На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Реферат Я. Колас - псьменнк-настанк. Коласавы творы: герой, як вучыцца вучыць. Мастацкая творчасць Коласа. Сцёпка Барута - тыповы прадстанк новага пакалення (аповесць На прасторах жыцця). На пакручастых пуцявнах перабудовы жыцця (аповесць Дрыгва).

Информация:

Тип работы: Реферат. Предмет: Литература. Добавлен: 26.09.2014. Сдан: 2009. Уникальность по antiplagiat.ru: --.

Описание (план):


10
УА “Брэсцкі дзяржаўны універсітэт імя А.С. Пушкіна"
Кафедра методыкі выкладання беларускай літаратуры і краязнаўства
РЭФЕРАТ НА ТЭМУ:
Я. КОЛАС - заснавальнік юнацкай аповесці
(“У Палескай глушы", “На прасторах жыцця", “Дрыгва”)

Выканала: студэнтка 3-га курса,
спецыяльнасці “Беларуская філалогія"
Лаўрыновіч Іна
Праверыў: Смаль В.М.
БРЭСТ 2009
Змест
    1. Я. Колас - пісьменнік-настаўнік
      2. Герой, які вучыцца і вучыць
      3. Сцёпка Барута - тыповы прадстаўнік новага пакалення (аповесць “На прасторах жыцця”)
      4. На пакручастых пуцявінах перабудовы жыцця (аповесць “Дрыгва”)
      5. Коласаўскім шляхам
      Спіс літаратуры

1. Я. Колас - пісьменнік-настаўнік

Многія гады свайго жыцця аддаў ён школе. Добра ведаў асаблівасці дзіцячай псіхалогіі, духоўныя запатрабаванні дзяцей.

Пісьменнік разумеў, наколькі важна прывіць малому грамадзяніну, які толькі ўступае ў жыццё, цікавасць да навакольнага свету, бо менавіта гэта цікавасць абуджае прагу да набыцця новых ведаў.

Я. Колас стварыў нямала твораў, якія, дзякуючы таму, што мы прачыталі іх яшчэ ў школе, запомніліся на ўсё жыццё. Уражанні дзяцінства, юнацтва - самыя моцныя, трывалыя ў чалавечым жыцці.

Коласавы творы, прысвечаныя дзецям, нясуць у сабе значныя моманты павучальнасці, нават дыдактычнасці.

Але гэта не халодная дыдактыка, а вельмі жывая, зацікаўленая, па-мастацку яркая разумова пра месца чалавека ў грамадстве і прыродзе, пра асноўныя вартасці жыцця.

Вялікі мастак на працягу ўсяго свайго жыцця пільна дбаў аб тым, каб раскрыць перад імі, маладымі пакаленнямі, глыбокі сэнс яднання чалавека з прыродай, тую ісціну, што сам чалавек - часцінка прыроды.

Дваццатыя гады - адзін з самых плённых перыядаў у творчасці Якуба Коласа. У гэты час ім была завершана работа над паэмамі “Новая зямля", “Сымон-музыка", напісаны так званыя “Палескія аповесці” (“У палескай глушы", 1922 і “У глыбі Палесся ”, 1927), шматлікія апавяданні, творы для дзяцей, вершы, алегарычныя навелы, аповесці “На прасторах жыцця" (1926) і “Адшчапенец" (1931) і г. д.

2. Герой, які вучыцца і вучыць

У аповесці “Упалескай глушы" - паказана праблема псіхасацыяльнай ідэнтыфікацыі. Гэты твор найперш адрасаваны юнацтву. У ім узняты філасофскія і маральныя праблемы, якія актуальны для чытачоў перыяду ранняга юнацтва: сэнс жыцця, жыццё і смерць, чалавек і космас, каханне.

Герой рамана Андрэй Лабановіч і ёсць той сейбіт, які выйшаў на беларускую ніву, каб сеяць у народзе новыя ідэі. Мабыць, нездарма вялікі па абґёму і глыбокі па свайму зместу мастацкі твор пачынаецца са сцэны, дзе герой чытае кнігу.

Кнігу з дзіўнай назвай: “Зорныя светы і іх насельнікі”. Героя не проста цікавіць марнае пытанне, ці ёсць жыццё на іншых планетах. Для яго гэта жыццёвая патрэба - атрымаць адказ: дзеля чаго жыве чалавек?

Юнак перажывае духоўны крызіс, бо, толькі-толькі прыбыўшы ў глухую палескую вёску, каб выконваць ролю асветніка, ён адразу сутыкнуўся з праблемай: ці не марнай будзе яго праца, яго фізічныя і інтэлектуальныя намаганні?

Нездарма ў ягоўзнікаюць думкі пра самагубства, і, як можна зразумець, нетолькі ў яго аднаго: праз некалькі дзён Лабановіч атрымлівае па пошце ліст, у якім паведамляецца, што ягоны адннакурснік Лабудзька пайшоў па сваёй волі з жыцця. Смерць была побач, як побач стаялі ў спісе прозвішчы былых семінарыстаў. Сябра па вучобе, не ведаючы пра тое, па сутнасці, выратаваў Лабановіча ад падобнай трагедыі.

Андрэя Лабановіча ратуе яго душэўнае здароўе, жаданне быць карысным людзям, нарэшце яго захапленне навакольным хараством, красой жанчыны, захапленне паэзіяй, літаратурай.

Менавіта таму ён так палюбіў штовячэрнія вандроўкі ўздоўж чыгункі, у час якіх любуецца краявідамі, адрознымі ад знаёмых пейзажаў Цэнтральнай Беларусі, адкуль ён родам. Яго вабіць даль, прастор, сама дарога, а адзіны за суткі цягнік выклікае безліч надзей і памкненняў.

Вось чаму ён час ад часу садзіцца на той жа цягнік і едзе ў госці да сябра Турсевіча, каб адвесці з ім душу ў гаворках пра набалелае. Выпадковыя сустрэчы з дзяўчатамі, з мясцовай красуняй Людмілай абуджаюць у душы юнака цэлую буру пачуццяў - ад захаплення яе прыгажосцю да тугі па ідэалу, ад гатоўнасці пакахаць “з першага погляду" да крытычнага абдумванння пераваг і хібоў абґекта яго павышанай цікаўнасці.

Малады герой трылогіі ў тым ўзросце, калі напружана і пакутліва шукае свій шлях у жыцці, шмат у чым няўпэўнены, сумневаецца. Мяжа паміж добром і злом для яго пакуль што невыразная. Часцей за ўсё ён кіруецца ў сваім пошуку духоўных арыенціраў у заблытанай сетцы людскіх дачыненняў чыста інтуітыўна, спадзеючыся на свій здоровы мужыцкі розум і на пасеянае бацькамі, узрошчанае асветай пачуццё справядлівасці, вельмі моцнае ў выхадца з народных нізоў, не раз асмеянага і пагарджанага.

З самых складаных становішчаў Лабановічу дапамагае выбрацца без асаблівых страт сумленне інтэлігентнага чалавека, паэта ў душы, шукальніка ісціны, праведніка і прапаведніка, народнага заступніка. Так, юнак спачатку моцна захапляецца незвычайным вонкавым хараством Людмілы, марыць аб новых сустрэчах.

Аднак ён ужо з прачытанага раней добра ведае, што ёсць розніца паміж фізічнай прыгажосцю і прыгажосцю духоўнай і што прыгожае не заўсёды ў ладзе з мараллю, з дабром і праўдай у яго складаныя адносіны.

Як чалавека цывілізаванага яго не задавальняе “дзікая" натура юнай феміны, уяўленні якой аб ўчасці абмяжоўваюцца дабрабытам. Пераканаўшыся ў справядлівасці сваіх назіранняў і высноў, Лабановіч хутка траціць цікавасць да дзяўчыны, якая ведае толькі каханне і выгаду і нічога звыш таго.

Наогул жа Лабановіч удзячны Людміле, як і ўсім, хто трапляецца на яго жыццёвым шляху, за навуку.

Мімалётнае захапленне першай сустрэчнай дзяйчынай таксама заняло сваё пэўнае месца ў працэсе духоўнага пасталення героя.

Настаўнік досыць цвяроза ацэньвае вонкавае хараство Ядвісі, бачачы, што ў гэтым яна саступае Людміле. Але яго вабіць яе ўнутраная сіла, глыбіня яе натуры, багацце душы.

Аднак яшчэ мацней героя вабіць да сябе яе нечаканасць, загадкавасць яе натуры. У Ядвісі сваё жыццё, свае радасці і свае невырашальныя праблемы.

Разважаючы над экзістэнцыяльнымі, быційнымі праблемамі ўласнага існавання, Лабановіч паступова прыходзіць да вываду: сэнсам яго жыцця павінна стаць абуджэнне краю ад векавечнага сну, адраджэнне ў народзе пачуцця нацыянальнай годнасці.

У и т.д.................


Перейти к полному тексту работы



Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.