На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Результат поиска


Наименование:


Курсовик АДНАЛЕННЕ, ПРЫСТАСАВАННЕ МУЗЕЕФКАЦЫЯ ПОМНКА АРХТЭКТУРЫ ГОРАДА ОРША

Информация:

Тип работы: Курсовик. Добавлен: 22.4.2014. Сдан: 2012. Страниц: 23. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


ЗМЕСТ
УВОДЗІНЫ………………………………………………………………………..3
РАЗДЗЕЛ 1: ГІСТОРЫЯ ГОРАДА І ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ.....................5
1.1 Зараджэнне і фарміраванне структуры паселішча (Х - ХVIII ст.)………..5
1.2 Рэалізацыя праекта рэгулярнай планіроўкі (XІX - XXIcт.)………………7
РАЗДЗЕЛ 2: АДНАЎЛЕННЕ, ПРЫСТАСАВАННЕ І МУЗЕЕФІКАЦЫЯ ПОМНІКАЎ ГОРАДА ОРША……………………………………………….....11
2.1 Аршанскі замак………………………………………………………………11
2.2 Езуітскі калегіўм…………………………………………………………….14
2.3 Богаяўленскі Куцеінскі манастыр………………………………………..…16
ЗАКЛЮЧЭННЕ………………………………………………………………….20
БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС………………………………………………….....…21
СПІС ІЛЮСТРАЦЫЙ………………………………………………………..….23

УВОДЗІНЫ
Орша ўпершыню згадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 1067 годзе як горад Полацкага княства. Назва (першапачаткова Рша) утварылася па размяшчэнні на рацэ Рша (цяпер Аршыца). З 1320-х гадоў горад уваходзіць у склад Вялікага княства Літоўскага. У першай палове XIV ст. ў сувязі з памежным размяшчэннем горада тут па ініцыятыве князя Альгерда збудаваны Аршанскія гарадскія ўмацаванні, у 1398-1407 гадах па ўказе князя Вітаўта на месцы старажытнага гарадзішча быў пабудаваны замак. Падчас шматлікіх войн у XVI ст. Орша неаднаразова руйнавалася. У XVII ст. была адным з буйнейшых мастацкіх цэнтраў Беларусі. Горад меў гандлёвыя сувязі з Расіяй, Польшчай, Прыбалтыкай. У 1620 годзе горад атрымаў магдэбургскае права. З 1772 года Орша знаходзіцца ў складзе Расіі. У 1812 годзе горад захоплены французскімі войскамі, быў спалены. Сур’ёзным разбурэнням горад быў падвергнуты і ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сёння Орша - гэта буйны прамысловы горад, а таксама цэнтр турызму нацыянальнага значэння.
Гісторыка-культурная спадчына горада вельмі багатая. Тут захавалася каля 80 помнікаў гісторыі, архітэктуры і мастацтва. На левым беразе Аршыцы выяўлены курганны могільнік XI-XII стст., там жа знойдзены рэшткі Аршанскага замка. З помнікаў архітэктуры найбольш значныя - Куцеінскі Багаяўленскі манастыр 1623 года са Свята-Духаўскай царквой, Езуіцкі калегіум другой паловы XVIII ст.
Асноўная мэта дадзенай работы - паказаць развіццё архітэктуры горада ў цэлым, разглядзець варыянты аднаўлення, прыстасавання помнікаў горада, спосабы іх музеефікацыі
Прадметам дадзенай курсавой работы з’яўляецца архітэктура горада Орша. Аб’ектам - аднаўленне, прыстасаванне і музеефікацыя помнікаў архітэктуры горада
Для дасягнення мэты курсавой работы былі вызначаны наступныя задачы:
1. Разглядзець гісторыю развіцця архітэктуры горада Оршы;
2. Апісаць асноўныя змяненні ў планіровачнай сістэме горада;
3. Выявіць агульныя рысы і адметнасці ў аднаўленні і прыстасаванні архітэктурных помнікаў горада, на падставе:
· Аршанскага замка;
· Езуітскага калегіўма;
· Богаяўленскага Куцеінскага манастыра;
4. Вызначыць перспектывы музеефікацыі дадзеных аб’ектаў.
Метады, выкарыстаныя ў дадзенай працы: гісторыка-генетычны, гістарычнай перыядызацыі, рэтраспектыўны, гісторыка-кампаратыўны.
Аб’ём курсавой работы - 23 старонкі. Структурна работа складаецца з уводзін, двух разделаў, заключэння. Бібліяграфічны спіс утрымлівае 15 крыніц.
РАЗДЗЕЛ 1: ГІСТОРЫЯ ГОРАДА І ГАРАДСКОЙ ЗАБУДОВЫ

1.1 Зараджэнне і фарміраванне структуры паселішча (Х - ХVIII ст.).


Зараджэнне і фарміраванне структуры паселішча горада Орша на ранніх гістарычных этапах адлюстроўвае ўласцівыя старажытнарускаму горадабудаўніцтву заканамернасці. У X ст. на ўзгорку на вузкім пляцы пры ўпадзенні ракі Аршыца ў Днепр збудаваны дзядзінец - планіровачная першааснова горада [3, c.56]. У XV ст. замак атрымаў развіццё на паўночны ўсход і з напольнага боку быў абкружаны ровам, які злучыў Аршыцу з Дняпром. Ландшафтнымі ўмовамі формаўтварэння структуры былі востры мыс у вусці Аршыцы, яе лукавіна, якая рэзка мяняла накірунак рэчышча, дугападобны роў, крутая лукавіна Дняпра на поўдні і яго плаўны заварот ва ўсходняй частцы горада, а таксама высокая града ўзгоркаў з захаду, што адступала на некалькі соцень метраў ад берагоў Аршыцы і Дняпра [15, c.262-263].
У XVI ст. замак, умацаванае ядро горада, уключаў пяць аб’яднаных сценамі абарончых вежаў. На яго арыентаваліся асноўныя вуліцы, якія пераходзілі ў міжпаселішчныя дарогі і вызначалі структурна-планіровачны «каркас» Оршы [4, c.56]. Па генетычных прыкметах планіроўка правабярэжжа Дняпра ў другой палове XVIII ст. можа быць вызначана як сярэдневяковая, што склалася натуральна. Відавочна, структура левабярэжжа мела рэнесансную аснову XVI ст. На гэта ўказвае прамалінейнасць вуліц, геаметрычна правільны абрыс кварталаў і трапецападобнай плошчы ў цэнтры раёна, утворанага, напэўна, па адзінай задуме [15, c.263].
Паводле фармальна-тыпалагічных прыкмет планіроўка паміж Дняпром і Аршыцай характарызавалася як радыяльна-дугавая (радыяльныя напрамкі разыходзіліся ад замка і гандлёвай плошчы і перасякаліся некалькімі вуліцамі, што ўяўлялі сабой кароткія адрэзкі акружнасці). Такая сетка вуліц вельмі тыповая для сярэдневяковага горадабудаўніцтва ўсходніх славян у выпадку фарміравання горада на вострым мысе пры ўпадзенні малой ракі ў вялікую [8, c.242]. Планіровачная структура правабярэжжа Аршыцы ўяўляла сабой характэрны прыбярэжны від планіроўкі так званага падола ля падножжа высокай грады ўзгоркаў і па канфігурацыі адносілася да лінейна-радавога тыпу (адна вуліца - працяг міжгарадской дарогі, перасякалася радам кароткіх папярочных напрамкаў, якія выходзілі да ракі). Сістэма вуліц Задняпроўя ў разглядаемы перыяд блізкая да прамавугольнай з элементамі веернай структуры ў лукавіне Дняпра [4, c.57].
3 планіровачнай сеткай была цесна звязана сістэма вышынных культавых будынкаў XVII - XVIII стст. у стылі барока, якая ўключала каталіцкія і праваслаўныя манастыры і прыходскія храмы: езуіцкі, трынітарскі, францысканскі, дамініканскі, бернардзінскі, жаночы і мужчынскі базыльянскія кляштары, місіянерскі касцёл, цэрквы святога Мікалая, Васкрасення, Нараджэння Багародзіцы, Ільінскую. Уздоўж рэк сфарміраваліся рытмічныя рады культавых дамінантаў, уласцівыя пэўным ландшафтным прасторам. Наўсцяж Аршыцы на падоле склаўся часты «камерны» рытм вышынных элементаў з невялікімі інтэрваламі. Пры гэтым уверх па цячэнню па меры ўдалення ад цэнтра крок дамінантаў на абодвух ........

БІБЛІЯГРАФІЧНЫ СПІС
1. Адметнасці Беларусі, Літвы і Падляшша [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: >2. Археалогія Беларусі : У 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т гісторыі; [Рэдкал.: М.С.Сташкевіч (старш.) і інш.]. - Мн.: Бел. навука, 2001.
3. Археалогія Беларусі: энцыклапедыя: у 2 т. / [складальнік Ю. У. Каласоўскі]. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009 - 2011.
4. Археалогія і нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / Беларуская Энцыклапедыя.- Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1993. - 702 с.
5. Аршанская газета - районная газета [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: >6. Википедия - свободная энциклопедия [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: >7. Всеобщая история архитектуры в 12 томах. 6 том / [Н.В.Баранов, А.В.Бунин, В.В.Большаков и др.]. - М.: Издательство литературы по строительству, 1973 - 558 с.
8. Города, местечки и замки Великого княжества Литовского: энциклопедия. - Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2009. - 312 с.
9. Замкi Беларусi: (XIII - XVIIcт.) / М. А. Ткачоў. - Мн.: Полымя, 1977. - 82 c.
10. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал.: С.В. Марцэлеў [і інш.]. - Мн., 1985.
11. Орша - город мой. Сайт для оршанцев [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: >12. Орша сити - сайт для жителей города Орши [Электронны рэсурс]. - Рэжым доступу: >13. Орша. Историко-экономический очерк. Издание 2-е, расшир.- М., 1967 - 136 с.
14. Памяць. Орша і Аршанскі раён: гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раёнаў Беларусі : у 2 кн. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. - Мн., 2000.
15. Страчаная спадчына / [Т.Габрусь, А.Кулагін, Ю.Чантурыя, М.Ткачоў. - Мн.: Беларусь, 2003. - 350 с.



Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть похожие работы


* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.