На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Работа № 84463


Наименование:


Курсовик Жанр байк творчасц Жана дэ Лафантэна, Францшка Багушэвча Альгерда Абуховча

Информация:

Тип работы: Курсовик. Добавлен: 05.02.2015. Сдан: 2012. Страниц: 34. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


Змест

Уводзіны…………………………………………………………………………….3
Раздзел 1. Развiццё жанру байкi………………...……………………….………...5
1.1. Байка як лiтаратурны жанр ……………………………………………….......5
1.2. Генезiс жанру байкi ……………………………………………………..…… 8
Раздзел 2. Выдатныя прадстаўнікi жанру байкі ? французскай і беларускай літаратурах …………………………………..…………………………………….12
2.1. Творчасць Жана Дэ Лафантэна ……………………………………...……...12
2.2. Пачынальнікі жанру байкі ? беларускай літаратуры…………………........20
2.2.1. Байкапісец Францішак Багушэвіч.…………………………………….…...21
2.2.2. Літаратурная спадчына Альгерда Абуховіча……………………………..27
Заключэнне……………………………………………………………………......34
Бібліяграфія……………………………………………………………………..…36
Уводзіны
Нямногія паэтычныя жанры валодаюць такой устойлівасцю і жывучасцю, як байка. Узнікла яна ў глыбокай старажытнасці і да нашых дзён зберагла свае асноўныя жанравыя ўласцівасці - іншасказальнасць зместу, алегарычнасць вобразаў, павучальнасць. Гэта, вядома, не азначае, быццам на працягу такога доўгага часу байка ўвогуле не зазнала ніякіх змен. У працэсе развіцця баечнага жанру пашырыліся яго магчымасці адлюстравання рэчаіснасці, выпрацаваліся важнейшыя нацыянальныя асаблівасці баечнай формы ў кожнай нацыянальнай літаратуры. З умоўна-алегарычнага твора, прызначанага ілюстраваць тую ці іншую думку павучальнага характару, байка ператварылася ў твор сатырычны, стала вострай зброяй выкрыцця і высмейвання адмоўных зяў жыцця і чалавечых заган. У байцы своеасабліва перакрыжоўваюцца, пераплятаюцца і зліваюцца два пачаткі: старажытныя міжнацыянальныя традыцыі жанру, агульначалавечыя рысы ў ідэях, тэматыцы і, з другога боку, нацыянальнае своеасаблівасць мастацкага ўвасаблення гэтых ідэй, рысы канкрэтна-гістарычнай самабытнасці такога ўвасаблення. Дыялектычнае адзінства гэтых пачаткаў і забяспечвае актуальнасць твораў дадзенага жанру.
Даследванне вытокаў жанру байкі ў беларускай літаратуры зяўляецца актуальным і важным. Гэта старажытны жанр, які заўсёды відазмяняецца. Даследванне баек, якія належаць да пэўнага часу, дазваляе зразумець яго спецыфіку, так як у кожную эпоху жанр байкі напаўняецца сваім асаблівым актуальным зместам, дзякуючы алегарызму і двухпланавасці твораў адлюстроўвае гістарычныя падзеі, праблемы грамадска-палітычнага жыцця дадзенага перыяду. Шматлікія цытаты з баек сталі афарызмамі. Байкі паўтараюць вечныя клішэ чалавечых паводзін, што зяўляецца зарукай актуальнасці байкі, так як, не гдедзечы на час,чалавечая натура не змяняецца.
Абектам даследавання курсавой працы зяўляецца байка як літаратурны жанр.
Прадметам даследавання працы зяўляюцца асаблівасці развіцця жанру байкі у беларускамоўнай літаратуры ў XIX ст.
Мэта: зрабіць тыпалагічны параўнальны аналіз твораў выдатных прадстаўнікоў жанру байкі у французскай і беларускай літаратурах на прыкладзе пачынальнікаў гэтага жанру Жана дэ Лафантэна, Альгерда Абуховіча, Францішка Багушэвіча.
Задачы:
- вызначыць спецыфіку жанру байкі;
- прасачыць творчы шлях Жана дэ Лафантэна, Альгерда Абуховіча, Францішка Багушэвіча;
-разгледзець і зрабіць тыпалагічнае параўнанне твораў Ж. дэ Лафантэна і пачынальнікаў жанра байкі на Беларусі Ф.Багушэвіча і А.Абуховіча.

Раздзел I. Развiццё жанру байкi
1.1. Байка як лiтаратурны жанр

«Байка (ад старажытнарускага «баять», г.зн. казаць, распавядаць) - невялікі, часцей за ўсё вершаваны алегарычны твор павучальна - гумарыстычнага ці сатырычнага характару. Жыццё чалавека адлюстроўваецца ў ім у вобразах жывёл, раслін або рэчаў ці ж зводзіцца да ўмоўных адносін» [8; 185]. Па вызначэнні А.А. Шчарбіна байка - «гэта кароткі аповед, у асноўным вершаваны, гумарыстычнага ці сатырычнага характару з алегарычным сэнсам, у якім чалавечае жыццё малюецца звычайна ў вобразах жывёл, раслін або рэчаў». На думку В.Касячэнка, асноўнымі прыкметамі байкі зяўляюцца «лаканізм і дакладнасць слова, напружаны падтэкст ...алегорыі, поўныя то злых, то добрых іскраў іроніi і саркзму» [16, 43]. М.Л.Гаспара? вызначае байку як «жанр дыдактычнай лiтаратуры: кароткi аповед у вершах або ? прозе з прама сфармулiраваным маральным вывадам, якi надае аповеду алегарычны змест» [14; 20]. Для байкі характэрная адкрытая і разам з тым хітра схаваная ўмоўнасць самога спосабу адлюстравання жыцця. Байка абавязкова павінна выказваць пэўную ідэю, якая паўстае перад чытачом быццам у масцы. А «ідэя ў масцы - гэта адна з вышэйшых формаў мастацтва» [16; 44]. Байка - гэта перш за ўсё алегорыя, якая выкрывае нешта негатыўнае ў жыцці.
I.Н.Лагуцiна вызначае алегорыю, як адну з форм іншасказання, у якой канкрэтны вобраз выкарыстоўваецца для выражэння адцягненага паняцця або меркавання.
Нараўне з насмешкай ў самой ідэйна-вобразнай структуры байкі другой жанравай (і кампазіцыйнай) асаблівасцю зяўляецца мараль (сентэнцыя, «сіла»), якая падаецца пераважна ў канцы твора. У байцы «праз некаторую «зношанасць» асобных элементаў жанравай формы асабліва востра адчуваецца неабходнасць свежага, арыгінальнага сюжэту, дасціпнага павароту думкі, звонкай, дакладнай рыфмы і г.д.» [16, 44]. Гэты жанр прадугледжвае добрае веданне фальклору, уменне скупой рысачкай перадаць глыбінную сутнасць той ці іншай зявы. Пацебня вылучаў ў класічнай байцы два элемента:
1) яркі вобразны аповед, драматычную сцэну (гэта ён называў «паэзіяй»);
2) мараль, лагічную выснову (яе ён называў «скупой прозай»).
Вучоны лічыў, што «паэзія» у байцы павінна пераважаць «прозу». Аднак апошняе залежыць яшчэ, зразумела, і ад творчай індывідуальнасці аўтара. [17; 57].
Асноўны абект абсмейвання ў байцы - агульначалавечыя маральныя недахопы. Але часта ў ёй выкрываюцца і розныя выродлівыя сацыяльна-палітычныя зявы, антынароднае, рэакцыйнае з пазіцый прагрэсіўных, рэвалюцыйных.
Запазычанні байкай сюжэтных схем, мастацка-выяўленчых сродкаў, элементаў кампазіцыйнай структуры фальклорных жанраў прывялі да ўзнікнення такіх разнавіднасцяў, як байка-казка і байка-прымаўка. Байка-казка характарызуецца разгорнутым сюжэтам, бытавой дэталізацыяй, дакладнасцю малюнка, у ёй персанажамі ў асноўным выступаюць людзі. Байка-прымаўка (прытча, прыказка, показка) - гэта невялікi твор на 2-8 радкоў, прыкметамі якога зяўляецца лаканізм, адсутнасць разгалінаванага сюжэту і дэталізацыі, яркасць, выразнасць, дакладнасць выказвання. Істотны ўклад у развіццё тэорыі жанру байкі зрабіў Г.Е. Лесінг, які класіфікаваў розныя тыпы баек, падзяліўшы іх на забаўляльныя, павучальна-вясёлыя і сурёзныя. Апошнія, на яго думку, працягвалі традыцыі філасофскай празаічнай байкі антычнасці.
В.А. Жукоўскі ў працы «Аб байцы і байках Крылова» прасачыў гістарычную рэвалюцыю гэтага жанру, вылучыўшы ў ёй 3 гістарычныя эпохі [11]:
1) калі байка была не чым іншым як звычайным «рытарычным прыёмам, прыкладам, параўнаннем»;
2) калі байка, атрымаўшы самастойнае быццё, «ператварылася ў адзін з рэальных шляхоў вызначэння маральнай ацэнкі для прамоўцы». Сюды ён вылучыў байкі Эзопа, Федра, а з новай літаратуры - байкі Лесінга;
3) «калі з сферы красамоўства перайшла яна ў сферу паэзіі, гэта значыць атрымала тую форму, якой абавязана ? наш час (маецца на ўвазе XIX ст.) Лафантэну і яго пераймальнікам».
Вельмі выразна Жукоўскі пазначыў і мастацкія тыпы байкі: «Байка ... можа быць ... або празаічная, у якой выдумка падпарадкоўваецца простаму апавяданню, служыць толькі адным празрыстым покрывам маральнай ісціны; або вершаваная, у якой выдумка упрыгожана ўсімі багаццямі паэзіі, якія і складаюць галоўны прадмет аўтара: даводзячы да свядомасці маральную праўду, падабацца ўяўленню і закранаць пачуццё » [3; 329].
«Маралізатарства дзеля маралізатарства, абстрактна-алегарычныя дчужанасць, з аднаго боку, а з другога - дыдактыка, якая не азмрочвае, не разбурае уласна мастацкай, эстэтычна-эмацыйнай пераканаўчасці твора, - вось тыя 2 тэндэнцыі, якія вызначаюць жанравую мадэль байкі ў той ці іншы перыяд гістарычнага развіцця» [17; 112].
Такім чынам, байка - гэта невялікі, часта вершаваны алегарычны твор павучальна гумарыстычнага ці сатырычнага характару. Характэрнымі асаблівасцямі байкі зяўляюцца: дакладнасць, дэталізацыя апавядання, дыялагізацыя, матывіроўка ўчынкаў персанажаў.
1.2. Генезiс жанру байкi
Як літаратурны жанр байка бярэ пачатак у Антычнасці. У грэцкай літаратуры ўжо Гезіоду (800 г. да Р.X.) і Стэзахору (VI ст. да Р.X.) прыпісваецца аўтарства некалькіх баек, але самым знакамітым байкапісцам славіцца Эзоп (VI-V века да нашай эры). Яго байкі (усе выкладзены прозай) адрозніваюцца незвычайнай выразнасцю, яснасцю, прастатой, спакоем і досціпам, таму нядзіўна, што яны ўжо вельмі рана шырока распаўсюдзіліся па ўсім тагачасным цывілізаваным свеце, перарабляліся на працягу многіх стагоддзяў аж да нашых часоў.
Ці быў Эзоп гістарычныай асобай - сказаць немагчыма. Гісторыі жыцця Эзопа не існавала. Гісторыкі пісалі толькі тое, што Эзоп быў рабом на востраве Самос, потым быў адпушчаны на волю, жыў у часы егіпецкага цара Амасіса і быў забіты. Адкрыта асуджаць людскія заганы ён не мог, таму ён звярнуўся да баек, у якіх выказваў свае думкі не прама, а пры дапамозе складаных іншасказанняў.
Стыль твораў Эзопа двухпланавы, замаскіраваны, у якім за прамым сэнсам сказанага тоіцца другі план разумення, які дыманструе сапраўдныя думкі і намеры аўтара. Яго байкі даўно праслаўлены на ўвесь свет, і ўсе паслядоўнікі выпрабоўвалі на сабе ўплыў яго таленту. Пад імем Эзопа захаваўся зборнік баек у прозе. Байкі Эзопа былі перакладзены на многія мовы свету, у тым ліку знакамітымі баснапісцамі Ж. дэ Лафантэнам і І.А. Крыловым. Эзоп лічыцца родапачынальнікам байкі як жанру, а таксама стваральнікам мастацкй мовы іншасказанняў - эзопавай мовы для якой характэрна алегарычнае, замаскіраванае выражэнне думкі, звычайна з сатырычным намерам i якая не страціла сваёй актуальнасці з антычных часоў да нашых дзён. Самыя вядомыя байкі Эзопа - «Чарапаха і Заяц», «Хлопчык, які крычаў« Ваўкі!», «Воўк у авечай шкуры» і інш.
Яшчэ адным знакамітым байкапісцам з’яўляецца рымскі байкапісец Федр, які перакладаў байкі Эзопа і разглядаў іх як ўзор для пераймання. Федр (I век нашай эры) таксама быў выхадцам з сацыяльных нізоў. Раб, а затым вольнаадпушчанік імператара Аўгуста, ён выпусціў пяць зборнікаў "эзопавых баек". Байка, на думку Федра, была створана рабамі як жанр іншасказальнага апавядання. Федр выкарыстаў грэцкія байкі, якія прыпісваюцца Эзопу, і пераклаў іх на лацінскую мову.
У першых двух зборніках Федр нападае "магутных". Супраць ўлады заможных накіраваны яго байкі "Воўк і ягня", "Жабы, спалоханыя боем быкоў", "Два мула і рабаўнік", "Жабы, якія просяць цара". Байкі Федра выклікалі абурэнне фаварыта Тыберыя Сеяна, і паэт вымушаны быў адмовіцца ад рэзкага тону, уласцівага яго першым байкам. У наступных зборніках ён аддае перавагу адцягненым тэмам, анекдотам на гістарычныя сюжэты і бытавым замалёўкам. У позняй антычнасці байкі Федра, выкладзеныя про........




Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть похожие работы

* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.