На бирже курсовых и дипломных проектов можно найти образцы готовых работ или получить помощь в написании уникальных курсовых работ, дипломов, лабораторных работ, контрольных работ, диссертаций, рефератов. Так же вы мажете самостоятельно повысить уникальность своей работы для прохождения проверки на плагиат всего за несколько минут.

ЛИЧНЫЙ КАБИНЕТ 

 

Здравствуйте гость!

 

Логин:

Пароль:

 

Запомнить

 

 

Забыли пароль? Регистрация

Повышение уникальности

Предлагаем нашим посетителям воспользоваться бесплатным программным обеспечением «StudentHelp», которое позволит вам всего за несколько минут, выполнить повышение уникальности любого файла в формате MS Word. После такого повышения уникальности, ваша работа легко пройдете проверку в системах антиплагиат вуз, antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru. Программа «StudentHelp» работает по уникальной технологии и при повышении уникальности не вставляет в текст скрытых символов, и даже если препод скопирует текст в блокнот – не увидит ни каких отличий от текста в Word файле.

Работа № 91306


Наименование:


Курсовик Вобраз малой Радзмы творчасц Рыгора Барадулна

Информация:

Тип работы: Курсовик. Добавлен: 05.10.2015. Сдан: 2013. Страниц: 25. Уникальность по antiplagiat.ru: < 30%

Описание (план):


Змест

Уводзіны………………………………………………………………………3
Глава 1. Акрэсленне малой Радзімы ў зборніках Р. Барадуліна…………..5
2.1. Характарыстыка вобраза малой Радзімы ў зборніку “Рунець, красаваць, налівацца!”……………………………………………………………………....5
2.2. Характарыстыка вобраза малой Радзімы ў зборніку “Абсяг”………..8
2.3. Характарыстыка вобраза малой Радзімы ў зборніку “Вечалле”…….12
2.4. Характарыстыка вобраза малой Радзімы ў зборніку “Евангелле ад Мамы”…………………………………………………………………………..16
Глава 2. Характарыстыка вобразаў маці-Радзімы, матчынай хаты, матчынай песні, матчынай мовы, матчынага парогу, дарогі, вёскі ў вершах Р. Барадуліна……………………………………………………………………...18
Заключэнне…………………………………………………………………….24
Спіс выкарастанай літаратуры………………………………………………..25






Уводзіны

Рыгор Барадулін - народны паэт Беларусі, крытык, перакладчык, грамадскі дзеяч. Яго імя шмат што значыць у сучаснай беларускай паэзіі. Нарадзіўся паэт на хутары Верасоўка Ушацкага раёна ў сям’і рабочага ў 1935 годзе. Падчас вучобы ў Беларускім дзяржаўным ўніверсітэце пачынае публікавацца; пасля заканчэння БДУ працаваў у рэдакцыях газеты “Советская Белоруссия”, часопісаў “Бярозка”, “Беларусь”, “Полымя”. З 1972 г. працуе ў выдавецтве “Мастацкая літаратура”. Выступае ў друку з 1953 года. Выдаў зборнікі паэзіі “Маладзік над стэпам” у 1959 пасля паездкі разам з аднакурснікамі на збор ураджаю ў Кустанайскую вобласць, “Рунець, красаваць, налівацца” (1961), “Нагбом” (1963), “Неруш”(1966), “Адам і Ева” (1968), “Вяртанне ў першы снег” (1972), “Рум” (1974), “Абсяг” (1978), “Амплітуда смеласці” (1983), “Маўчанне перуна” (1986), “Самота паломніцтва” (1990), “Міласэрнасць плахі” (1992), “Евангелле ад Мамы” (1995).
Няхай сабе віратлівыя жыццёвыя пуцявіны прымусілі б яго быць інжынерам, фінансістам, медыкам, ён усё роўна быў бы паэтам. Гэта яго прызванне, яго жыццё, яго лёс. Па спосабу светаўспрымання, спосабу бачыць з’явы і рэчы ён - паэт. Гэта яго сацыяльная, грамадская, асабістая функцыя, яго натура.
Паэт тэмпераментна дарыць жыццё слову, таму, што падуладна толькі таленту. Ад “сонца” у крыві, ад улюбёнасці ў родную зямлю і родную мову, ад яснага ўсведамлення свайго дачынення да натуры, стыхіі, быцця. Ён не ўмее не жыць вершам, не ўбачыць паэтычны вобраз у любым выяўленні сутнага.
Лёс Барадуліна, як і лёс кожнага паэта, абумоўлены сацыяльнымі карэннямі, часам, яго асабістай біяграфіяй. Тым часам, у якім жыве паэт, і тым, што існуе ў гістарычнай памяці народа. І яшчэ ў тым трэцім вымярэнні, у прасторы і часе душы, дзе адыходзіць на другі план падзейнае, фактаграфічнае, а ўзбуйняецца ў паэтычным усведамленні спрадвечнае.
“Паэт пачынаецца з Радзімы” - кажа Р. Барадулін. Відаць, гэтая любоў, гэтая выключнасць (“Мая Радзіма - гэта там, дзе праплываюць самыя прыгожыя аблокі”) і ёсць паэзія ці, прынамсі, нараджае паэзію. [14; С. 191-208]
Паэт, носьбіт інтэлектуальнай культуры, адчуваў вострую патрэбу ў асвяжальным абнаўленні роднасных сувязей з бацькоўскім домам, з “пачаткам усіх пачаткаў” - роднай зямлёй, крэўным асяроддзем, што гадавала і не переставала гадаваць яго духоўна, жывячы яго творчыя сілы. У імя духоўнага самаабнаўлення ён і пастанавіў для сябе:
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарствець,
Каб не страціць святое штосьці.[5, с. 27]
Што для паэта ўяўлялася “святым”? Сярод рэчаў, сапраўды вартых ушанавання - “не забыць…адкуль на стале тваім бохан свежага хлеба пахучы” або “як пяе пад дзень за вясёлым сталом бяседа”, - выступаюць і рэчы як бы другарадныя: пах падвялага аеру, пякучасць злой ад марозу клямкі, якія аўтару гэтак жа бясконца дарагія. Толькі паэт з такой вялікай любоўю да роднай зямлі можа быць першаадкрывальнікам яе сапраўднага хараства. Таму ёсць усе падставы гаварыць пра Барадуліна-адкрывальніка першароднай, з глыбінных часоў, невынішчальнай красы роднай зямлі, таго багацця, вакол якога мы часам ходзім, не прыкмячаючы яго, пра паэта, які мае прыроджаную здольнасць адчуваць паўнату жыцця ва ўсіх яго сугалоссях і сацыяльна-нацыянальных праявах, пра іх выказніка і мастака слова.
Асноўная мэта. Мэта курсавой работы прааналізаваць вобраз малой Радзімы ў творчасці Р. Барадуліна.
У курсавой рабоце ставяцца і вырашаюцца наступныя задачы:
- характарыстыка вобразаў маці-Радзімы, матчынай хаты, матчынай песні, матчынай мовы, матчынага парогу, дарогі, вёскі ў вершах Р. Барадуліна.
- асэнсаванне вобраза малой Радзімы у зб. “Рунець, красаваць, налівацца!”, “Абсяг”, “Вечалле”, “Евангелле ад Мамы”.
Аб’ект і прадмет даследвання: Аб’ектам даследвання з’яўляюцца мастацкія творы Р. Барадуліна. Прадмет даследвання: вобраз малой Радзімы, характарыстыка і асэнсаванне яго ў творах.
Структура і аб’ём курсавой працы: Курсавая складаецца з уводзін, дзвух асноўных глаў, заключэння, спіса выкарыстаных крыніц.


Глава 2. Асэнсаванне вобраза малой Радзімы ў зборніках Р. Барадуліна
2.1. Характарыстыка малой Радзімы ў зборінку “Рунець, красаваць, налівацца!”

Паэт не выбірае Радзімы, свайго роднага краю. Радзіма выбірае паэта - выказніка сваіх дум, выразніка сваёй непаўторнасці і прыгажосці, - так разважае жывы класік беларускай паэзіі Рыгор Барадулін пра наканаванне майстра слова і яго месца ў жыцці радзімы. [14, с.191-208]
У кожнага з пісьменнікаў ёсць свой, запаветны куточак, тое маленькае акно, праз якое ён узіраецца ў вялікі свет і праз асабістае, нацыянальнае спасцігае агульначалавечыя эстэтычныя каштоўнасці. У Р. Барадуліна - гэта Ушаччына, Віцебшчына. Вобраз малой Радзімы для паэта, скажам адразу, балючая. Само паняцце “роднага краю” паэт успрымае як плоць, як сімвал мінулага і сучаснага, як заўсёднае і неад’емнае. Радзіма - адна з галоўных, скразных тэм барадулінскай паэзіі. Між тым у творчасці паэта вельмі багата твораў пра экзотыку іншых краін, паколькі ён часта вандраваў па блізкім і далёкім замежжы. Але заўсёды паэт вяртаўся ў сваіх думках да родных вобразаў.
У вершы “Лісток ушацкай восені“ паэт паказвае прыгажосць роднага вобраза і захапляльнасць усім тым, што так блізка да сэрца. Гэты верш з’ яўляецца ўсмешлівым паваротам выпадковага настрою. З кім не здаралася такое: ідзеш лясною сцяжынкаю, беражэшся расы. І раптам - кранутая знячэўку дрэўца так абдасць халадзёнкай - бы з добрай конаўкі! - што міжволі прысядзіш і забубніш нешта бурклівае. Было і з табой: “Ляшчыннік… расой, раскідзісты, апырскаў - злую…”
Ляшчыннік
Заднеў у сінім тумане.
Расой, раскідзісты, апырскаў -
Злую.
Ды тут, як сяброўку,
Лісток
Цялячай мокрай пыскай
З даверам торкнуўся ў руку.[5, с.35]
І як усё перавярнуў, гэты дотык! Якую хвалю пяшчоты ўзняў у сэрцы - і да гэтага ліста, свавольнага вестуна восені, і да раўчука, што ўжо не заспаны, а “звініць рачулкай”, і, наогул, да ўсёй гэтай роднай, блізкай зямлі. Цэлая ланцуговая рэакцыя ў пачуццях! Што падумалася, што ўспаміналася табе? Ці не тая, пасляваенная радасць, калі ў сенцах затупала капытцамі Лысоня - цялушка, прыведзенная мамай аж суседняй вобласці, тое нецярпенне, калі ты “ніяк не мог малака дачакацца”… А можа, прыгадаласявось гэта: “На лугу- мурагу на зялёненькім”, дзе па росах дзяўчына “ да вады ішла да крынічнае” ды “ заблудзілася, запазнілася “?...
Маленькі лісток з цялячай мокрай пыскай - што нашаптаў ён табе? Не будзем гадаць. Нам хопіць жартаўліва-сур’ёзнага прызнання, каб усё зразумець:
Так па-цялячаму
расчулены,
Што замычу, здаецца,
Сам… (“Лісток Ушацкай восені”) [5, с.35]
З словам Радзіма можна зрабіць высновы аб тым, што найважнейшым з’яўляецца вобраз дома - бацькі, продкі, родныя. Калі вымаўляю гэта слова “радзіма” успамінаю спачатку свой дом, пасля гэта паняцце паступова пашыраецца”; “у першую чаргу мой дом, мая сям’я, прырода, людзі, а толькі затым мой край”. [17, с.6 -7]
Як бы ні захапляўся Барадулін паэзіяй жыцця, ён ніколі не адрываўся ад каранёў, не страчваў сувязяў з роднай калыскай і матчынай хатай. У вернасці караням, першааснове, першавытокам заключаецца яшчэ адна рыса рамантычнай у аснове творчасці песняра. Сведчаннем гэтага могуць быць радкі з яго “Калыскі“, што запамінаюцца надзвычай выразна:
Неба сінім навісла полагам.
Шчыра дзякуй табе, калыска!
Не ўзрасціла ты семя кволага,
Не прыземліла мары нізка. [5, с.29]
Людзі, якія выракаюцца бацькоў, а разам з тым і сваіх родавых каранёў, пазбаўленыя памяці, пераўтвараюцца ў робатаў, манкуртаў. Вось чаму вяртанне да вытокаў і сувязь з родным домам, па цвёрдым перакананні Р. Барадуліна, неабходны кожнаму як святое прычасце. Верш “Трэба дома бываць часцей…” даўно стаў хрэстыматыйным, а назва яго крылатай. Яго радкі, адрасаваныя сучаснікам, гучаць як заклік, парада ці нават просьба, бо толькі ў роднай хаце, на бацькаўскай зямлі можна знайсці гаючыя лекі ад бяспамяцтва, толькі тут можна перажыць стан катарсісу і набыць душэўную раўнавагу. Прымаючы зыходны пастулат як аксіёму, паэт тым не менш разгортвае цэлую сістэму аргументаваных довадаў:
Трэба дома бываць часцей,
Трэба дома бываць не госцем,
Каб душою не ачарствець,
Каб не страціць святое штосьці. [5, с.27]
Апорныя вобразы дапамагаюць узнавіць знаёмы з дзяцінства малюнак вясковага побыту. Пах падвялага аеру на памытай падлозе сведчыць пра дамавітасць і хатнюю ўтульнасць. Глыток вады з вясковага калодзежа не толькі наталяе смагу, але і дае лекі растрывожанай душы. Настылая ад марозу клямка, што “пальцы пячэ балюча”, вяртае да ўспамінаў дзяцінства. Якраз тут, у бацькоўскай хаце, кожны спасцігае няхітрую, выпрацаваную спрадвечным вопытам людскіх пакаленняў навуку павагі да заробле........


Спіс выкарыстанай літаратуры
1. Арочка, М. Балючая памяць зямлі // Полымя. - 1984. - №7. - С. 5-7.
2. Астраух, А.Э. Водар сапраўднай паэзіі / Р. Барадулін - Слаўлю чысты абрус: Выбранае - Мінск: Беларусь, 1996. - С. 3-12.
3. Барадулін, Р. Выбраныя творы / Р.Барадулін - Мінск: Кнігазбор. 2008. - 478 с.
4. Барадулін, Р. Евангелле ад Мамы: Кн. паэзіі. - Мінск: Маст. літ., 1995; рэц. Валошка М. Спавядайце Евангелле ад Мамы // Полымя. - 1995 - №6. - С. 276 -278.
5. Барадулін, Р. Збор твораў у 5-ці т. / Р. Барадулін. - Т. 1: Вершы / Прадм. В. Сёмухі. - Мінск: Маст. літ., 1996. - 479 с.
6. Барадулін, Р. Збор твораў у 5-ці т. / Р. Барадулін. - Т. 2: Вершы - Мінск: Маст. літ., 1998. - 382 с.
7. Барадулін, Р. Рунець, красаваць, налівацца. Вершы. - Мінск, дзярж. выдав. БССР. 1961; рэц. Кіслік Н. Па шляху росту. // Полымя. - 1961. - №12. - С. 173 -177.
8. Бечык, В. Неабходнасць прыгожага / В.Бечык. Свет жывы і блізкі. - Мінск: Маст. літ., 1974. - С. 165 -169.
9. Бечык, В. Свет увесь жывы табой… / В. Бечык. Прад высокаю красою… Літаратурна-крытычныя артыкулы. - Мінск: 1984. - С. 259 -267.
10. Гарэлік, Л. Зямля бацькоў дала мне права: станаўленне творчай індывідуальнасці Рыгора Барадуліна. / Л. Гарэлік. - Мінск: Маст. літ., 1983. - 210 с.
11. Гарэлік, Л. Радзіму любяць не па абавязку/ Л.Гарэлік. // Роднае слова. - №7. - 1993. - С. 3-7.
12. Гісторыя беларускай літаратуры ХХ ст. у 4 т. / Нац. акад. навук Беларусі. Ін-т літ. імя Я.Купалы. - Мінск: Бел. навука, 1999. - Т. 3 - С. 594 - 611.
13. Дзяшкевіч, М. Шчодрае сонца Ушачаў: Аб творчасці Р.Барадуліна / М. Дзяшкевіч. / Аб вытоках радаводых. Літаратурна-крытычныя артыкулы, нарысы і ўспаміны: пра аўт. - Мінск: Маст. літ., - 1991. - С. 113-116.
14. Зуёнак, В. Неба тваіх вачэй. Маналог з Ушаччаны [аб вершах Р.Барадуліна]: У кн.: На стрыжні часу: Крытычныя артыкулы і рэцэнзіі. / В. Зуёнак. - Мінск: 1978. - С. 191-208.
15. Зуёнак, В. Паміж небам і зямлёй. - Мінск: 2009. - С. 112 -118.
16. Максімовіч, А. Каб не страціць святое штосьці / А. Максімовіч. // Роднае слова. - 1994. - №7. - С. 26-32.
17. Майсейчык, А. Вернасць вытокам: Вывучэнне твораў Р.Барадуліна ў ІХ класе / А. Майсейчык. // Беларуская мова і літаратура. - 1999. - №1. - С. 73-78.
18. Майсейчык, А. Праз прызбу хаты матчынай… / А. Майсейчык. // Літаратура і мастацтва. 1995. - С. 6-7.
19. Семашкевіч, Р. Выпрабаванне любоўю. Эсэ, артыкулы. / Р. Семашкевіч. - Мінск: 1982. - С. 15 -20.
20. Сямёнава, А. Шчодры абсяг паэзіі / А. Сямёнава. // Полымя. - 1978. - №4. - С. 20-26.










Перейти к полному тексту работы


Скачать работу с онлайн повышением уникальности до 90% по antiplagiat.ru, etxt.ru или advego.ru


Смотреть похожие работы

* Примечание. Уникальность работы указана на дату публикации, текущее значение может отличаться от указанного.