сваю чаргу можна назваць творчую спадчыну пісьменніка.
Паэзія А.Пісьмянкова не можа не выклікаць захаплення. Яна вабіць да сябе нязмушанасцю радка і адначасова надзвычайнай ёмістасцю, што нярэдка пераходзіць у філасофскую напоўненасць. Яна вельмі прачулая, бо ідзе ад уражлівай душы. У ёй ёсць жыццёвая моц, але яна прываблівае і сваёй духоўнай трываласцю. І гэта пры здзіўляючай лаканічнасці, што месцамі нагадвае сабой нават пэўную эскізнасць, але эскізнасць гэтая - не штрыхавая, а контурна выразная, а таму і атрымліваецца паэтычны малюнак такім зрокава выразным і пераканальным.
Алесь Пісьмянкоў - паэт рамантычнага светаўспрымання. Яго паэзія прасвечана глыбокім пачуццём лірызму, пранікнёным пафасам патрыятызму і чалавечнасці. У сваіх кнігах "Белы Камень" і "Чытаю зоры" паэт сцвярджае неўтаймоўнасць чалавечага духу ў спазнанні зямнога быцця, гісторыі, сучаснасці. Герой А.Пісьмянкова - беларус, які мае трывалую культурна-гістарычную памяць, ён адчувае сябе на зямлі продкаў паўнакроўна і надзейна ("Балада роду", "Трызненне паўстанца", "Дума Вітаўта"). Паэтаў герой ведае і шануе генеалогію свайго роду, ганарыцца крэўнай прыналежнасцю да зямлі Беларусі, якая нарадзіла Каліноўскага і Вашчылу, Скарыну і Багрыма, Багушэвіча і Багдановіча.
І ГЛАВА. АСАБЛІВАСЦІ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ А.ПІСЬМЯНКОВА
Алесь Пісьмянкоў нарадзіўся 25 лютага 1957 г. у вёсцы Іванаўка Касцюковіцкага раёну Магілёўскае вобласці. Бацька паэта, Уладзімір, па прафесіі шафёр, маці, Марыя, працавала медсястрой.
У 1964 Алесь Пісьмянкоў паступіў у Бялынкавіцкую сярэднюю школу. Асаблівы ўплыў на яго зрабіў настаўнік мовы і літаратуры А. Нікіценка, які ў свой час, калі вучыўся ў Смаленску, неаднойчы сустракаўся з А. Твардоўскім і М. Ісакоўскім. У школе А. Пісьмянкоў рана пачаў пісаць вершы, але сур'ёзнай увагі ім не надаваў.
У 1974 - 1975 працаваў карэспандэнтам касцюковіцкай раённай газеты "Сцяг камунізму". Тады ж асабіста пазнаёміўся з А. Пысіным, які прыязджаў на сустрэчу з членамі раённага літаб'яднання. А.Пысін так пісаў пра сваё знаёмства з Алесем Пісмянковым: "На касцюковіцкім семіныры асабліва прыемным было знаёмства з семнаццацігадовым Алесем Пісьмянковым. Нядаўні дзесяцікласнік, ён працаваў карэктрарам у раённай газеце, а жыў у сваёй вёсцы Бялынкавічы, якая паблізу. Танклявы, светлавалосы, знешне ён нагадваў гарадскога падлетка, але быў занадта ціхі і сарамлівы. Можа, разумеючы гэта, у сваіх вершах хацеў быць трохі "байчэйшым", надаваў свайму лірычнаму герою больш сталасці і мужнасці. А лепшыя яго вершы па-юнацку шчырыя і непасрэдныя, у іх шмат пачуцця і такой добрай наіўнасці, якая асабліва кранае" [9; С. 199].
Як Генадзь Бураўкін верыў у шчаслівую творчую дарогу Яўгеніі Янішчыц, прадстаўляючы яе "лімаўскаму" чытачу, гэтаксама Аляксей Пысін быў упэўнены, што ў далейшым хораша складзецца паэтычны лёс ягонага земляка. А ўпэўненасць з'явілася пасля таго, як Аляксей Васільевіч, вельмі ўважлівы да кожнага таленту, паспеў прачытаць яго творы.
Шчырасць, непасрэднасць, а часам і тая ж "добрая наіўнасць" характарызавалі і вершы, прапанаваныя А.Пысіным для падборкі ў "Дзень паэзіі". Іх усяго чатыры, але гэта і нямала, калі прыняць пад увагу, што шмат каму і з ужо добра вядомых паэтаў было адведзена месца ненамнога больш. Ды справа не ў колькасці: вершы А.Пісьмянкова не толькі не губляліся сярод іншых публікацый, а наадварот, сваёй прасветленасцю, сонечнасцю, нейкай унутранай празрыстасцю, што выклікае ў душы не проста пачуццё замілавання, а і здзіўлення перад нерушавасцю таленту і ўсяляе ўпэўненасць, што ён у далейшым на многае здатны, выклікалі ў сэрцах сапраўдных знаўцаў і прыхільнікаў паэзіі радасць ад усведамлення, што не пабяднела беларуская зямля на яркія дараванні.
Гэта ўжо пазней з гадамі, калі голас паэта ўзмужнеў і акрэп, Алесь Пісьмянкоў стаў пісаць пра тое, што блізкае і дарагое для яго сэрца ад нараджэння. Пісаў пра тое, чым была напоўненая душа - успрымальная і ўражлівая. Па словах А.Марціновіча: "Праўда гэта нам, чытачам, здавалася, што ён проста пісаў. А ён і тады, і пасля пісаў не ў традыцыйным разуменні гэтага слова. І нават не жыў вершамі, а думаў імі" [9; С. 200]. У гэтай жа сувязі, каб пацвердзіць вышэйакрэсленую думку, варта прывесці словы самога Алеся Пісьмянкова, які даволі слушна гаворыць пра гэтую ж рэч: "Паэты з уласнай практыкі ведаюць, што вершы не пішуць, вершы думаюць, вершы выношваюць і толькі потым запісваюць" [9; С. 200].
У 1975 паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта БДУ, якое скончыў у 1980.
Пасля заканчэння універсітэта Пісьмянкову пашанцавала застацца ў Мінску. У далейшым прафесійны, творчы яго лёс у дачыненні да яго аказаўся спагадным.
Атрымаўшы дыплом аб вышэйшай адукацыі, у 1980 - 1982 працаваў карэспандэнтам у аддзеле крытыкі і бібліяграфіі газеты "Літаратура і мастацтва".
З 1982 - рэдактар аддзела навукі і мастацтва часопіса "Полымя". 3 1990 намеснік старшыні СП Беларусі. Пасля вярнуўся ў "Полымя" намеснікам галоўнага рэдактара, каб пазней зноў перайсці ў "ЛіМ", цяпер ужо галоўным рэдактарам. Апошім часам узначальваў рэдакцыю гумарыстычна-сатырычнага часопіса "Вожык".
Алесь Пісьмянкоў быў лаурэатам прэміі Ленінскага камсамола (1988), Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова (1998).
Член СП Беларусі з 1984.
Многія з творчых людзей па-добраму могуць пазайздросціць такой службовай кар'еры. Чаго не скажаш пра лёс жыццёвы. Ён, у адрозненні ад творчага, выпрабоўваў А.Пісьмянкова жорстка, нават з нейкай садысцкай паслядоўнасцю. Блізкія Алесю людзі адыходзілі адзін за адным, пакідаючы ў ягонай душы глыбокі след, а ў сэрцы - незагойныя раны. А сэрца ён меў слабае, хвоорае, аднак да ўрачоў не тое што не спяшаўся, а ніколі іх не наведваў.
Першы верш надрукаваў у 1972 у касцюковіцкай раённай газеце "Сцяг камунізму". Дзесяцікласнікам паслаў падборку вершаў у "Магілёўскую праўду". У абласным і рэспубліканскім друку А. Пісьмянкоў выступае з 1974. Яго вершам характэрна рамантычная ўзнёсласьць, імкненне лірычнага героя да дабрыні, добразычлівае стаўленне да чалавека. Адначасова паэт поўны непрымірымасці да чэрствасці, абыякавасці, душэўнай глухаты. У яго вершах пачатковага этапа грамадзянскі пафас быў прыглушаны; потым паэт стаў глыбей асэнсоўваць гістарычны шлях Бацькаўшчыны, творы набылі філасофскую заглыбленасць, эпічную непаспешлівасць і грунтоўнасць (зборнікі "Белы камень" і "Чытаю зоры").
Калі гаварыць пра пачатак творчасца Алеся Пісьмянкова, то варта зазначыць, што рэдка хто можа пахваліцца такім раннім і ўдалым творчым дэбютам, як гэты паэт. Хіба што можна згадаць незабыўную Яўгенію Янішчыц, тады яшчэ школьніцу з вёскі Рудка Пінскага раёна, якая пачала друкавацца ў вельмі аўтарытэтны на той час газеце "Літаратура і мастацтва". Аднак і Алесь Пісьмянкоў быў зусім юным, калі выступіў у чарговым зборніку "Дзень паэзіі", што выйшаў у 1976 годзе. У той час ён вучыўся ўсяго на другім курсе аддзялення беларускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага універсітэта.
Калі даваць характарыстыку пэўных душэўных якасцяў Алеся Пісьмянкова, то вельмі дарэчы тут будзе прывесці яго асабістыя словы, што характарызуюць адносіны паэта да працы наогул і працы сялянскай - на зямлі. Так, на пытанне журналіста пра тое, ці кліча да сябе праца на зямлі, вёска Алесь Пісьмянкоў адказваў: "Я гэтую працу вельмі люблю. Дажыву да такіх гадоў, калі буду вольным ці стану чалавекам матэрыяльна незалежным, я ў горадзе жыць не буду… Паеду. Калі б у мяне сёння была б магчымасць, я жыў бы на прыродзе" [9; С. 201].
У паэта была яшчэ адна мара: пасадзіць свой сад:
Я кнігу ўсё-ткі напісаў,
Сыноў двух ясных нарадзіў,
Але, народжаны ў лясах,
Дасюль свой сад не пасадзіў.
Ды што там лес, ну хоць бы сад!
Як бацька некалі,
Як брат…
І толькі часам па вясне,
Калі туманіцца пагляд,
Тады і мне ў ружовым сне
Шуміць мой сад,
Цвіце мой сад.
Л.Галубовіч наступным чынам паспрабавала вызначыць літаратурны вобраз Алеся Пісьмянкова: "Калі б паняцця паэта чыстай красы не існавала, то яго прыдумалі б спецыяльна для вызначэння літаратурнага вобраза Алеся Пісьмянкова. Чытаць пры ім пустапарожнія рыфмаванкі мала хто адважваўся. Яму было сорамна за іх. Лепш было цытаваць запаветна-класічнае: М.Багдановіча, А.Куляшова, У. Сакалова, Я.Смелякова. Не раз і не двыа згадваючы лепшае, напісанае А.Пісьмянковым, і супастаўляючы яго з літаратурнымі здабыткамі сучаснікаў і папярэднікаў нашай літаратуры, прыходзіш да высновы, што ён, незалежна ад нашай волі, упісваецца ў неафіцыйны (нікім і нічым не навязаны, апроч як іх уласным жыццём і творчасцю) класічны рад, побач з імёнамі Паўлюка Труса, Анатоля Сербантовіча, Міхася Стральцова, Яўгеніі Янішчыц" [2; С. 211].
ІІ. ГЛАВА. ХАРАКТАРЫСТЫКА ТВОРЧАЙ ІНДЫВІДУАЛЬНАСЦІ ПІСЬМЕННІКА
2.1 Асноўныя тэмы і вобразы паэзіі А.Пісьмянкова
Алесь Пісьмянкоў меў неад'емны талент на любоў. Да баькоў, да Радзімы, да жанчыны, да сям'і, да ўсіх добрых людзей. Падчас здавалася, што гэткая яго празмерная любоў набывала лагічныя формы, тады суб'екты яго любові каналі ў яго вачах, а кола роднасці звужалася да яго ўласнай істоты. Таму нярэдка даходзіла да адкрытай споведзі і сентыментальнага апраўдання (у тым ліку і перад самім сабой):
Вечарам
зорка ў акне,
ноччу
каханая ў сне,
раніцай
птах на бярозе
пакрыўдзяцца на мяне,
калі перайду я
на прозу.
Безумоўна, што па прыродзе сваёй такая паэзія не магла быць ні пафаснай, ні трыбуннай (хоць Алесь Пісьмянкоў нярэдка выступаў перад аудыторыяй).
І ўсё ж такі, як усякі сапраўдны творца, ён быў самадастатковы і спрагнены ўласнай адзінотаю перад пытаннямі вечнасці. Адсюль і гэтая мінорная элегічнасць ("Прачнуўся з жахам безгалосы - //Прапала музыка ў душы// Не чую музыкі ў бярозах, // Не чую музыкі ў нябёсах, // А вы мне кажаце "Пішы") і рэдкая для яго багемная, кажучы па-руску, "отстранённость":
Ад неба блізкі ці далёк,
Хоць у царкве, хоць на піру -
Паэт заўсёды адзінокі,
Я гаварыў і гавару.
І дакараць яго не трэба -
Яго і так туга шкрабе:
Ён гаманіў нядаўна з небам,
А зараз слухае цябе.
Тыя, хто ведаў А.Пісьмянкова, могуць без асаблівых намаганняў прыпомніць яго агіднае стаўленне да ўсяго цёмнага, двухаблічнага і прымхлівага і амаль бязвольную прыхільнасць да ўсяго чыстага, шчырага і сумленнага.
Дабрыня, спагадлівасць, інтэлігентнасць, а падчас і рэдкая для мужчын сентыментальнасць на фоне выбітнага лапідарнага стылю пісьма вылучалі яго сярод равеснікаў (а бадай, і ўсіх літаратараў-сучаснікаў) па паэтычным цэху. Сказаць, што ён быў рэалістам альбо кансерватарам можна толькі з умоўнай доляй дапушчальнасці, хоць для гэтага можна знайсці неабвержаныя сцвярджэнні самога паэта:
Зноў снег без марозу,
Зноў снег без марозу -
Зноў дзён аднастайных гурма,
Як постмадэрнісцкая
Нудная проза,
Дзе выйсця ў героя няма.
Няўжо гэтак будзе бясконца?
Сюжэт безнадзейна завіс...
З марозам і сонцам,
З марозам і сонцам
Вярнуцца хачу ў рэалізм.
Падсвядомае прадчуванне страшных падзей адчуваецца не толькі ў апошняй кнізе аўтара, але і ва ўсёй яго творчасці наогул:
На кругі свая,
На свае кругі...
Вось дайшоў і я
Да сівой тугі.
Не заві, вярста,
У радзінны кут:
Сірата я там
Сірата і тут.
Тут можна тлумачыць - і як у горадзе, і як у сям'і, і як сярод сяброў і калег, і, нарэшце, як на гэтым свеце - тут...
Часта папярэджваючы прадраканне смерці ў творах сваіх сяброў і калег, ён сам, як бы міжвольна, а падчас і свядома гуляўся са смерцю, выклікаючы яе, як сапраўдны значны мастак, прагнучы ўведаць ці падлеглы і ён яе выраку, як найчасцей былі падлеглыя ёй усе найбольш знаныя трагічныя Паэты, Мастакі і Творцы.
У А.Пісьмянкова жыло, напаўняла ягонае сэрца і душу да самых краёў асаблівае стаўленне да свайго народа. Ён не захапляўся ім безаглядна, як гатовы захапляцца тыя, хто клянецца ў вернасці яму. Аднак і не папракаў за тое, што ён не такі, якім павінен быць. Успрымаў яго такім, якім ёсць на самой справе. Калі ж і гатовы быў у чымсьці папракнуць, дык найперш гэты папрок адрасаваў самому сабе, бо пастаянна адчуваў сябе сынам свайго народа, сынам Беларусі. І гэтае сваё стаўленне цудоўна выказаў у адным з твораў:
Год не прыходзіцца на год -
Такая ў нас пагода:
Не наракаю на народ,
Які не стаў народам.
З яго герой і супастат,
І кат з яго, з народа,
Народ ні ў чым не вінават -
Такая ў нас пагода.
Не варта вулей варушыць,
Знайсці б сабою згоду..
Найлепей жыць, як набяжыць
У гэткую пагоду.
Найпершым жаданнем Алеся Пісьмянкова - было высветліць свае ўласныя вытокі. І невыпадкова, а сімптаматычна тое, што першая ягоная кніга адкрывалася не якім-небудзь творам, а менавіта "Баладай роду". Аднак не ад уласнага імя пісаў, а падаваў гэтую гісторыю як прамоўленае адным са сваіх дзядоў, і ў выніку такога мастацкага прыёму гаворка набывала яшчэ больш важкі сэнс, бо тое, што ажывала падчас яе, сягала з самых глыбінь даўніны, а тым самым ненавязліва адчуваласясувязь некалькіх пакаленняў, а яшчэ, што таксама важна, паэтаў продак успрымаўся часцінкай усяго народа, які здаўна насяляў гэты куток беларускай зямлі:
- З Дняпра наш продак родам,
З зямлі Машэкаў і Вашчыл.
Гарачы норавам і сэрцам.
Як люд у нашай старане,
Вачэй радзіміцкіх азерцы,
Крыху гарэзінкі на дне.
Гэтая повязь пакаленняў яскрава прысутнічае і ў вершы "Дзень нараджэння", змешчаным у кнізе "Чытаю зоры".
Бачыў Алесь Пісьмянкоў сваю роднасц и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.