На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти готовые бесплатные и платные работы или заказать написание уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов по самым низким ценам. Добавив заявку на написание требуемой для вас работы, вы узнаете реальную стоимость ее выполнения.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Быстрая помощь студентам

 

Результат поиска


Наименование:


Курсовик Жыццёвая прастора насельнцтва Беларус ?V-?V стст.

Информация:

Тип работы: Курсовик. Добавлен: 7.4.2013. Сдан: 2010. Страниц: 48. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


Оглавление

Стр.
УВОДЗІНЫ……………………………………………………………………. 3-6
1. САЦЫЯЛЬНАЯ СТРУКТУРА ГРАМАДСТВА НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………………………………...
7-12
1.1.Прывілеяванае свецкае саслоўе…………………………….................. 7-8
1.2.Духоўнае саслоўе………………………………………………………. 8-9
1.3.Гараджане і сяляне……………………………………........................... 9-12
2.ТАПАГРАФІЧНАЯ СТРУКТУРА ГАРАДОЎ, МЯСТЭЧАК І ВЁСАК НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ……………………………………………
13-23
2.1. Тапаграфічная структура гарадоў ……………………………...…… 13-16
2.2. Тапаграфічная структура мястэчак ……………………………...….. 16-20
2.3. Тапаграфічная структура вёсак ……………………………...……… 20-23
3. ЭЛЕМЕНТЫ ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ І ГАРАДСКОГА ДОБРАЎПАРАДКАВАННЯ НА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XVI СТСТ.….............
24-34
3.1. Матэрыялы і тэхніка збудавання пабудоў……………...................... 24-29
3.2.Тыпы драўляных пабудоў…………………………….......................... 29-30
3.3. Камунальныя збудаванні…………………………………………….. 30-31

Введение

Жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. паўплывала на фарміраванне ўзаемаадносін паміж людзьмі. Вывучэнне дадзенага пытання дазваляе лепш зразумець сацыяльную структуру тагачаснага грамадства, іх маёмасны і прававы статус, умовы жыцця і іх матэрыяльную культуру. Атрыманыя веды мінулага сучаснікі прымяняюць для вырашэння праблем, якія з’яўляюцца актуальнымі і ў наш час.
XIV-XVI стст. – з’яўляюцца самабытным гістарычным перыядам ў сярэднявечным мінулым беларускага народа. Гэта той час, калі беларускія землі ўваходзілі ў склад Вялікага княства Літоўскага. У многіх адносінах яны вызначалі сутнасць, накіраванасць, характар гэтай магутнай еўрапейскай дзяржавы.
Беларусь і ў пэўнай ступені іншыя ўсходнеславянскія землі былі тэрытарыяльнай, дэмаграфічнай, гаспадарчай, ваеннай, фінансавай, духоўнай асновай дзяржавы, вялікакняскага дамена. Тут закладваліся падмуркі самых вялікіх магнацкіх і царкоўных латыфундый, існавалі буйныя гарады.
У гэты перыяд упершыню продкі сучасных беларусаў пачалі асэнсоўваць сябе цэласным, непарыўным народам са сваёй гістарычнай спадчынай, культурай, светапоглядам, звычаямі, гаспадарскім і жыццёвым побытам.
Грэка-візантыйскае хрысціянства, што панавала на землях Русі, значна паўплывала на эвалюцыю літоўскага язычніцтва і хрысціянізацыю Літвы ў канцы XIV – пач. XV ст.
У XVI ст. на землях Беларусі і Літвы пачала развівацца культура еўрапейскага Адраджэння з яе высокімі духоўнымі здабыткамі і здзяйсненнямі. Спрыяльныя абставіны царкоўна-канфесійнай і этнаканфесійнай талерантнасці, росквіт гуманістычнай культуры, кнігадрукавання, асветніцтва, пашырэнне міжнародных і ў першую чаргу еўрапейскіх сувязей далі падставы пераемнікам духоўнай спадчыны Беларусі назваць гэтае стагоддзе, згодна з антычнай метафарай, новым залатым векам.
Прадметам дадзенага даследвання з’яўляецца жыццёвая прастора насельніцтва Беларусі ў XIV-XVI стст. Матэрыяльная культура і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XIV-XVI стст. – аб’ектам даследвання.
Мэтай дадзенай працы з’яўляецца характарыстыка жыццёвай прасторы насельніцтва на Беларусі ў ?ІV-?VІ стст. З пастаўленай мэты вынікаюць наступныя задачы:
- Прааналізаваць разнастайнасць сацыяльнага складу грамадства;
- Вызнычыць асаблівасці тапаграфічнай структуры горада, мястэчка і вёскі;
- Адлюстраваць элементы гарадской забудовы і гарадскога добраўпарадкавання;
- Даць характарыстыку асаблівасцей матэрыяльнай культуры элітаранага насельніцтва, сярэдняга і жабрацкіх класаў.
Гісторыя – гэта не толькі памяць народа, але і падмурак, на якім ён будуе сваё жыццё. Немагчыма сабе ўявіць ніводнага паселішча, у якім не існавала б жыццё. Неад’емнай яго часткай з’яўляецца чалавек, які вакол сябе стварае сваю жыццёвую прастору.
Галоўным багаццем у сярэднія вякі была зямля. На працягу ?ІV-?V стст. амаль поўнасцю завяршыўся яе пераход у рукі феадалаў. Найбуйнейшым уласнікам зямлі была дзяржава ў асобе вялікага князя.
Найвышэйшы княжацкі тытул у дзяржаве займаў вялікі князь, які меў шэраг паўнамоцтваў. Род вялікага князя займаў у краіне цэнтральнае становішча. Частка членаў дынастыі, звычайна малодшыя сыны і браты вялікага князя, пастаянна знаходзіліся пры ім. Яны ўваходзілі ў склад невялікай дружыны, засядалі ў радзе, у якой ажыццяўлялася кіраўніцтва краінай і якая таксама выконвала функцыі накшталт галоўнага штаба.
У ?V-?VІ стст. паны з’ўляліся другой пасля князёў групай феадалаў паводле маёмаснага статусу, гэта самі знатныя, заможныя баяры і іх нашчадкі, якія мелі буйныя маёнткі.
Да прывілеяванага саслоўя шляхты па сваім сацыяльна-юрыдычным статусе адносілася і вышэйшае духавенства, якое складалася з прафесійных служак культу праваслаўя, рымска-каталіцкай, грэка-каталіцкай (уніяцкай), пратэстанцкіх, іудзейскай і мусульманскай канфесій.
Адметным саслоўем у Вялікім Княстве Літоўскім зяўлялася мяшчанства. Тэрмін "мяшчане" замацаваўся ў Беларусі за жыхарамі гарадоў прыблізна з 1460-х гт. і абазначаў асобнае падатковае саслоўе, якое ўключала ў сябе розныя катэгорыі гараджан-рамеснікаў, купцоў-гандляроў, служак, домаўладальнікаў і інш. Паняцці "мешчанін" і "гараджанін" у XV—XVI стст. не былі тоеснымі. Гараджанамі лічылі ўсіх, хто жыў у горадзе, мяшчанамі ж толькі тых, хто меў спецыяльныя льготы і перавагі.
Сялянства ў перыяд панавання феадальных адносін складала асноўную частку насельніцтва. Для сялян-слуг гэты перыяд адзначаны складваннем іх асноўнага кантынгенту і замацаваннем за імі пэўных павінасных комплексаў.
Узнікненне гарадоў на Беларусі - вынік развіцця эканомікі раннефеадальных адносін. Гарады ўзніклі пры паглыбленні грамадскага падзелу працы - аддзялення рамёстваў ад земляробства. Паводле свайго статуса ў ВКЛ гарады падзяляліся на вялікакняжацкія (каралеўскія) і прыватнаўласніцкія. Яны з’яўляліся ўмацаванымі паселішчамі, якія выконвалі комплекс функцый – эканамічных, адміністрацыйна-гаспадарчых, палітычных і культавых. Тагачасныя гарады мелі штучныя абарончыя збудаванні – роў і вал, якія ў пэўнай ступені гарантавалі бяспеку насельніцтва.
Самай дробнай урбаністычнай адзінкай сярэднявечча з’яўляліся мястэчкі, якія ўзніклі ў XIV ст. Большасць мястэчак фарміравалася каля ўжо існуючых двароў ці замкаў. Галоўнымі функцыямі мястэчак былі гандаль і абслугоўванне кірмашоў і гандлёвых сухапутных і водных шляхоў, на якіх і засноўваліся гэтыя паселішчы.
Найбольш распаўсюджаным тыпам населеных пунктаў сярэднявяковай Беларусі з’яўляліся вёскі (“сёлы”), якія ў XIV—XVI стст. складаліся з сялянскіх двароў («дымаў»), для сельскіх паселішчаў Беларусі XIV—XV стст. было характэрным размяшчэнне двароў паасобку або невялікімі групамі. Існавалі паселішчы з кучавой, радавай і вулічнымі забудовамі.
Таксама для гарадской інфрастуктуры XIV—XVI стст. з’яўлялася характэрным выкарыстанне вулічных маставых, розных сістэм для забяспячэння сцёку вады, якія былі прадстаўлены каналізацыйнымі адстойнікамі з водаадводамі, паглынальнымі і спалучальнымі калодзежамі, водаадводамі (калектарамі), вадазборнікамі (дрэнамі, вадацягамі). Гараджане клапаціліся аб падтрыманні правілаў санітарыі і выкарыстоўвалі сметнікі.
Праблема вывучэння насельніцтва на Беларусі ў XIV—XVI стст. не новая ў айчыннай гісторыі. Вывучэннем гэтага перыяду займаліся: Ляўко В.М., якая ў сваёй манаграфіі “Віцебск XIV-XVIII стст.: Стратыграфія, храналогія, сацыяльна-гістарычная тапаграфія і тэхналогія вытворчасці” на базе археалагічных крыніц разгледзіла розныя пытанні фармавання і развіцця гарадской тэрыторыі, узровень асобных вытворчасцяў, характар культурна-эканамічных узаемасувязяў Віцебска з іншымі рэгіёнамі ў XIV-XVIII стст. [19];
Дук Д.У. сваю манаграфію “Полацк XVI - XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада” прысвяціў гісторыі Полацка XVI — XVIII стст. На падставе археалагічных і пісьмовых крыніц прывёў характарыстыку развіцця тапаграфіі Полацка, асаблівасцей развіцця матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва самага старажытнага горада Беларусі ў эпоху ранняга Новага часу. Прадставіў новыя звесткі аб развіцці тапаграфіі Полацка. Зрабіў ілюстраванае апісанне і сістэматызацыю даных пра асноўныя катэгорыі матэрыяльнай культуры. Упершыню ў гістарыяграфіі прапанаваў комплекснае вызначэнне асяроддзя і ўмоў штодзённага жыцця насельніцтва Полацка XVI - XVIII стст. [13].
Бунін А.В. і Саварэнская Т. Ф. у сваёй працы “Гісторыя горадабудаўнічага мастацтва. Рабаўладальніцкі і феадальны перыяды” разгледзілі горадабудаўнічае мастацтва рабаўладальніцкага і феадальнага перыядаў. Далі характарыстыку прыродных, сацыяльна-эканамічных і гісторыка-геаграфічных умоў розных раёнаў, якія паўплывалі на развіццё горадабудаўнічага мастацтва, якое грунтуецца на гісторыка-тапаграфічным прынцыпе, што мяркуе ўключэнне ў сферу вывучэння не толькі будынкаў рознага прызначэння, але і прыродна-ландшафтнага і мясцовага гісторыка-культурнага асяроддзя. Прааналізавалі як агульныя горадабудаўнічыя канцэпцыі, так і асобныя горадабудаўнічыя абекты [6];
Праца Доўнара А. Б. “Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI — сярэдзіны XVIII ст.” з’яўляецца першым даследваннем сацыяльна-эканамічнага становішча сялян-слуг у дзяржаўных і прыватных уладаннях на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XVI — сярэдзіне XVIII ст. У ёй даецца характарыстыка павіннасных комплексаў, паказваецца іх эвалюцыя, разглядаецца ступень забяспечанасці зямлёй сялян-слуг [12];
Кніга Ткачова М. А. “Замкі і людзі” прысвечана гісторыі ваеннай справы прыватнаўладальніцкіх паселішчаў Беларусі XIV—XVIII стст. [33];
Катлярчук А. С. у сваёй працы “Святочная культура ў гарадах Расіі і Беларусі XVII ст.: афіцыйныя цырымоніі і сялянская абраднасць” ставіў мэту - рэканструяваць складаны і маляўнічы свет афіцыйнай святочнай культуры ў гарадах Расіі і Беларусі ў XVII ст. на фоне этнічнай гісторыі двух народаў, раскрыць характар этнакультурных сувязяў беларускіх і рускіх гараджан, паказаць сувязь афіцыйных свят з народнай традыцыяй усходніх славян [17];
Манаграфія Штыхава Г. В. “Старажытны Полацк (IX—XIII стст.)” уяўляе сабой досвед гісторыка-археалагічнага даследавання аднаго з найстаражытнейшых гарадоў усходніх славян. У ёй асветлена сацыяльна-палітычная гісторыя старажытнага Полацка, дзейнасць веча. У працы абагульнены вялікі матэрыял археалагічных раскопак, паказана яркая матэрыяльная культура горада, усебакова ахарактарызаваны гаспадарчыя заняткі гараджан, іх побыт. У кнізе разгледжаны помнікі прыкладнога мастацтва, дробнай пластыкі, сфрагістыкі, эпіграфікі, манументальнай архітэктуры і жывапісу [35].
Для раскрыцця прадмета даследвання безумоўна важкім зяўляецца вызначэнне паняцця "матэрыяльная культура". Пад матэрыяльнай культурай у шырокім сэнсе неабходна разумець усе рэчавыя абекты (артэфакты), створаныя людзьмі ў працэсе жыццядзейнасці. Матэрыяльная культура складаецца з нерухомых і рухомых артэфактаў, з якіх асобна вылучаюцца рухомыя рэчы як часткі архітэктурных абектаў [13, с. 7].
Жыццёвая прастора насельніцтва - ступень арганізацыі і падначалення чалавекам навакольнай прасторы ў дакладна вызначаных межах, існаванне штучнага асяроддзя, прыстасаванага для жыцця, стварэнне разгалінаванай інфрастуктуры, для задавальнення штодзёных фізічных і духоўных патрэб індывідаў і сацыяльных супольнасцей у залежнасці ад ступені развіцця грамадства. Жыццёвая прастора насельніцтва ўключае у сябе такія кампаненты, як тапаграфічная стуктура, штучна створанае асяроддзе (абекты нерухомасці), рухомыя аб’екты, якія прыстасаваны для штодзённага жыцця і зяўляюцца яго арганічнай часткай [13, с. 7-8]........

Список использованной литературы

1. Алексеев Л.В. Мстиславский детинец в XII-XIV вв. (Археологическое исследование) // Российская археология. – 1995. – № 3. С. 60-76.
2. Археалогія Беларусі. У 4 т. / В. М. Ляўко [і інш.]; пад рэд. В. М. Ляўко [і інш.]. – Мінск: Беларуская навука, 2001. – Т. 4: Помнікі XIV – XVIII ст. – 597 с.
3. Гісторыя Беларусі: У 6 т. / Бохан Ю. [ і інш.]; рэд. кал.: Касцюк М. (гал. рэд.) [ і інш.] – Мінск: Экзоперспектива, 2008. – Т.2: Беларусь у перыяд Вялікага княства Літоўскага. – 688 с.; іл.
4. Гуревич Ф. Д. Древности Белорусского Понемонья. / Ф. Д. Гуревич; Академия наук СССР Институт археологии; отв. ред. П. И. Третьяков. – М. – Л.: Академия наук СССР, 1962. – 222 с.: ил.
5. Боккаччо Дж. Декамерон: пер. с итал. / Боккаччо Дж. – Москва: Художественная литература, 1989. – 671 с.
6. Бунин А.В. История градостроительного искусства: В 2 т. / Бунин А. В.; пад рэд.: Бунин А. В., Саваренская Т. Ф. – Минск: Строиздат., 1979. – Т.1: Градостроительсво рабовладельческого строя и феодализма. – 495 с.: ил.
7. Бубенька Т. С. Жыллё феадальнага Віцебска (па матэрыялах даследаванняў Ніжняга замка) / Т.С. Бубенька // Наш край: Гістарычна-культуралагічны зборнік. – Мінск, 1992. – С. 46-68.
8. Бубенько Т. С. Социотопографическая структура посада средневекового Витебска (Х — первая половина XIV в.) // Труды VI Международного конгресса славянской археологии. — Минск, 1997. — Т. 2: Славянский средневековый город. – С. 9-13.
9. Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / пад рэд.: Пашкоў Г.П. – Мінск: БелЭн, 2005. – Т. 1: Абаленскі-Кандэнцыя. – 688 с:. іл.
10. Ганецкая І. У. Раскопкі ў Маладзечне // Гістарычна-археалагічны зборнік – Мінск, 1996 – №8. С. 66-84.
11. Голубеў В. Ф. Сельская абшчына ў Беларусi XVI—XVIII стст. / В. Ф. Голубеў; Нацыянальная акадэмiя навук Беларусi, Iнстытут гiсторыi. — Мінск: Беларуская навука, 2008. — 407 с.
12. Доўнар А.Б. Сяляне-слугі Беларусі другой паловы XVI-cярэдзіны XVIIIст. / А. Б. Доўнар. – Мінск: Беларуская навука, 2007. – 193 с.
13. Дук Д.У. Полацк XVI-XVIII стагоддзяў: нарысы тапаграфіі, гісторыі матэрыяльнай культуры і арганізацыі жыццёвай прасторы насельніцтва беларускага горада. – Наваполацк: ПДУ, 2007. – 268 с.
14. Дук Д. У. Полацк і палачане (IX – XVIII стст.) / Д. У. Дук. – Наваполацк: ПДУ, 2010. – 180 с.
15. Егоров Ю.А. Градостроительство Белоруссии / Академия наук СССР, Институт истории искусств. - Москва: Государственное издательство литературы по строительству и архитектуре, 1954. – 282 с., ил.
16. Квитницкая Е.Д. Центры городов Белоруссии в XVI – первой половине XIX в. // Архитектурное наследство: Самобытность и влияние в зодчестве народов СССР: Сб.ст. – Минск: Стройиздат, 1983. – Вып.31. – С. 28-50.
17. Котлярчук А.С. Праздничная культура в городах России и Белоруссии XVIIв.: официальные церемонии и крестьянская обрядность. / А. С. Котлярчук. – Спб.: Петербургское Востоковедение, 2001. – 240 с.
18. Краўцэвіч А. К. Гарады і замкі Беларускага Панямоння XIV—XVIII стст.: Планіроўка, культурны слой / А. К. Краўцэвіч. – Мінск: Навука і тэхніка, 1991. – 171 с.
19. Левко О.Н. Витебск XIV-XVIII вв.: (Стратиграфия, хронология, социально-историческая топография и технология производств) / О. Н. Левко. – Минск: Наука и техника, 1984. – 120 с.
20. Левко О. Н. Средневековая Орша и ее округа (историко-археологический очерк). – Орша, 1993. – 51 c.
21. Локотко А.И. Белорусское народное зодчество: середина XIX-XX вв. / А.И. Локотко. Минск: Наука и техника, 1991. – 287 с., ил.
22. Лысенко П. Ф. Берестье / П. Ф. Лысенко. – Минск: Наука и техника, 1985. – 399 с.
23. Мокеев Г. Я. Черты своеобразия в структурах городов восточных и западных славян // Архитектурное наследство. – Москва: Стройиздат., 1975. – №. 23. – С. 3-13
24. Піваварчык С. Археалогія Беларусі: У 2-х ч. / Піваварчык С. А., Семянчук Г. М. – Гродна: Гродненскі дзяржаўны ўніверсітэт, 1997. – Ч.2.: Эпоха сярэднявечча. – 192 с.
25. Позняк З. С. Раскопки в Гродненской области // Археологические Открытия 1983 года. - Москва, 1985. – 404 с.
26. Русов


Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.