На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Работа № 82594


Наименование:


Курсовик Снонмы паэме Новая зямля Якуба Коласа

Информация:

Тип работы: Курсовик. Добавлен: 09.12.2014. Сдан: 2014. Страниц: 28. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


Уступ……………………………………………………………………..3
Раздзел І. Сінанімія як уласцівасць паэтычных слоў-вобразаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля”………………………………………………………..6
І.1. Паняцце сінаніміі... ………………………………………………….6
І.2. Разрады Коласаўскіх сінонімаў на аснове тоеснасці значэння….7
І.2.1. Семантычныя сінонімы ў паэме……………………………..…....8
І.2.2. Семантыка-стылістычныя сінонімы ………………………………9
І.3. Сінанімізацая розных часцін мовы ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”…………………………………………………………………………….10
І.4. Ампліфікацыя сінонімаў…………………………………………......13
І.5. Асноўныя функцыі сінонімаў ў паэме……………………………....15
Раздзел ІІ. Сінанімічнае багацце фразеалагізмаў паэмы Я.Коласа “Новая зямля”…………………………………………………………….……..……….18 ІІ.1. Да пытання сінаніміі фразеалагізмаў ………………………………18
ІІ.2. Фразеалагізмы-сінонімы ў паэме Я.Коласа “Новая зямля”……….20
ІІ.2.1. Структура фразеалагізмаў-сінонімаў…………………………....21 ІІ.2.2. Семантычна тоесныя і семантычна розныя фразеалагічныя адзінкі (ФА)
Заключэнне………………………………………………………….…….25 Спіс выкарыстанай літаратуры………………………………………...27


Уступ
Паэма выдатнейшага мастака слова ХХ стагоддзя Якуба Коласа (Міцкевіча Канстанціна) хвалюе і радуе беларусаў не адзін дзесятак гадоў.
Нарадзіўся Я.Колас 03.11.1882 г. у засценку Акінчыцы Мінскай вобласці ў сям’і лесніка. Дзяцінства яго прайшло ў лесніковых сядзібах Ласток і Альбуць, што недалёка ад вёскі Мікалаеўшчына. Скончыў Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю і Аляксандраўскую ваенную навучальню ў Маскве. Працаваў настаўнікам, школьным інструктарам. Выкладаў у Мінскім беларускім педагагічным тэхнікуме, у Беларускім дзяржаўным універсітэце, чытаў лекцыі на курсах настаўнікаў, займаўся навуковай дзейнасцю ў Інстытуце беларускай культуры. З дня ўтварэння АН БССР (1 студзеня 1929 г.) быў яе нязменным віцэ-прэзідэнтам. У 1935 г. удзельнічаў у рабоце Кангрэса ў абарону культуры ў Парыжы. У снежні 1944 г. вярнуўся ў Мінск. Быў сябрам ЦВК БССР (1929-1931, 1935-1938), дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР (1946-1956) і БССР (1938-1956), з’яўляўся старшынёй Беларускага рэспубліканскага камітэта абароны міру. Акадэмік АН БССР.
Я.Колас быў узнагароджаны пяццю ордэнамі Леніна, ордэнамі Чырвонага Сцяга, Працоўнага Чырвонага Сцяга і медалямі, з 1926 года -- народны паэт БССР, з 1944 -- заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР.
У друку дэбютаваў вершам, напісаным па-беларуску «Наш родны край». У 1910 г. у Вільні выйшаў першы зборнік вершаў «Песні-жальбы». Затым былі шматлікія кнігі апавяданняў, зборнікі вершаў, аповесці, паэмы, трылогія, апрацоўка шэрагу беларускіх народных казак, п’есы. Таксама Я.Колас займаўся перакладчыцкай працай і выступаў у галіне публіцыстыкі і літаратурнай крытыкі.
Паэма “Новая зямля” -адзін з самых “светлых” твораў Якуба Коласа. Багацце арыгінальных метафар, эпітэтаў, параўнанняў, удалае выкарыстанне сінонімаў, антонімаў, арганічнае ўжыванне фразеалагізмаў -зрабілі паэму скарбніцай для настаўнікаў, якія выкладаюць родную мову, і, наогул, для людзей, якія цікавяцца свёй гістарычнай самабытнасцю і родным словам.
Аб’ектам нашага даследавання з’явіліся сінонімы ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”. У працы аналізуюцца семантычныя, семантыка-стылістычныя, кантэкстуальныя сінонімы. Разглядаецца сінанімія сярод назоўнікаў, дзеясловаў, прыметнікаў і прыслоўяў. Апісваюцца і такія сінонімы, якія выдзяляюцца паўторам прэфікса. Удзяляецца ўвага і апісанню стылістычных функцый, якія выконваюць сінонімы ў паэме “Новая зямля”. Сярод іх адзначаюцца функцыя сэнсавага ўдакладнення, функцыя замяшчэння, функцыя ўздзеяння на чытачоў або слухачоў. Пры разглядзе сінаніміі розных часцін мовы называецца і прыём ампліфікацыі (градацыі) сінонімаў. Акрамя таго, вызначаны месца, значэнне і функцыі сінонімаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля”, паказана іх роля ў структурна-семантычнай арганізацыі цэласнасці тэксту.
У асобным раздзеле намі разглядаецца сінанімія фразеалагічных адзінак (ФА) у паэме з прычыны значнасці пытання і недастатковасці яго распрацоўкі ў крытычных матэрыялах. Паколькі мова Я.Коласа вельмі багатая сінанімічнымі ФА, мы ставілі на мэты -разгледзець асаблівасці фразеалагічнай сінаніміі, якая надзвычай шырока прадстаўлена ў паэме “Новая зямля”, вылучыць сінанімічныя рады ФА паводле сінтаксічнай суаднесенасці, вызначыць семантычна тоесныя і семантычна розныя сінанімічныя ФА, выявіць стылістычную ролю паралельнага ўжывання фразеалагізмаў-сінонімаў у адным мікракантэксце. Фактычны матэрыял дазваляе вылучыць тыпы сінанімічных радоў паводле сінтаксічнай суаднесенасці.
Асноўным метадам даследавання з’яўляецца метад лінгвістычнага апісання, які заключаецца ў планамернай інвентарызацыі моўных адзінак і тлумачэнні асаблівасцяў іх ужывання ў паэме. Таксама выкарыстоўваецца апісальна-аналітычны метад; супастаўляльны метад, метад слоўнікавай ідэнтыфікацыі.
Наша даследаванне мае як тэарэтычную, так і практычную значнасць. Матэрыялы даследавання могуць быць скарыстаныя ў практыцы школьнага выкладання лінгвістычных дысцыплін, у прыватнасці, у курсе “Сучасная беларуская літаратурная мова” (раздзелы “Фразеалогія”, “Лексікалогія”), пры парвядзенні пазакласных заняткаў па творчасці Я.Коласа і ўрокаў літаратуры.


Раздзел І. Сінанімія як уласцівасць паэтычных слоў-вобразаў у паэме Я.Коласа “Новая зямля”
І.1. Паняцце сінаніміі
Паэтычны тэкст - гэта складаная арганізацыя. Асноўную сэнсавую нагрузку ўпаэтычным тэксце выконвае слова. Лексічныя адзінкі сваімі значэннямі складаюць аснову сэнсавай структуры тэксту. Паэтычная магчымасць слова ў мастацкім тэксце вялікая. Да яе адносяцца асацыятыўнасць, сімвалічнасць і метафарычнасць слова. “Слова ў паэтычным тэксце набывае здольнасць выклікаць ва ўсведамленні чытача неназваныя ўяўленні, наладжваць нябачныя сувязі, асацыяцыі. Яно можа вызначыць эмацыянальны тон выказвання, распаўсюджваць свой эмацыянальны зарад на словы, якія знаходзяцца побач і якія набываюць новае, неўласцівае ім у друтіх кантэкстах эмацыянальнае гучанне”. [23, с. 6].
Доўгі і складаны шлях развіцця гісторыі народа і яго мовы, багацце яго літаратурных традыцый абумоўлівае разнастайнасць складу яго лексікі, асабліва той, што звязана паміж сабой падабенствам і блізкасцю значэнняў [2, с. 84].
Існуе вузкае разуменне сінаніміі як уласцівасці слоў, якія поўнасцю супадаюць ў сваім значэнні, і больш “шырокае” яе паняцце. Першае мае вялікую каштоўнасць з пункту гледжання семантычнага перыфразавання выказвання, другое -для асэнсавання таго, як функцыянуюць у тэксце, поўнасцю або часткова, эквівалентныя адзнакі. Пры больш шырокім разуменні сінаніміі ўвага акцэнтуецца на тым, што моўныя адзінкі валодаюць не толькі значным падабенствам, але і вядомай розніцай, якая нейтралізуецца ў тэксце [14, с. 224].
Сінонімы (грэч. synonymus - “аднайменны”) -словы адной часціны мовы, якія з’яўляюцца назвай аднаго паняцця, аб’ядноўваюцца агульным значэннем, але адрозніваюцца адценнямі значэння, эмацыянальна-экспрэсіўнай афарбоўкай, спалучанасцю з іншымі словамі ці стылістычным выкарыстаннем [14, с. 123]. “Пры дапамозе сінонімаў паэт пазбягае лексічных паўтораў, моўнай аднастайнасці, перадае неабходнае сэнсавае адценне, інтанацыю” [15, с. 123].
Наяўнасць у мове слоў, якія звязаны паміж сабой падабенствам і блізкасцю значэнняў, заўсёды цікавіла даследчыкаў-лінгвістаў. Праблемы сінаніміі былі разгледжаны ў працах Г.А. Вінакура, А.Д. Грыгор’евай, А.Р. Грыгаран, А.І. Нечытайла, А.А. Каўруса, М.Я. Цікоцкага, М.М. Кожынай і інш.
Спроба аб’яднаць уяўленне аб сінаніміі як семантычнай тоеснасці з уяўленнем аб сінонімах як словах, якія могуць адрознівацца адзін ад другога па значэнні, “прывяла да канцэпцыі нейтралізацыі семантычных адрозненняў сінонімаў у строга азначаных пазіцыях, што ствараюцца семантычнымі, лексічнымі, сінтаксічнымі і іншымі прыкметамі” [1, с. 217].. Было прапанавана лічыць сінонімамі толькі такія падобныя па значэнні словы, адрозненні паміж якімі здольны нейтралізав........


ЛІТАРАТУРА
1. Апресян, Ю. Д. Лексическая семантика: Синонимические средства языка: в 2 т - М.: Школа “Языки русск. культуры”, 1995. - Т.2.-472с.
2. Бароўская, I. А. Беларуская песенная лірыка (моўна-выяўленчая сістэма вобразнасці) : вучэб. дапаможнік для студэнтаў філал. ВНУ. - Гомель: ГДУ, 2004.-179 с.
3. Голуб И.Б. Стилистика современного русского языка. Лексика. Фоника / И.Б. Голуб. - М .: Высшая школа, 1976. -- 208 с.
4. Ефимов, А. Н. Стилистика художественной речи. 2-е изд., доп. н перераб. - М.:Изд-во Московского ун-та, 1961. - 519 с.
5. Жуков В.П. Толковый словарь фразеологических синонимов русского языка / В.П. Жуков, М.М. Сидоренко, В.Т. Шкляров; Под ред. В.П. Жукова. - М.: ООО “Изд-во Астрель”, 2005. -- 443 с.
6. Касцючык В.М. Сінанімія і варыянтнасць у дыялектнай фразеалогіі (на матэрыяле гаворак Брэстчыны): аўтарэф. дыс. канд. філал. навук. -Мн., 2000. -с.
7. Квятковский, А. Поэтический словарь. - М.: Советская энцкиклопедия, 1966.-- 376 с.
8. Клышка М.К. Слоўнік сінонімаў і блізказначных слоў. -Мн.: Бел.навука, 2005. -с.
9. Кожина, М. Н. Стилистика русского языка : учебник для студентов пед. институтов. 2-е изд., перераб. и доп. - М.: Просвещение, 1983. - 223 с.
10. Колас Я. Публіцыстычныя і крытычныя артыкулы. Мн.. 1957. Колас, Я. 36. тв.: у 14 т. - Мн.: Мастацкая літаратура, 1972 - 1978 гг.
11. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы: у 2 т. - Мн.: БелЭн, 1993.
12. Маршэўская В.В. Фразеалагізмы са структурай сказа: Манаграфія. -Гродна: ГрДУ, 2003. -- 116 с.
13. Новиков, Л. А. Семантика русского языка : учеб. пособие для филол. спец. ун-тов. - М. : Высш. школа, 1982 - 272 с.
14. Рагойша, В. П. Паэтычны слоўнік. 3-е выд., дапрац. і дапоўн. - Мінск : Бел. навука, 2004. - 576 с.
15. Розанова, В. В. Синонимия глаголов движения в современном русском языке/ В. В. Розанова // Синонимы русского языка и их особенности : сб. ст. // отв. ред. А. П. Евгеньева. - Л.: Наука, Ленингр. отд-ние, 1972. - С. 73-89.
16. Садоўская А.С. Фразеалагізмы-словаспалучэнні ў сучаснай беларускай мове: аўтарэф. дыс. канд. філал. навук. -Мн., 2002. -- 22 с.
17. Сидоренко ММ. Парагматические отношения фразеологических единиц в современном русском языке: автореф. дис. д-ра филол. наук. -Ленинград, 1986. -- 32 с.
18. Синонимия // Лингвистический энциклопедический словарь / Науч. ред. совет изд-ва “Сов. энцикл.”, ин-т языкознания АН СССР ; гл. ред. В. Н. Ярцева. - М. : Сов. энциклопедия, 1990. - С. 447.
19. Старычонак, В. Д. “Мой запавет, як плод даспелы” : мастацка-выяўленчыя сродкі ў паэтычных творах У. Жылкі // Роднае слова. - 2000. -№5.-С.7-8.
20. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы : больш за 65 000 слоў / пад рэд. М. Р. Судніка, М. Н. Крыўко ; афармленне А. М. Хількевіча. - 2-е выд. -Мінск : БелЭн, 1999.-784 с.
21. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: у 5 тамах. -Мн.: БелСЭ, 1977-1984.
22. Харитонова, Р. А. Семантический повтор как способ актуализации основной темы поэтического текста : автореф. дис. канд. фил. наук / Р. А. Харитонова. - Одесса, 1984.-22 с.
23. Шведаў С.М. Слоўнік сінонімаў беларускай мовы. -Мн.: “Сучаснае слова”, 2004. -с. 32



Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть похожие работы

* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.